19 мая 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Грыгор’ева (1955 - 2020), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі
Аляксандр Аляксандравіч Грыгор’еў нарадзіўся 19 мая 1955 г. у вёсцы Мазуркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да шасці гадоў пражываў у в. Мядзведзічы. У 1962 г. Грыгор’евы пераязджаюць у г. Жабінку, дзе бацькі, Аляксандр Уладзіміравіч і Ганна Данілаўна, уладкаваліся працаваць на цукровы завод, гадавалі чатырох дзяцей.
6 мая 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Васільевіча Зарэцкага (1935–2013), мастака ў вобласці станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, плаката і графікі
Пётр Васільевіч Зарэцкі нарадзіўся 6 мая 1935 года ў вёсцы Навіцкавічы (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). З дзяцінства марыў стаць мастаком. Не хадзіў яшчэ ў школу, а ўжо маляваў. Калі не было алоўка, то замест яго выкарыстоўваў спаленую запалку. Школьнікам шмат маляваў, яго малюнкі бралі на раённыя і абласныя выставы. Калі заканчваў Камянецкую сярэднюю школу, то ўжо цвёрда ведаў: будзе толькі мастаком, самастойна рыхтаваўся да паступлення ў вучылішча.
5 сакавіка 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння (1930) Міхаіла Андрэевіча Карпука, мастака кіно і тэлебачання, графіка, жывапісца
Міхаіл Андрэевіч Карпук нарадзіўся 5 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мыкшыцы Брэсцкага павета (цяпер Расненскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).
13 лютага 2015 года – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Юрыя Іванавіча Хілько, беларускага графіка, педагога
1 верасня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Лявонція Андрэевіча Доўбуша (1935–2002), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі
Лявонцій Андрэевіч Доўбуш нарадзіўся 1 верасня 1935 года ў сяле Папоўцы Барскага раёна Вінніцкай вобласці (Украіна) ў сям’і рабочых. Жаданне маляваць было ў Лявона з ранняга дзяцінства штодзённым патрабаваннем.
24 снежня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Мiкалая Дзмiтрыевiча Чурабы (1913–1998), мастака ў галiне кнiжнай i станкавай графiкi, жывапiсу
Мікалай Дзмітрыевіч Чураба нарадзіўся 24 снежня 1913 года ў Мінску.
8 красавіка 2013 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Вячаслававіча Чарановіча (1958), мастака-графіка, фотамастака
Сяргей Вячаслававіч Чарановіч нарадзіўся 8 красавіка 1958 года ў г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
25 лютага 2012 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Я. С. Шатохіна (1947–2012), графіка, жывапісца
Яму дарагая была слава Пінска, што ззяе на старонках летапісаў, яго хвалявала прыгажосць храмаў, якая жыве па законах суладдзя.