Панядзелак, 29 Красавік 2019 09:40

У родным слове адгукаецца душа...

Пашкевіч, М. І. У родным слове адгукаецца душа... / Мікалай Пашкевіч ; [фотаздымкі Кацярыны Пашкевіч]. - Брэст : Альтернатива, 2012. - 193 с.

Слова - адзін з самых надзейных сродкаў захавання духоўнай спадчыны народа. Яно таксама з'яўляецца помнікам таму, хто ўпершыню прамовіў яго і такім чынам пакінуў пра сябе памяць. Найчасцей безыменную. Людзі карыстаюцца словам, не думаючы пра тое, што яны бясконца паўтараюць сказанае сваімі далёкімі продкамі. Ці ж маем мы права адмаўляцца ад памяці, увасобленай у слове?

Гэтая кніга - пра гаворку жыхароў вёскі Рубель Столінскага раёна, пра тое, як слова дапамагае адчуць повязь са сваіміпродкамі, убачыць непаўторнае хараство родных мясцінаў.

Кніга адрасуецца ўсім, хто душою адгукаецца на роднае слова, каб пачуць голас сваіх продкаў, каб падаць голас сваім нашчадкам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 111 разоў