Спадчына: Рэлігіязнаўцы
Панядзелак, 31 Май 2021 12:34
5 ліпеня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Акінчыца (1941), рэлігіязнаўцы, доктара філасофскіх навук, грамадскага дзеяча
Іван Іванавіч Акінчыц нарадзіўся 5 ліпеня 1941 г. у вёсцы Багдановічы Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. У 1965 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Аналіз рэлігійнасці моладзі і некаторыя аспекты яе атэістычнага выхавання (па матэрыялах канкрэтна-сацыялагічных даследаванняў у заходніх раёнах БССР)».