Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Навумчык Віктар Мікалаевіч

 Віктар Мікалаевіч Навумчык нарадзіўся 11 жніўня 1946 года ў г. Брэсце. У 1968 годзе з адзнакай «выдатна» скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце».

У 1973 годзе Віктар Навумчык  на «выдатна» скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паступіў у аспірантуру і пачаў працаваць у БДУ. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Удасканаленне тэхнікі і методыкі лекцыйнага эксперымента па оптыцы ў курсе агульнай фізікі». У 1995 годзе яму прысуджана навуковая ступень доктара педагаічных навук, у 1999 годзе – вучонае званне прафесара.