Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Люты 2026 10:45

1 студзеня 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Алега Юр’евіча Мурашова (1961), расійскага дыпламата

Алег Юр’евіч Мурашоў нарадзіўся 1 студзеня 1961 г. Закончыў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна (1985), Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў Расіі (2003).

На дыпламатычнай службе з 1990 г. Валодае іспанскай і англійскай мовамі. Працаваў на розных пасадах у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў і за мяжой. З 10 чэрвеня 2017 г. мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланіка 2 класа. У 2017–2018 гг. быў часовым павераным, выконваючым абавязкі пасла Расіі ў Азербайджане. У 2019–2021 гг. — начальнік аддзела ў Чацвёртым дэпартаменце краін СНД.

1 снежня 2021 г. загадам Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі А. Ю. Мурашоў назначаны Генеральным консулам Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце. Прыняў пасаду пасля Ігара Юр’евіча Канякіна, які тут працаваў з чэрвеня 2015 г.

Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце было створана ў снежні 1994 г. Першапачаткова ўстанова размяшчалася на вул. Вароўскага, 19. Першым генеральным консулам быў Анатоль Мікалаевіч Корсун. 2 кастрычніка 2002 г. расійскі флаг быў падняты ў двары будынка па вул. Пушкінскай, 10. Двухпавярховы асабняк пабудаваны ў 1906 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся гарадскі камітэт КПБ, пасля 1991 г. — экспазіцыя абласнога краязнаўчага музея. Помнік архітэктуры занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (112Г000020).

Генеральнае консульства вядзе вялікую работу на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Раней у консульскую акругу ўваходзіла Гродзенская вобласць, але 28 снежня 2022 г. адкрыта Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Гродна. Расія і Беларусь цвёрда і паслядоўна абараняюць свае жыццёвыя нацыянальныя інтарэсы, адстойваюць права на ўласны шлях развіцця, на гістарычную памяць, на выбар саюзнікаў, павагу да суверэнітэту.

Многія праекты арганізуюцца для ўмацавання культурных і гуманітарных сувязей паміж Расіяй і Беларуссю. У памяшканні консульства праходзяць тэматычныя вечары да памятных дат, канцэрты, творчыя сустрэчы, святы для дзяцей, мастацкія выставы, якія ўзбагачаюць культурнае жыццё Брэста.

У чэрвені 2014 г. у Брэсце быў заснаваны Расійскі цэнтр навукі і культуры з мэтай падтрымкі і развіцця адукацыйных, культурных і навуковых сувязей паміж Расіяй і Беларуссю. Штогод тут праводзяцца шмат грамадскіх мерапрыемстваў: мастацкія выставы, сустрэчы, форумы, канферэнцыі, кінапаказы, канцэрты, адукацыйныя праекты.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна ад 5 мая 2025 г. за вялікі ўклад у рэалізацыю знешнепалітычнага курса Расійскай Федэрацыі А. Ю. Мурашоў узнагароджаны ордэнам Дружбы.

Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Брэсцкай вобласці пры непасрэдным суправаджэнні Генеральнага консульства адбылося больш за 100 мерапрыемстваў патрыятычнага напрамку. Сярод іх — міжнародная акцыя «Гавриловская вахта», акцыя «Священная земля Брестской крепости — нашим потомкам», шэсце «Бессмертного полка» ў рамках руху «Беларусь помнит» і інш. Брэст прыняў шматлікія аўта- і мотапрабегі: «Города-герои — города героев», «Победа в наших сердцах», «Дороги Победы — пламя памяти 2025». У Генеральным консульстве была адкрыта выстава «Народная Победа», створаная пры садзейнічанні жыхароў Прыбужжа, якія прадаставілі сямейныя рэліквіі ваеннай эпохі. За час работы экспазіцыі з ёю пазнаёміліся дзясяткі юнакоў і дзяўчат Брэстчыны.

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў 2024 г. Генеральнае консульства арганізавала ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі фотавыставу «Крымская весна. 10 лет». У снежні 2025 г. у памяшканні консульства была адкрыта выстава жывапісу беларускай мастачкі Ніны Мікалаеўны Чурабы.

