Спадчына
13 ліпеня 2016 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Напалеона Казіміравіча Чарноцкага (1866–1937), публіцыста, перакладчыка
Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 года ў маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.
Навучаўся ў Слуцкай гімназіі, якую скончыў у 1987 годзе. У час вучобы ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі і цікавіўся беларускім фальклорам. Напалеон Чарноцкі ўваходзіў у групу, якая займалася перакладамі на беларускую мову. Удзельнічаў у перакладзе на беларускую мову і выданні на гектографе першага варыянта рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чарноцкі Напалеон Казіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Нача
- Прадметы Публіцысты, Перакладчыкі
- Установы
11 ліпеня 2016 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (сап. Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 1911–1943), беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, рэвалюцыянера
Іван Сцяпанавіч Патаповіч (Янка Чабор) нарадзіўся 11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.
Першапачатковую адукацыю Іван атрымаў у польскай школе ў роднай вёсцы, паступіў у чацвёрты клас Віленскай беларускай гімназіі. Разам з ім вучыўся Якуб Міско (1911–1981), які стаў журналістам, пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры БССР (1967). Якуб Герасімавіч запомніў Івана як высокага, хударлявага хлопца, з адкрытым тварам, у рагавых акулярах. Ён быў прыветлівы, вучыўся старанна. У час вучобы захапіўся беларускай літаратурай, асабліва любіў вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іван Патаповіч скончыў гімназію ў 1931 годзе, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Студэнтам стаў членам КПЗБ, вёў прапагандысцкую работу сярод студэнтаў-беларускаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чабор Янка (Іван Сцяпанавіч Патаповіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Рачканы
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Публіцысты, Рэвалюцыянеры
- Установы
22 мая 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Іванаўны Фяцісавай (1951), мастака
Анастасія Іванаўна Фяцісава нарадзілася 22 мая 1951 года ў г. Брэсце. Яе бацька, Іван Якаўлевіч Фяцісаў (1920–1994), удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, вядомы брэсцкi мастак-жывапісец, заслужаны работнiк культуры БССР (1989).
Насця Фяцісава ў дзяцінстве выяўленчым мастацтвам не захаплялася, нядоўга наведвала студыю М. С. Талмачова. Толькі з 8-га класа ёй захацелася маляваць, самастойна спрабавала акварэльныя фарбы. Па прапанове бацькоў у 1973 годзе закончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі па класу баяна. Пасля сама выбрала свой лёс – паступіла ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася з вялікім натхненнем у С. Баткоўскага, А. Семілетава, Л. Міронавай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Фяцісава Анастасія Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы
17 лютага 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дзмітрыевіча Тулупава (1951), мастака, педагога
Уладзімір Дзмітрыевіч Тулупаў нарадзіўся 17 лютага 1951 года ў г. Брэсце ў сям’і служачых. Схільнасць да малявання ва Уладзіміра праявілася рана, але толькі ў 15 гадоў трапіў у студыю выяўленчага мастацтва выдатнага педагога Міхаіла Сяргеевіча Талмачова (1922–1998) пры абласным Доме піянераў і школьнікаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тулупаў Уладзімір Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Педагогі
- Установы
13 чэрвеня 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аркадзьевіча Тараненкі (1956), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпіяды ў Маскве (СССР, 1980), сярэбранага прызёра ХХIV Алімпіяды ў Барселоне (Ісп
Леанід Аркадзьевіч Тараненка нарадзіўся 13 чэрвеня 1956 года ў г. Маларыце Брэсцкай вобласці.
У дзяцінстве Леанід захапляўся спортам, іграў у хакей, яго вабілі лёгкая атлетыка, барацьба вольная і класічная, самба… У 1972 годзе перацягнуў яго да сябе маларыцкі трэнер Пётр Паўлавіч Сацюк, першаразраднік па штанзе, які арганізаваў секцыю па гэтаму віду спорта ў дзіцяча-спартыўнай школе. Заняткі спадабаліся Леаніду, але нечакана памёр бацька. На руках у маці засталося трое дзяцей, і старэйшаму Леаніду трэба было хутчэй улівацца ў дарослае жыццё.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тараненка Леанід Аркадзьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Спартсмены, Чэмпіёны і прызёры, Заслужаныя майстры спорту
- Установы