Пятніца, 12 Чэрвень 2020 09:35

Рынкевіч, У. І. Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс [Выяўленчы матэрыял] = Акварелия. Белорусская акварельная живопись = Aguareliya. Belarusian watercolor painting

Рынкевіч, У. І. Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс [Выяўленчы матэрыял] = Акварелия. Белорусская акварельная живопись = Aguareliya. Belarusian watercolor painting / Уладзімір Рынкевіч. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. - 214, [1] с.

Выданне, падрыхтаванае беларускім мастаком-акварэлістам, мастацтвазнаўцам, педагогам У.І. Рынкевічам, прысвечана сучаснай беларускай акварэлі. Аўтар прадстаўляе творы вядучых айчынных акварэлістаў, а таксама распавядае аб гісторыі, тэорыі і сучасным стане беларускай акварэлі, тэндэнцыях яе развіцця, стылях і кірунках. Выданне ўключае больш за 300 твораў 65 аўтараў, багаты даведачны біяграфічны і бібліяграфічны матэрыял. Сучаснае прэзентацыйнае выданне можа з гонарам прадстаўляць беларускае нацыянальнае мастацтва на міжнародным узроўні, а таксама паспяхова выкарыстоўвацца ў навучальных мэтах у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, стане дапаможнікам для спецыялістаў і аматараў мастацтва.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 220 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Ліпень 2020 10:57