Спадчына
10 красавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Бурскага (1938), дзяржаўнага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)
Віктар Іванавіч Бурскі нарадзіўся 10 красавіка 1938 года на станцыі Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я была эвакуіравана ў Тамбоўскую вобласць. Бацька, Іван Браніслававіч, працаваў начальнікам калоны па будаўніцтве чыгункі, добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную армію, загінуў на фронце ў 1942 годзе. Маці, Марыя Адамаўна, з дзяцьмі вярнулася на радзіму ў 1944 годзе, адна падняла трох дзяцей, усе скончылі 10 класаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бурскі Віктар Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкая вобласць, Брэст
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2017 г. — 40 гадоў з часу закладкі Брэсцкага парку воінаў-інтэрнацыяналістаў (1977)
У 1970-я гады г. Брэст бурна развіваўся на ўсход, будаваліся жылыя мікрараёны «Усход-2», «Усход-3». Паміж вуліцай Маскоўскай і ракой Мухавец на базе сасновых і бярозавых пасадак, пойменых лугоў у 1977 годзе быў закладзены гарадскі парк культуры і адпачынку. Новаму, другому парку горада, было дадзена імя 60-годдзя Кастрычніка ў гонар Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Архітэктурны праект рапрацавалі Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч і Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Афганская вайна
- Помнікі Помнік воінам інтэрнацыяналістам
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Помнікі, Паркі
- Установы Брэсцкі парк воінаў інтэрнацыяналістаў
10 мая 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Міхайлавіча Вінніка (1923–1995), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1944), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1984)
Юрый Міхайлавіч Віннік нарадзіўся 10 мая 1923 года ў г. Армавір Кубана-Чарнаморскай вобласці (цяпер Краснадарскага краю) у сям’і служачага. Пасля заканчэння Армавірскай сярэдняй школы № 12 (па іншых звестках, № 4) у 1940 годзе паступіў у Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Віннік Юрый Міхайлавіч
- Падзеі Вызваленне Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
5 красавіка 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Елянеўскага (1948–2013), пісьменніка, журналіста
Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Елянеўскі Мікалай Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Лунін, Пінск, Пінскі раён
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты
- Установы
2018 г. — 45 гадоў з часу стварэння народнага ансамбля песні і танца «Сузор’е» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 (1973)
У снежні 1973 года пры клубе «Будаўнік» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 быў створаны ансамбль песні і танца «Будаўнік». Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік калектыву — хормайстар Веньямін Дзмітрыевіч Васіленка. Да гэтай адказнай самастойнай работы 26-гадовы музыкант працаваў у народным ансамблі песні і танца «Брэстаўчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода пад кіраўніцтвам Міхаіла Цурканава. На першую рэпетыцыю прыйшлі 28 дзяўчат, а потым калектыў папоўніўся і юнакамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Васіленка Веньямін Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Народныя калектывы, Ансамблі
- Установы Ансамбль песні і танца «Сузор’е»