Панядзелак, 25 Ліпень 2022 10:00

Праўда жыве пасярэдзіне

Гніламёдаў, У. В. Праўда жыве пасярэдзіне : раман / Уладзімір Гніламедаў. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 773, [2] с.
ISBN 978-985-08-2839-2.



Раман расказвае пра 1950-я гады, у сярэдзіне якіх пачалася пара так званай адлігі, калі чалавек спакваля вызваляўся ад ідэалагічнай «зашоранасці» і пачынаў адчуваць смеласць думаць па-свойму, глыбей разумець жыццё, рабіць выбар і быць здольным на ўчынак. З гэтым часам супалі судэнцкія і першыя самастойныя гады галоўнага героя рамана Платонава, які перажывае непаўторную пару разнастайных адкрыццяў, пару маладых радасцей і засмучэнняў.
Гэта перыяд інтэнсіўнага фарміравання яго асобы, светапогляду і маральных прынцыпаў і перакананняў. У героя свая жыццёвая сцяжына, свой лёс: інстытут, праца на цаліне, педагагічная практыка, работа ў дзіцячым доме – пра ўсё гэта расказана праўдзіва, займальна і без утойвання.
Твор разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 321 разоў