Спадчына: Маладоўская Кадзя
Чацвер, 28 Жнівень 2025 09:19
10 мая 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Кадзі Маладоўскай (1894–1975), паэтэсы, пісьменніцы, літаратурнага крытыка
Кадзя Маладоўская нарадзілася 10 мая 1894 г. у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Бацька, Ісаак Маладоўскі, быў равінам, выкладаў у яўрэйскай школе для хлопчыкаў, маці валодала галантарэйнай лаўкай. У сям’і было чацвёра дзяцей. Кадзя атрымала добрую дамашнюю адукацыю на іўрыце, вучылася ў хедары і рускай гімназіі.