Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Верасень 2026 14:06

2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў г. Кобрыне (1946)

У першыя пасляваенныя гады ў Беларусі вялікай праблемай было аднаўленне, стварэнне і арганізацыя дзейнасці ўстаноў аховы здароўя. Ужо праз тыдзень пасля вызвалення г. Кобрына — 26 ліпеня 1944 г. была створана бальніца на 180 ложкаў. На пасяджэнні выканкама Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў працоўных 6 студзеня 1946 г. было разгледжана пытанне «Аб адкрыцці станцыі хуткай дапамогі».

Новая ўстанова аховы здароўя пачала сваю дзейнасць 20 студзеня. Бальніца знаходзілася на вул. Савецкай, а паліклініка і «хуткая» пры ёй — на вул. Першамайскай. Штат супрацоўнікаў «хуткай» напачатку быў невялікі — два ўрачы, адна медсястра і адзін рамізнік-конюх. Да атрымання аўтатранспарту медыкі былі вымушаны карыстацца гужавым. Коні ставіліся на забеспячэнне фуражом.

З 23 красавіка 1946 г. першай загадчыцай гэтай службы стала Фаіна Халітаўна Зайцава, якая яшчэ працавала на стаўку ўрачом-тэрапеўтам. А ўжо бліжэй да 1950 г. з'явілася паўнавартасная кругласутачная брыгада — 3,5 стаўкі ўрача, 3 стаўкі фельчара і 4,25 — іншы персанал.

Ахова здароўя ў Кобрынскім раёне паступова развівалася. У 1956 г. у складзе цэнтральнай раённай бальніцы функцыянавалі: санэпідэямічны аддзел, супрацьтуберкулёзны і скурна-венералагічны дыспансеры, 5 участковых бальніц, 3 участковыя амбулаторыі, 10 пунктаў аховы здароўя, станцыя хуткай дапамогі, 3 дзіцячых ясляў, 38 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, дзіцячая бальніца і Дзівінская туберкулёзная бальніца.

За гады свайго існавання станцыя хуткай медыцынскай дапамогі ў Кобрыне перажыла шмат. У час існавання СССР сістэма аховы здароўя была забяспечана ўсім необходным. А на працягу 1990-х гг., калі краіна пераходзіла на рыначную эканоміку, урачам «хуткай» даводзілася цяжка. Установа знаходзілася на гаспадарчым разліку, абсталяванне не закуплялася, моцна зношаны транспарт часта прыходзілася рамантаваць і ўкладваць вялікія сродкі, нават не хапала паліва.

Гэтыя праблемы давялося вырашаць Міхаілу Міхайлавічу Юшкевічу, калі ў 1999 г. ён прыйшоў галоўным урачом на Кобрынскую станцыю хуткай дапамогі. Толькі дзякуючы дзяржаўным праграмам па забеспячэнню насельніцтва медыцынскім абслугоўваннем справы палепшыліся. З 2004 г. станцыя хуткай дапамогі пачала атрымліваць новыя аўтамабілі, і ўжо ў 2006 г. аўтапарк складаўся з 10 машын. У 2013 г. станцыя атрымала рэанімабіль для інтэнсіўнай тэрапіі. Пайшла ў гору і якасць аказання медыцынскай дапамогі.

Сёння адрас станцыі: вул. Дзяржынскага, 11. Аднапавярховы мураваны будынак быў узведзены ў 1925 г. У 2009 г. брэсцкая фірма «Нива-строй» зрабіла рамонт будынку станцыі. Поўнасцю рэканструявалі фасад з частковай цеплавой рэабілітацыяй, замянілі дзверы і вокны (шклопакеты ПВХ), электраабсталяванне, сантэхніку і ацяпленне. Таксама добраўпарадкавалі тэрыторыю і зрабілі капітальны рамонт гаражоў.

