Чацвер, 14 Люты 2019 11:28

Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі / [укладальнікі: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2016— Т. 2 / [рэдактар тома Л. Г. Кісялёва ; аўтар уступнага артыкула С. Калядка]. - 2017. - 599, [1] с., [6] л. партр., факсім.

Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 491 разоў Апошняя змена Чацвер, 14 Люты 2019 12:41