29 студзеня 2026 г. А. Ю. Мурашоў сустрэўся з капітанам 1-га рангу ў адстаўцы Валерыем Фёдаравічам Касатонавым, які жыве ў Брэсце. У дзяцінстве перажыў Ленінградскую блакаду. Грамадскі дзеяч, пісьменнік, аўтар апавяданняў і кніг аб марской ваеннай службе. Да дня нараджэння ветэрана паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна, якое ўручыў генеральны консул.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Мурашев, О. Ю. Дипломатия единства : [об отношениях России и Беларуси, взаимовыручке дипломатов Союзного государства] / Олег Мурашев // Заря. 2026. 7 февраля. С. 10.
  2. Мурашев, О. Ю. Наша сила – в единстве / Олег Мурашев // Заря. 2025. 1 ноября. С. 6.
  3. Мурашев, О. Ю. Олег Мурашев: Для меня огромная честь работать на западных рубежах Союзного государства… / Олег Мурашев ; [беседовал] Дмитрий Кириллов // Брестский вестник. 2025. 12 июня (№ 24). С. 4–5.
  4. Мурашев, О. Ю. «К нам можно прийти за помощью в любое время и по любому поводу» / Олег Мурашев ; беседовал Владислав Воробьев // Союзное государство. 2025. № 2. С. 52–57.
  5. Свиридович, О. Олег Мурашев: «Мы ощущаем поддержку наших союзников» : [о голосовании на выборах президента Российской Федерации на избирательном участке в г. Бресте] / Ольга Свиридович // Заря. 2024. 20 марта. С. 5.
  6. Бабич, И. Салют над Невой : [выставка, посвященная 80-летию освобождения Ленинграда от фашистской блокады, открылась в Музее обороны Брестской крепости] / Ирина Бабич // Брестский вестник. 2024. 1 февраля (№ 5). С. 24.
  7. Ильенков, В. В русле взаимопонимания и общих интересов : [Пинск с деловым визитом посетил Генеральный консул Генерального консульства Российской Федерации в Бресте Олег Мурашев] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2023. 4 жніўня (№ 31). С. 4.
  8. Мурашев, О. Ю. Партнерство? Братство. Единство! / [Олег Мурашев ; беседовала] Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2023. 30 марта (№ 13). С. 7.
  9. Федорова, И. Миссия выполнена : [Генконсул России в Бресте Олег Мурашев встретился с участниками автопробега «Брест – Мурманск – Архангельск – Брест] / Ирина Фёдорова // Брестский вестник. 2022. 28 июля (№ 30). С. 14.
  10. Мурашев, О. Ю. Олег Мурашев, Генеральный консул Российской Федерации в Бресте: «Для нас открываются новые возможности» / Олег Мурашев ; [беседовал] Евгений Литвинович // Заря. 2022. 2 апреля. С. 3.
  11. Новый консул – новый импульс : [о встрече председателя облисполкома Юрия Шулейко и председателя горисполкома Александра Рогачука с Генеральным консулом Российской Федерации в Бресте Олегом Мурашевым] // Брестский вестник. 2022. 17 февраля (№ 7). С. 3.
  12. Свиридович, О. Международные отношения: развивать и укреплять : [о встрече председателя облисполкома Юрия Шулейко с Генеральным консулом Российской Федерации в г. Бресте Олегом Мурашевым] / Ольга Свиридович // Заря. 2022. 12 февраля. С. 2.
  13. Радюк, А. Качество, развитие, партнёрство : генеральный консул Российской Федерации в г. Бресте Олег Мурашев посетил ОАО «Молочный Мир» и лично убедился в уникальности и высоких вкусовых качествах его продукции / Анна Радюк // Гродзенская праўда. 2022. 2 лютага. С. 13.
  14. Дудко, А. Развитие туризма, наращивание экспорта, модернизация производства : в Гродно прошла встреча руководства области с Генконсулом Российской Федерации в городе Бресте / Анжелика Дудко // Гродзенская праўда. 2022. 2 лютага. С. 12.
  15. Кунцевич, Н. Замечательный сосед : [в Гродно прошла встреча руководства области с Генконсулом Российской Федерации в г. Бресте] / Наталья Кунцевич // Перспектива. Гродно, 2022. 2 февраля. С. 4.
  16. Мурашев, О. Ю. Олег Мурашев, Генеральный консул Российской Федерации в Бресте: «Легких» стран, наверно, не бывает / Олег Мурашев ; [беседовал] Александр Седнев // Вечерний Брест. 2021. 17 декабря (№ 51). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 36 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Люты 2026 11:04