Спадчына: Шыманскі Міхаіл Мікалаевіч
Чацвер, 10 Верасень 2015 10:48
7 жніўня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Міхаіла Мікалаевіча Шыманскага, журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі нарадзіўся 7 жніўня 1935 года ў вёсцы Пешкі (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Друкавацца пачаў яшчэ пяцікласнікам у бярозаўскай раённай газеце “Пламя” (1950), якую пастаянна выпісвалі ў сям’і. Тады для Міхаіла самым прыцягальным, магічным словам было “літсупрацоўнік”.