Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Артысты

Людміла Міхайлаўна Арыніна нарадзілася 8 лістапада 1926 г. у сяле Сінодскае Саратаўскай губерні (цяпер Васкрасенскага раёна Саратаўскай вобласці). Бацька — Міхаіл Аляксандравіч Арынін (1897–1967) — быў мастаком, заслужаным дзеячам мастацтваў Узбецкай ССР (1951), маці — настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1935 г. сям’я пераехала ў Ташкент.

Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.

Ганна Васільеўна Качаткова (Нікіціна) нарадзілася 26 жніўня 1911 г. у в. Канаёўка Нікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці). Скончыла Саратаўскае тэатральнае вучылішча імя I. А. Слонава (1935), дзе вучылася ў беларускага акцёра, рэжысёра Ф. П. Ждановіча.

Яніна Уладзіміраўна Малінчык нарадзілася 13 лютага 1985 г. у Томскім раёне Томскай вобласці ў сям’і беларусаў. Бацька быў ваенным, сям’я часта пераязджала. Калі Яніне было дзесяць, пераехалі ў г. Вышні Валачок Цвярской вобласці, дзе прайшлі школьныя гады Яніны, вучылася ў дзіцячай музычнай школе, марыла стаць спявачкай.

Алена Якаўлеўна Верабей (Лібянбаўм) нарадзілася 5 чэрвеня 1967 г. у г. Брэсце ў рабочай сям’і. З дзяцінcтва праяўляла свае артыстычныя здольнасці, з сямі гадоў вучылася ў дзіцячай музычнай школе. Закончыла восем класаў сярэдняй школы № 20 г. Брэста, Брэсцкае музычнае вучылішча, Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1993) па спецыяльнасці «Артыст тэатра, эстрады і кіно».

Георгій Андрэевіч Волкаў нарадзіўся 20 ліпеня 1922 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Удзельнічаў у школьнай мастацкай самадзейнасці. У МХАТе пабачыў спектаклі «Синяя птица» і «Анна Каренина» і назаўсёды захапіўся тэатрам. У 1941–1944 гг. вучыўся ў Маскоўскім гарадскім тэатральным вучылішчы.

У час Вялікай Айчыннай вайны Георгій Волкаў, не ўзяты ў армію па стану здароя, пайшоў у апалчэнне: капаў процітанкавыя равы пад Масквой, тушыў на дахах фашысцкія «зажыгалкі», быў начальнкіам аб’екта ППА, за што ўзнагароджаны медалём «За оборону Москвы». Тэатральнае вучылішча ў 1942 г. было рэаргінізавана ў тэатр-студыю. Георгій Волкаў не губляў сувязь са студыйцамі, часта выступаў перад вайскоўцамі, рабочымі, у шпіталях.

Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.

Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).

Тамара Анатольеўна Тэвасян нарадзілася 8 чэрвеня 1952 г. у Мінску. З дзяцінства праяўляла сябе ў сцэнічных мастацтвах — вучалася харэаграфіі і акрабатыцы, спявала і танцавала. Паступала ў тэатральны інстытут, але з-за малога росту (1,55 м) яе не прынялі.

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная пад Баранавічамі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.

Старонка 1 з 4