Цэнтрам падрыхтоўкі злёту стаў Брэсцкі абкам ЛКСМБ. У канцы лета ў Брэст прыбыла група мастакоў, якая занялася афармленнем тэрыторыі крэпасці. Працавалі групы сцэнарыстаў, салюта і вогнішча, спартыўнага свята, службы побыту, харчавання, будаўніцтва. Ужо да 10 верасня былі пабудаваны палатачны гарадок (240 палатак), вялікая сцэна і лаўкі для 1500 гледачоў, сталовая, побытавыя памяшканні, стаянка на 100 аўтамашын. На будаўніцтве працавалі рабочыя будаўнічага трэста № 8 і студэнты Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
Да прыёму гасцей рыхтаваўся ўвесь горад. На гарадскім стадыёне «Спартак» ішлі рэпетыцыі спартыўнага свята з удзелам навучэнцаў прафтэхвучылішч і школьнікаў. На прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях рыхтавалі падарункі — альбомы, кнігі, сувеніры.
На злёт пад дэвізам «Дарогай бацькоў — дарогай герояў» прыбылі 700 юнакоў і дзяўчат з усіх саюзных рэспублік. Першымі прыехалі дэлегацыі абласцей Беларусі. Быў арганізаваны музей баявой славы з экспанатамі, прывезенымі дэлегацыямі. 18 верасня а 18 гадзіне дэлегатаў урачыста віталі начальнік Цэнтральнага штаба Усесаюзнага паходу маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў, сакратар ЦК УЛКСМ, лётчык-касманаўт СССР П. Р. Паповіч, кіраўнікі партыйных, савецкіх і камсамольскіх арганізацый Беларусі. Матацыклісты даставілі паходні, запаленыя ў гарадах-героях, ад іх у Брэсцкай крэпасці быў запалены агонь Славы. Гэта быў першы Вечны агонь у крэпасці.
Затым адбыўся вялікі тэматычны вечар «Ты всегда в нашем сердце, солдат!» з удзелам артыстаў маскоўскіх тэатраў, кіно, эстрады, ансамбля Беларускай ваеннай акругі, самадзейныя артысты.
На працягу чатырох дзён былі праведзены цікавыя справы, сустрэчы з выдатнымі людзьмі, захапляльныя канцэрты, спаборніцтвы па турысцкай тэхніцы і ваенна-прыкладных навыках. Гасцямі злёту былі каля 200 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былыя партызаны, члены падпольных арганізацый. Ля вялікага вогнішча гучалі песні ваеннага часу.
Самым насычаным днём стала нядзеля, 19 верасня. А 3-й гадзіне ночы ў лагеры прагучаў сігнал трывогі. Дэлегаты ўключыліся ў ваенна-спартыўную гульню на тэрыторыі крэпасці: каманды атрымалі заданне прайсці па значымых кропках, атрымаць адзнакі. У 4 гадзіны на Сцяжнай плошчы пад промнямі пражэктараў адбыўся мітынг з удзелам абаронцаў крэпасці, ветэранаў вайны, супрацоўнікаў Музея гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці.
Дэлегаты ўрачыста ўсклалі вянкі і кветкі да помніка У. І. Леніну на вул. Леніна. На паўночна-ўсходняй частцы крэпасці пасланцы моладзі пасадзілі Алею Герояў — 100 дрэўцаў (дубы, клёны, бярозы). Перад пачаткам акцыі да ўдзельнікаў звярнуўся пісьменнік С. С. Смірноў, аўтар кнігі «Брестская крепость». Першы дубок пасадзіў касманаўт П. Р. Паповіч. У ямкі пад корні была дабаўлена зямля з месцаў мужнасці — з Краснадона, Валачаеўскай выспы, гібелі Мікалая Гастэлы, «Малой зямлі» пад Наварасійскам і партызанскіх раёнаў Беларусі. Пасля поўдня на стадыёне «Спартак» адбылося вялікае спартыўнае свята.
20 верасня работай турысцкіх клубаў па інтарэсах кіравалі народныя артысты РСФСР, кінарэжысёры, кампазітары, пісьменнікі і паэты, Герой Савецкага Саюза генерал-маёр А. М. Сабураў, Герой Савецкага Саюза П. М. Гаўрылаў і іншыя вядомыя людзі краіны. Удзельнікі злёту пабывалі ў гасцях у пагранічнікаў і воінаў Брэсцкага гарнізона, у школах г. Брэста.
Завяршыўся злёт вечарам 21 верасня ўрачыстай лінейкай, на якой былі падведзены вынікі, прыняты Зварот удзельнікаў злёту да моладзі Савецкага Саюза. Моладзь прыняла клятву на вернасць Радзіме, партыі, народу. Тысячы людзей прысутнічалі на вечары «К защите Родины готовы!». З сабою дэлегаты павезлі зямлю з Брэсцкай крэпасці як памяць аб яе мужных абаронцах і гатоўнасці моладзі стаць на абарону Радзімы.
Сёння аб злёце ў крэпасці нагадвае памятная дошка: «Аллея заложена 19 сентября 1965 г. участниками Первого Всесоюзного слета победителей похода молодёжи по местам боевой славы советского народа». Наступныя злёты адбыліся ў Маскве (1966), Ленінградзе (1967), Кіеве (1968). Апошні, ХІІ Усесаюзны злёт, прайшоў у 1987 г. у Ленінградзе. У паходах чырвоныя следапыты прывялі ў парадак тысячы брацкіх магіл, адкрылі імёны многіх раней невядомых герояў, а каштоўныя матэрыялы, сабраныя ў паходах, трапілі ў фонды дзяржаўных і грамадскіх музеяў.