На станцыі працуюць 7 брыгад: інтэнсіўнай тэрапіі, 2 урачэбныя лінейныя і 4 фельчарскія. Калектыў працуе ў 4 змены па 25 чалавек. Усе адказна падыходзяць да выканання сваіх складаных, але ганаровых абавязкаў. Экстрэмальныя сітуацыі, адрэналін на цяжкіх выкліках аб'ядноўваюць урачоў і фельчараў.

З брыгад адна — інтэнсіўнай тэрапіі, у распараджэнні якой маюцца 2 реанімабіля. З'яўленне ў 2014 г. такой брыгады — вялікае дасягненне для Кобрына. На экстранныя выпадкі выязжаюць урач і 2 фельчара, якія прайшлі спецыяльнае навучанне. У адрозненне ад звычайнай хуткай дапамогі реанімабіль аснашчаны дэфібрылятарам, электракардыёграфам, пульсаксіметрам, дыхальным апаратам, наркознай апаратурай, спецыяльнымі насілкамі, камплектамі шын для транспарціроўкі хворых з пераломамі і г. д. Усяго маецца 19 найменняў медыцынскай тэхнікі.

На экстранныя вызавы па нумару 103 выязджаюць і ўрачэбныя — агульнапрофільныя брыгады, якіх на станцыі дзве. У іх складзе акрамя фельчара таксама ёсць урач. 4 астатнія брыгады — фельчарскія. На адну брыгаду ў сярэднім прыходзіцца 12 тыс. жыхароў.

Усе паступаючыя ад насельніцтва вызавы дзеляцца на тры катэгорыі: экстрэнныя (з выяздам брыгады да 4 хвілін); тэрміновыя (з выездам да 15 хвілін); неадкладныя (з выездам да 60 хвілін). Дзейнічае кабінет амбулаторнага прыёма, куды насельніцтва звяртаецца за першай дапамогай. Фельчары кабінета праводзяць прадрэйсавы агляд вадзіцеляў арганізацый і прадпрыемстваў і выдаюць дазвол на кіраванне транспартным сродкам.

Галоўны ўрач Кобрынскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі М. М. Юшкевіч працуе на гэтай пасадзе болей 27 гадоў. Ён не толькі кіраўнік, гэта практыкуючы ўрач, ведае аб нюансах работы сваіх падначаленных усё дасканальна, ганарыцца сваімі кадрамі. Калектыў, а гэта 100 чалавек, вельмі маналітны, з малой цякучасцю кадраў. Той, хто застаецца ў «хуткай», працуе тут доўга. Галоўнае для іх — адчуваць сябе патрэбнымі людзям.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі


