Спадчына
20 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002)
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў вёсцы Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 годзе скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Палянічыцы
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы, Прафесары
- Установы
27 верасня 2017 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сілуянавіча Кахановіча (1882–1934), палітычнага і грамадскага дзеяча, педагога, першага дырэктара Віленскай беларускай гімназіі
Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч нарадзіўся 27 верасня 1882 года ў вёсцы Вялікія ЛукіНавагрудскага павета Мінскай губерні (цяперБаранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага святара. У 1905 годзе скончыў пяць класаў Мінскай духоўнай семінарыі, але не захацеў працягваць духоўную справу бацькі, абраў свецкае жыццё, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1910 годзе атрымаў дыплом гісторыка, працаваў настаўнікам у розных навучальных установах Вільні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кахановіч Міхаіл Сілуянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вялікія Лукі
- Прадметы Педагогі, Грамадскія дзеячы, Палітычныя дзеячы
- Установы
1 верасня 2017 г. — 50 гадоў з дня адкрыцця ў г. Жабінцы дзіцячай школы мастацтваў (1967)
На базе музычнай студыі, якая існавала пры Жабінкаўскім раённым Доме культуры, 15 жніўня 1967 года была створана дзіцячая музычная школа. Першым дырэктарам стаў В. М. Чырко. Будынак, які быў выдзелены пад школу, знаходзіўся ў пасёлку цукровага завода. 1 верасня школа прыняла сваіх першых 70 навучэнцаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінка
- Прадметы Школы мастацтваў
- Установы Жабінкоўская дзіцячая школа мастацтваў
2017 г. — 60 гадоў з часу правядзення VІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957), у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Брэсцкай вобласці
У Маскве, сталіцы СССР, з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года прайшоў VІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Прынялі ўдзел 34 тысячы чалавек з 131 краіны свету, што было рэкордам масавасці. Моладзь свету выступала за свае правы, за незалежнасць народаў і інтэрнацыяналізм. Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі камуністычныя і сацыялістычныя арганізацыі, прадстаўнікі шырокага кола маладзёжных арганізацый, якія выступалі супраць фашызму і ваенных дыктатур. Сімвалам фестывалю стаў Голуб міру, які прыдумаў Пабла Пікаса.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Сусветны фестываль моладзі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкая вобласць, Брэст
- Прадметы Фестывалі
- Установы
6 лістапада 2017 г. — 70 гадоў з дня заснавання Брэсцкага дзіцячага дома імя Якуба Коласа (1947)
Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокія раны ў Беларусі. З франтоў не вярнуліся да сваіх сем’яў бацькі, сірот на ўтрыманне ўзяла дзяржава. 6 лістапада 1947 года ў вёсцы Трышын Брэсцкага раёна быў створаны Брэсцкі дзіцячы дом № 2. Яго дырэктарам быў назначаны Іван Андрэевіч Брыкун. Размясцілі ўстанову ў двух будынках, адвялі тэрыторыю 14 га, дзе меўся вялікі сад, сажалка, шмат дрэў — каштаны, ліпы, клёны, таполі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкі раён, Трышын
- Прадметы Дзіцычыя дамы
- Установы Брэсцкі дзіцячы дом імя Якуба Коласа