Працавала ў тэатрах РСФСР: у 1935–1937 гг. — актрыса Саратаўскага драматычнага тэатра, у 1942–1943 гг. — у франтавой тэатральнай брыгадзе, у 1944–1945 гг. — у Грозненскім тэатры драмы.
З 1945 г. Ганна Качаткова служыла ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры, у спектаклях якога выявілася яе цікавая акцёрская індывідуальнасць: Люся Разанава («Старыя сябры» Л. Малюгіна), Шурка «Даўным даўно» А. Гладкова). Спектакль «Так і будзе» К. Сіманава, пастаўлены ў 1946 г., даў тэатру магчымасць шчыра і эмацыянальна расказаць гледачу аб высокіх маральных якасцях савецкіх людзей, аб тым, што, нягледзячы на ваенныя выпрабаванні, яны захавалі здольнасць марыць і верыць у светлы заўтрашні дзень. Ганна Качаткова стварыла ў спектаклі жыццёва верагодны вобраз простай, працавітай дзяўчыны Вольгі. У 1949 г. атрымала ганаровае званне «Заслужаная артыстка Беларускай ССР».
У пачатку 1949 г. камітэт па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР вырашыў аб’яднаць Брэсцкі і Магілёўскі драмтэатры ў адзін калектыў, які ўзначаліў А. В. Міронскі. У трупу Брэсцкага тэатра ўліліся артысты М. Абрамаў, Г. Качаткова, Т. Аляксеева, С. Прасцякоў, А. Веташкін, Л. Арыніна. Таксама запрошаны акцёры з іншых тэатраў, прыйшла здольная моладзь. У гэты час у тэатры працуюць самабытныя рэжысёры Ю. Рашымаў, А. Міронскі, Ю. Арынянскі, якія імкнуцца аб’яднаць творчыя сілы, вызначыць кірунак будучай працы.
З 1949 г. па 1980 г. Г. В. Качаткова служыла ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ. Вострахарактарная камедыйная актрыса. Праўдзіва выконвала розныя па характару ролі, глыбока пранікаючы ў псіхалогію вобраза. Найбольш блізкія індывідуальнасці актрысы былі характарныя ролі, у якіх востры своеасаблівы малюнак удала спалучаўся з праўдай унутраных паводзін персанажа. З добрым мастацкім густам яна стварала вобразы тонкія, глыбокія, каларытныя, дэманстравала сваю творчую мабільнасць і здольнасць вырашаць складаныя мастацкія задачы.
Найбольш значныя ролі ў нацыянальнай, класічнай і сучаснай драматургіі: Паліна і Арына Радзівонаўна («Трыбунал» і «Верачка» А. Макаёнка), Калеснікава («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Паўла, Шурка, Насця («Зыкавы», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М. Горкага), Кацярына і Купавіна («Навальніца» і «Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Аркадзіна («Чайка» А. Чэхава), Вара і Валя («Хлопец з нашага горада» і «Рускія людзі» К. Сіманава), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова), Яравая («Любоў Яравая» К. Транёва), Танкабіке («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), мадам Абломак («Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава), Дар’я («Сельскія вечары» В. Леканава), Ефрасіння Мікітаўна («Нароўны шлюб» У. Канстанцінава і Б. Рацара), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка), Дульская («Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай).
Сваімі ведамі Ганна Васільеўна шчодра дзялілася з маладымі акцёрамі, дапамагала знайсці сябе ў ролі, набыць прафесіяналізм. Вяла актыўную грамадскую дзейнасць, выбіралася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, членам праўлення Саюза тэатральных дзеячаў.
Узнагароджана медалямі «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», «За трудовое отличие», «За победу над Германией» Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і інш.
Г. В. Качаткова памерла 7 верасня 1993 г., пахавана на гарадскіх могілках «Плоска».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Качаткова Ганна Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 196.
- Качаткова Ганна Васільеўна // Культура Беларусі : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 429–430.
- Кочеткова Анна Васильевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 257.
- Стэльмах, Дз. У. Качаткова Ганна Васілеўна / Дз. У. Стэльмах // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 511–512.
- Бакіевіч, Р. М. Качаткова Ганна Васілеўна / Р. М. Бакіевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 24.
- Качаткова Ганна Васілеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 525.
- Ерашкевіч, П. М. Заслужаны артыст Беларускай ССР : 1949 : Г. В. Качаткова / П. М. Ерашкевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 508–509.
- Перепелица, К. И. Галера святых и грешных : [воспоминания об актерах Брестского драматического театра] / К. И. Перепелица. – Минск, 2012. – 265 с. : ил. – Из содерж.: Кочеткова А. С. 150–157.
- Перепелица, К. И. Галера святых и грешных… : [воспоминания об актерах Брестского драматического театра] / К. И. Перепелица. – Брест, 2002. – 321 с. : ил. – Из содерж.: Кочеткова А. С. 178–186.
- Бакіевіч, Р. М. Брэсцкі тэатр драмы і музыкі / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. С. 169–179.
- Нікіценкава, Л. П. Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 578–582.
- Волчецкий, Л. П. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Волчецкий. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. – 172 с. ; [6] л. ил. – Из содерж.: А. Кочеткова. С. 21, 29, 37, 52, 72, 113, 130, 131, 132, 134, 135.
- Слова прощания : [некролог А. В. Кочетковой] / Русакевич, В. В., Бысюк Г. Г., Климчук В. А., Козак А. А. [и др.] // Заря. 1993. 9 сентября. С. 4.
- Цітавец, Ф. З-пад Ждановічавага крыла : заслужанай артыстцы БССР Ганне Качатковай – 70 : [пра яе вучобу ў тэатральнага педагога Ф. П. Ждановіча ў Саратаўскім вучылішчы, творчы шлях у Брэсцкім драматычным тэатры] / Ф. Цітавец // Літаратура і мастацтва. 1981. 4 верасня (№ 36). С. 11.
- Кочеткова, А. Сто ролей Курденок [Зинаиды Валентиновны, актрисы Брестского драматического театра им. ЛКСМБ] / А. Кочеткова // Заря. 1965. 7 марта. С. 4.
- Володин, В. Признание народа : [о творческом вечере в Брестском драматическом театре к 50-летию артистов А. В. Кочетковой и С. П. Юркевича] / В. Володин // Заря. 1961. 27 декабря. С. 4.