Спадчына: Стасевіч Павел Сцяпанавіч
Панядзелак, 21 Лістапад 2022 15:24
19 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Паўла Сцяпанавіча Стасевіча (1957), журналіста, краязнаўца
Павел Сцяпанавіч Стасевіч нарадзіўся 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.