Змест 3-га тома складаюць вершы і песні Я. Янішчыц, напісаныя ў перыяд з 1963 па 1988 г., якія не ўключаліся ў прыжыццёвыя паэтычныя зборнікі паэтэсы; уступны артыкул; навуковыя каментарыі да вершаў; дадаткі з успамінамі 46 пісьменнікаў, журналістаў, знаёмых, маці пра Я. Янішчыц, 7 з якіх публікуюцца ўпершыню, і зместы неапублікаваных зборнікаў паэтэсы. Унікальнасць дадзенага тома ў тым, што сярод 780 прадстаўленых твораў, якія друкаваліся ў калектыўных зборніках, «Выбраным» (2000), перыядычных выданнях, а таксама якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц, БДАМЛМ, сямейным архіве паэтэсы, а таксама 69 чарнавых накідаў, каля 360 вершаў чытач убачыць упершыню.
Літаратурна-мастацкае выданне