Улічваючы вялікую цікавасць турыстаў да Брэсцкай крэпасці, у 1967 г. быў створаны кемпінг на месцы размяшчэння палатачнага гарадка, уезд на яго тэрыторыю быў з вул. Зубачова. Дзейнічаў кемпінг у летні перыяд — з 15 мая па 30 верасня, разлічаны на 270 месцаў. Да паслуг турыстаў былі 2- і 4-местныя драўляныя домікі, аўтапрычэпы, аўтастаянка на 40 машын, камеры захоўвання, летні клуб, грамадская кухня, буфет, побытавы павільён. Кемпінг праіснаваў да 1988 г. У 2000-я гг. на гэтым месцы пачалі арганізоўваць лагер ваенна-гістарычных клубаў — удзельнікаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Брэст. 22 чэрвеня 1941 года».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Брест, сентябрь 1965 г. Первый Всесоюзный слет победителей похода комсомольцев и молодежи по местам революционной, боевой и трудовой славы советского народа // Тропою героев / сост. Ю. Сорокин. Москва, 1977. С. 8–22.
- Понизовский, В. Сентябрь 1965-го. Брест… / В. Понизовский // Подвиг : альманах. Москва : Молодая гвардия, 1968. Вып. 1. С. 79–80.
- Патрунов, Ф. Флаги над Брестом / Ф. Патрунов // Дорогами отцов. Москва : Молодая гвардия, 1967. С. 31–50.
- Кемпинг // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 228.
- Незабываемые дни : [подборка материалов о слете] // Заря. 1965. 24 сентября. С. 4.
- Дорога отцов – путь к подвигам! : обращение участников слета… // Знамя юности. 1965. 23 сентября. С. 1.
- Рашевский, Н. Дорогой отцов – дорогой героев : [о завершении слета] / Н. Рашевский // Советская Белоруссия. 1965. 22 сентября. С. 1.
- Гардзей, Б. Сэрцы, адкрытыя для дружбы / Б. Гардзей // Звязда.1965. 22 верасня. С. 1.
- Делами добрыми земля, как и легендами, богата : репортаж из столицы слета // Знамя юности. 1965. 22 сентября. С. 1.
- Последние аккорды слета // Заря. 1965. 22 сентября. С. 4.
- Архипова, А. «Только чуточку прищурь глаза…» / А. Архипова // Заря. 1965. 22 сентября. С. 4.
- Иванов, Е. Преграды покоряются смелым : [о соревнованиях по туристской технике и военно-прикладным навыкам] / Е. Иванов // Заря. 1965. 22 сентября. С. 4.
- Артемов, А. Артековцы на Завидовской заставе : [на погранзаставе им. А. Завидова] / А. Артемов // Заря. 1965. 22 сентября. С. 4.
- Рашевский, Н. Дорогой отцов – дорогой героев / Н. Рашевский // Советская Белоруссия. 1965. 21 сентября. С. 1.
- Гардзей, Б. Злёт пераможцаў па месцах баявой славы : [пра другі дзень злёту] / Б. Гардзей // Звязда. 1965. 21 верасня. С. 1.
- Брест – в почетном карауле : [материалы о слете] // Знамя юности. 1965. 21 сентября. С. 1.
- Шилова, Е. Красочно, ярко : [спортивный праздник на стадионе «Спартак»] / Е. Шилова // Заря. 1965. 21 сентября. С. 1.
- Каленчиц, В. Заложена Аллея Героев : [в Брестской крепости] / В. Каленчиц // Заря. 1965. 21 сентября. С. 1.
- Котельников, Б. По сигналу тревоги : [о тревоге в 3 часа ночи] / Б. Котельников // Заря. 1965. 21 сентября. С. 4.
- Чабанюк, А. Сердца, полные песен / А. Чабанюк // Заря. 1965. 21 сентября. С. 4.
- Яковлев, А. Благодарность маршала И. С. Конева / А. Яковлев // Заря. 1965. 21 сентября. С. 4.
- Фрейдин, В. Земле бессмертных : [о подарках Бресту от делегаций] / В. Фрейдин // Заря. 1965. 21 сентября. С. 4.
- Рашевский, Н. Дорогой отцов – дорогой героев : [об открытии слета] / Н. Рашевский // Советская Белоруссия. 1965. 19 сентября. С. 1.
- Гардзей, Б. Дарогай бацькоў-герояў : [аб адкрыцці злёту] / Б. Гардзей // Звязда. 1965. 19 верасня. С. 1.
- Над Бугом пламя походных костров : [материалы о слете в Бресте] // Знамя юности. 1965. 19 сентября. С. 1.
- Имя хозяина – юность. В легендарной цитадели // Заря. 1965. 19 сентября. С. 1.
- Километры истории / В. Каленчиц, В. Фрейдин, А. Чабанюк, А. Чернов // Заря. 1965. 19 сентября. С. 1.
- Праздник красных следопытов // Заря. 1965. 18 сентября. С. 1.
- Андреев, Л. Брест встречает гостей / Л. Андреев // Заря. 1965. 18 сентября. С. 4.
- Яковлев, А. Дыхание слета : [г. Брест готовится к слету] / А. Яковлев // Заря. 1965. 17 сентября. С. 4.
- Фрейдин, В. Крепость ждет гостей : [о подготовке палаточного городка для участников слета] / В. Фрейдин // Заря. 1965. 11 сентября. С. 4.
- Дороги в Брест : [из Волгограда и Севастополя стартовала эстафета Вечного огня Славы] // Заря. 1965. 10 сентября. С. 3.
- Шурыгин, А. Дорогой отцов – дорогой героев : [о предстоящем Всесюзном слете победителей туристского похода молодежи по местам боевой славы советского народа] / Альберт Шурыгин // Заря. 1965. 3 сентября. С. 4.