Спадчына: Жабінкаўская Пакроўская царква
Панядзелак, 03 Лістапад 2025 12:12
14 лістапада 2025 г. — 140 гадоў з дня асвячэння Свята-Пакроўскай царквы ў г. Жабінка (1885), помніка архітэктуры
Гісторыя царквы ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці сыходзіць каранямі ў глыбокае мінулае і звязана са старажытным дваранскім родам Непакойчыцкіх, у валоданні якіх як частка радавога гнязда знаходзілася паселішча Мышчыцы, дзе размяшчалася царква. Першая згадка пра яе адносіцца да XVI ст., калі царква была вядомая пад назвай Непакойчыцкай або Мышчыцкай.