2025 г. — 30 гадоў з часу заснавання музея гісторыі г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1995), філіяла Столінскага раённага краязнаўчага музея
Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую і адметную гісторыю. Заснаваны ў 1100 г. валынскім князем Давыдам Ігаравічам, унукам Яраслава Мудрага. Паселішча месцілася на насыпной гары правага берага ракі Гарынь. У ХIV – пачатку ХVІІІ стст. тут існаваў драўляны замак, дасюль захавалася гарадзішча «Замкавая гара». Удзельнае Гарадзецкае княства Трокскага ваяводства ў 1509 г. было далучана да Пінскага княства. З 1551 г. — прыватнаўласніцкі горад князёў Радзівілаў з Магдэбургскім правам.
2021 г. — 60 гадоў з часу ўзвядзення будынка сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1961), дзяржаўнай установы адукацыі
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.
18 кастрычніка 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Шэлехава (1926–2015), педагога, гісторыка, краязнаўца
Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1926 года ў вёсцы Бахаравічы Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 годзе. Маці выхоўвала чатырох сыноў, Міхаіл – старэйшы. Да вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках.