Аўторак, 23 Ліпень 2019 16:30

Мароз, У. В. Выбранае : Т. 3

Мароз, У. В. Выбранае : у 3 т. / Уладзімір Мароз : Т. 3 : . - Мінск : Галіяфы, 2018 Беларускі мур : эсэ, жыццяроздумы, мініяцюры. - 448, [1] с.
ISBN 978-985-7140-92-3.

Трэці том “Выбранага” складаюць эсэістычныя тэксты Уладзіміра Мароза. Гэта вобразнае асэнсаванне падзей далёкіх і недалёкіх часоў, памкненняў людскіх і крыжовага беларускага шляху. Цэнтральнае месца займае эсэ “Беларускі шлях. Звенчакі айчыннай гісторыі”, дзе ў кароткіх аповедах аб гістарычным шляху Беларусі як суб’екта гісторыі за адлік узяты натуральны крутабег часу – стагоддзі. Паглыбленым роздумам аб вечных пытаннях быцця і існавання чалавека на зямлі вылучаюцца жыццяроздумы аўтара і эсэ як аб гістарычных асобах, так і аб нашых сучасніках. Шэраг твораў (кінаэсэ) ёсць літаратурнай асновай створаных дакументальных фільмаў. Тэкст “Ніву ўзарэ араты” ўяўляе сабой мініяцюры – фрагменты тэкстаў дакументальных фільмаў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1041 разоў