Чацвер, 18 Ліпень 2019 16:55

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі

Яўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі / [укладальнікі: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2016— Т. 3 / [рэдактар тома Л. Г. Кісялёва ; аўтар уступнага артыкула С. Калядка]. - 2019. - 815, [1] с.

Змест 3-га тома складаюць вершы і песні Я. Янішчыц, напісаныя ў перыяд з 1963 па 1988 г., якія не ўключаліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы; уступны артыкул; навуковыя каментарыі да вершаў; дадаткі з успамінамі 46 пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых, маці пра Я. Янішчыц, 7 з якіх публікуюцца ўпершыню, і зместы неапублікаваных зборнікаў паэтэсы. Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што сярод 780 прадстаўленых твораў, якія друкаваліся ў калектыўных зборніках, «Выбраным» (2000), перыядычных выданнях, а таксама якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, БДАМЛМ, сямейным архіве паэтэсы, а таксама 69 чарнавых накідаў, каля 360 вершаў чытач убачыць упершыню.

Літаратурна-мастацкае выданне

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1081 разоў