Панядзелак, 25 Сакавік 2024 12:13

Беларуская літаратура на сучасным этапе

Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач : зборнік навуковых артыкулаў / укладальнік К. В. Часнакова ; навуковы рэдактар М. У. Мікуліч]. - Мінск : Беларуская навука, 2023. - 288 с., [7] л. іл., каляр. іл., партр.

ISBN 978-985-08-3072-2

Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач (да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка У. В. Гніламедава)», якая адбылася 21–22 снежня 2022 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У працах асэнсоўваюцца праблемна-тэматычны змест і мастацка-вобразная парадыгма сучаснага беларускага літаратурнага працэсу, выяўляюцца яго вядучыя тэндэнцыі і вызначальныя чыннікі. Мастацкія творы разглядаюцца ў святле суадносін і ўзаемадзеяння ідэйнага і эстэтычнага зместу, формы, паэтыкі і стылю. Прадметам аналізу многіх аўтараў з’яўляюцца навуковыя набыткі акадэміка У. В. Гніламедава як літаратуразнаўцы і крытыка, а таксама яго раманная творчасць.

Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам ВНУ і студэнтам, настаўнікам і бібліятэкарам, усім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 85 разоў