Спадчына
1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі
Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скакун Аляксей Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дастоева, Брэсцкі раён, Астрамечава
- Прадметы Вучоныя, Дзяржаўныя дзеячы, Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
18 студзеня 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Васіля Сяргеевіча Сёмухі, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 года на хутары Ясенец Пружанскага павета (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сёмуха Васіль Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Перакладчыкі
- Установы
21 лютага 2016 г. – 30 гадоў з часу стварэння Ружанскай пушчы, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (1986)
Ружанская пушча – біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, размешчаны на паўднёвым захадзе ад гарадскога пасёлка Ружаны. Створаны пастановай Савета Міністраў БССР 21 лютага 1986 года для захавання ўнікальнага прыроднага комплексу, дзе растуць каштоўныя віды дрэў і травяністых раслін.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён
- Прадметы Заказнікі
- Установы Заказнік «Ружанская пушча»
6 ліпеня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Плаўчанкі (1913–1979), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, педагога
Антон Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 6 ліпеня 1913 года ў горадзе Віндава Курляндскай губерні (цяпер г. Вентспілс у Латвіі) у сям’і рабочага. У 1938 годзе Антон Плаўчанка закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плаўчанка Антон Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Педагогі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
12 студзеня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1951) Аляксея Міхайлавіча Літвіна, вучонага-гісторыка
Аляксей Міхайлавіч Літвін нарадзіўся 12 студзеня 1951 года у вёсцы Сямігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Іванавіч, працаваў бакеншчыкам на рацэ Прыпяць, а маці, Марыя Адамаўна, паляводам у калгасе. У сям’і Літвіных было трое дзяцей: сын Аляксей і дочкі Наталля і Паліна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Літвін Аляксей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Сямігосцічы
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі
- Установы