Пятніца, 01 Красавік 2016 11:42

КРАСАВІК 2016

70 гадоў з часу стварэння БАРАНАВІЦКАГА ЗАВОДА СТАНКАПРЫЛАД, ААТ, спецыялізаванага прадпрыемства па выпуску тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў (Баранавічы; 1946)

1 – 50 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭХНІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, буйнога навукова-вучэбнага цэнтра Беларусі (Брэст; 1966)

1 – 115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ПЯСЕЦКАГА (1901 ці 1899, г. Ляхавічы – 1964), пісьменніка ў эміграцыі (Англія)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4 – 120 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА АНДРЭЕВІЧА КРЭНЯ (1896, Баранавіцкі р-н – 1962), паэта, мемуарыста, публіцыста, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў

5 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МАЙСЕЕВІЧА ЮДЗІЦКАГА (1941, г. Херсон, Украіна), пісьменніка

5 – 10 гадоў з часу стварэння ПАЛЕСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ў выніку рэарганізацыі Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (Пінск; 2006)

6 – 80 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ПЯТРОВІЧА СЯНЬКО (1936, Баранавіцкі р-н), работніка сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна

6 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КОЎТУН (1946, Рэчыцкі р-н – 2011), пісьменніцы, крытыка, даследчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1986)

7 – 90 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ДРУЖБЫ І КУЛЬТУРНАЙ СУВЯЗІ З ЗАМЕЖНЫМІ КРАІНАМІ, грамадскага аб'яднання (1926)

10 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЧЫГРЫНА (1931, Слонімскі р-н – 2006), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

10 – 50 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ІЛЬЮЧЫКА (1966, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл.), паэта

12 – 475 гадоў з дня нараджэння ІПАЦІЯ ПАЦЕЯ (свец. АДАМА ЛЬВОВІЧА; 1541, Камянецкі пав. – 1613), царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, пісьменніка-палеміста, філосафа, багаслова, аднаго з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596 г.

16 – 25 гадоў з часу стварэння штомесячнага навукова-метадычнага ілюстраванага часопіса «ПРАЛЕСКА (ДАШКОЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ)» (Мінск; 1991)

17 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА) РУДКОЎСКАГА (1936, Ганцавіцкі р-н – 1991), паэта, перакладчыка

17 – 35 гадоў з часу адкрыцця ПЕРШАГА ТРАЛЕЙБУСНАГА МАРШРУТА ў г. Брэсце (1981)

19 – 135 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА МАКАРАВІЧА ІГНАТОЎСКАГА (1881, Камянецкі р-н – 1931), вучонага-гісторыка, аўтара аднаго з першых абагульненых прац па гісторыі Беларусі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919), акадэміка НАН Беларусі і АН Украіны, першага прэзідэнта НАН Беларусі, грамадскага і палітычнага дзеяча

20 – 135 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ВІКТАРАВІЧА ВОЛКАВА (1881, Расія – 1964), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі

21 – 95 гадоў з пачатку выдання газеты «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА» (Мінск; 1921)

23 – 130 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (сапр. САМУІЛА ЯФІМАВІЧА ПЛАЎНІКА; 1886, Лагойскі р-н – 1941), пісьменніка

24 – 80 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ РЫЧ (1936–2009), англійскай паэтэсы, перакладчыцы, журналісткі, аўтара перакладаў літаратурных твораў беларускіх аўтараў 

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26 – 30 гадоў з часу здарэння ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ 1986 г., адной з найбуйнейшых у свеце тэхнагенных аварый ХХ стагоддзя (Украіна; 1986)

27 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЗАХАРАВІЧА КЕРНОГІ (1941, г. Баранавічы – 2009), журналіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

29 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ЕРМАЛОВІЧА (1921, Дзяржынскі р-н – 2000), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

30 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЖУРБЫ (сапр. ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ІВАШЫНА; 1881, г. Чашнікі – 1964), паэта, перакладчыка

Чытаць 1673 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:24