Спадчына: Ажэшка Эліза
Серада, 05 Жнівень 2026 14:00
6 чэрвеня 2026 г. — 185 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшка (1841–1910), беларускай і польскай пісьменніцы
Эліза Ажэшка (Паўлоўская) нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у багатай шляхецкай сям’і Бенядыкта Паўлоўскага, якія пражывалі ў в. Мількаўшчына, каля Гродна. У 1853 г. Элізу аддалі на выхаванне ў манастырскі пансіён у Варшаве, у якім яна прабыла пяць гадоў (1852–1857). Выхаванне там вялося зыходзячы з традыцыйнага погляду на ролю жанчыны ў высакародным грамадстве: шмат часу адводзілася на засваенне свецкіх манер, гульні на фартэпіяна і ўдасканаленне французскай мовы.