Спадчына: Кобрынскі Палац культуры
Серада, 02 Ліпень 2025 09:44
65 гадоў з часу пабудовы Кобрынскага раённага Дома культуры (1960), які ў 2009 г рэкунструяваны ў Палац культуры
Кобрынскі раённы Дом культуры пабудаваны ў 1960 г. па вул. Леніна, 4. Гэта быў двухпавярховы цагляны будынак з мансардай.У Доме культуры праводзіліся тэматычныя вечары, танцы, чыталіся лекцыі і даклады, працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці: харавы, драматычны, танцавальны, вакальны, мастацкага слова, эстраднага аркестра. З 1964 г. пры Доме культуры створана і пастаянна працавала мастацкая агітбрыгада.