Спадчына: Гарчанюк Ніла Мікалаеўна
Пятніца, 03 Сакавік 2017 16:01
8 лютага 2017 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Нілы Мікалаеўны Гарчанюк (1967), мастака ў галіне станковага жывапісу, графікі, габелена; педагога
Ніла Мікалаеўна Гарчанюк нарадзілася 8 лютага 1967 года ў г. Брэсце. Яе бацька закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Ніла Гарчанюк вучылася ў СШ № 20 г. Брэста. Закончыла дзіцячую мастацкую школу, дзе вядучым педагогам яе класа была жывапісец Тамара Уладзіміраўна Дзянісава. Затым — Кобрынскае ПТВ-105 народных мастацкіх промыслаў.