  1. Кобрынскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (1946) – 80 гадоў (1946) // Краязнаўчы каляндар: юбілейныя і памятныя даты Кобрынскага раѐна : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2026 год / Кобрынская раѐнная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2025. С. 38.
  2. Кобрынскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (1946) – 75 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 30.
  3. Елизарова, Ж. Спешит на вызов скорая. Новая! : [Кобринская станция скорой и неотложной помощи пополнилась новыми автомобилями] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 5 ліпеня (№ 27). С. 6.
  4. Белов, Д. Новые машины для кобринских медиков : [Кобринская станция скорой и неотложной помощи получила на безвозмездной основе от СООО «Полесье» три новых автомобиля] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 6 мая. С. 4.
  5. Голад, Л. «Калі гэта тваё, то яно цябе зацягне» : [урач выязной брыгады Аляксандра Пермякова аб працы на «хуткай»] / Лізавета Голад // Звязда. 2023. 6 ліпеня. С. 5–6.
  6. Бакун, Е. Неравнодушие всегда в цене : [о работе кабинета амбулаторного приёма филиала «Станция скорой скорой медицинской помощи» Кобринской ЦРБ] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 10 красавіка. С. 9.
  7. Бакун, Е. Алло, скорая?... : [о работе станции скорой помощи в период коронавирусной инфекции по рассказу заведующего М. М. Юшкевича] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 6 лістапада). С. 1, 9.
  8. Бакун, Е. Помощь всегда рядом : [о работе станции скорой помощи Кобринской ЦРБ] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 20 чэрвеня. С. 1, 4.
  9. Сідарук, І. Сем скорых брыгад : [на станции «скорой» медицинской помощи несут службу 7 бригад: интенсивной терапии, 2 врачебные линейные и 4 фельдшерские] / Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2015. 20 чэрвеня. C. 2–3.
  10. Сідарук, І. Чалавечнасць узнагароджваецца : [пра фельчара выязной брыгады хуткай медыцнской дапамогі Паўла Іванавіча Антановіча] / Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2013. 24 жніўня. C. 1.
  11. Экстренная помощь : [Кобринская станция скорой помощи получила два новых автомобиля] // Народная газета. 2013. 9 красавіка. С. 4.
  12. Пашкович, Л. Скорая помощь на новых авто! : [Кобринская станция скорой помощи получила два новых автомобиля] / Людмила Пашкович // Кобрынскi веснiк. 2013. 2 сакавика. C. 5.
  13. Казакова, А. К больному – на «Ситроене» выезжают врачи скорой медицинской помощи : [Кобринская станция скорой помощи получила два новых автомобиля] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2013. 28 февраля. С. 9.
  14. Жук, Е. «Скорая» не играет в хоккей? : [Кобринская станция скорой помощи получила два новых автомобиля марок «Ситроен» и «Газель»] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2013. 20 февраля. С. 6.
  15. Савчук, М. Неотложка спешит на помощь / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2011. 16 июня. С. 3.
  16. Веремеенко, С. Моя работа – водитель «скорой помощи» : [о водителе Леониде Владимировиче Фурсе] / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 28 октября. C. 5.
  17. Веремеенко, С. Помощь окажет «Скорая» / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 17 июня. C. 5.
  18. «Скорая» стала мобильнее : [два новых автомобиля «Газель» пополнили парк Кобринской городской станции скорой помощи] // Заря. 2009. 4 августа. С. 6.
  19. Мельнік, Р. Медыцына не стаіць на месцы : [аб рабоце брыгады хуткай медыцынскай дапамогі] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2008. 27 верасня. C. 2.
  20. Шевченко, А. В режиме ожидания : [о работе Кобринской станции скорой помощи рассказывает главврач М. М. Юшкевич] / Алла Шевченко // Кобрин-информ. 2007. 1 февраля. С. 2.
  21. Васільеў, Р. Калі цяжка, набіраем «03» : [сёлета медыкі з хуткай святкуюць 60-годдзе сваёй самай аператыўнай службы] / Р. Васільеў // Кобрынскі веснік. 2006. 17 чэрвеня. С. 1–2.
  22. Мельник, Р. «Аисты» спешат на помощь : [работе Кобринской станции скорой и неотложной помощи] / Роман Мельник // Кобрынскi веснiк. 2005. 12 лістапада. C. 1–2.
  23. Мельник, Р. «03»: помощь вовремя : [работе Кобринской станции скорой и неотложной помощи] / Роман Мельник // Кобрынскi веснiк. 2005. 30 красавіка. C. 2–3.
  24. Пустовой, Е. Мобильное пополнение «скорой помощи» : [о двух новых автомобилях для скорой помощи в Кобрине] / Евгений Пустовой // Кобрин-информ. 2005. 24 марта. C. 4.
  25. Пустовой, Е. Скорая или неотложная? Кобринская станция скорой и неотложной помощи / Евгений Пустовой // Кобрин-информ. 2004. 11 марта. C. 2.
  26. Юшкевич, М. Когда летит машина скорой : [работе Кобринской станции скорой и неотложной помощи] / Михаил Юшкевич // Кобрин-информ. 2003. 12 июня. C. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 15 разоў