Спадчына: Дарашэвіч Фёдар Іванавіч
Чацвер, 10 Верасень 2015 10:38
28 жніўня 2015 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Дарашэвіча (1905–1986), беларускага мастака-жывапісца
Фёдар Іванавіч Дарашэвіч нарадзіўся 28 жніўня 1905 года ў г. Камянцы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я апынулася ў Сібіры ў Томскай губерніі. З малых гадоў хлопчык працаваў з бацькам на чыгунцы. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе ліквідацыі непісьменнасці на станцыі Іжморскай. У гэты перыяд ён робіць першыя крокі як мастак-афарміцель, прымаючы ўдзел у афармленні мясцовага рабочага клуба.