Панядзелак, 01 Красавік 2019 13:48

СТУДЗЕНЬ 2019

455 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ, бітвы паміж войскам Маскоўскай дзяржавы і войскам ВКЛ, якая адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558 – 1583 гг. (г. Орша; 1564)

20 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса «АРХІВЫ І СПРАВАВОДСТВА» (г. Мінск; 1999)

1 – НОВЫ ГОД

1 – 100 гадоў з дня абвяшчэння БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ (БССР), саюзнай дзяржавы ў складзе СССР (1919 – 1991)

1 – 95 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЗДЗІСЛАВА КЛЯКОЎСКАГА (1924, г. Пінск), вучонага ў галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі, акадэміка Польскай АН, замежнага члена НАН Беларусі

1 – 90 гадоў з дня адкрыцця НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ, вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі   (г. Мінск; 1929)

1 – 90 гадоў з пачатку дзейнасці ДУ «ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя У. І. ЛЕНІНА» (1929)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА ПАКУМЕЙКІ (1949, Ганцавіцкі р-н – 2008), дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі

1 – 60 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце  ГАСЦІНІЦЫ «БУГ» (1959)

1 – 50 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ДОМА МАСТАЦКАЙ САМАДЗЕЙНАСЦІ АБЛАСНОГА САВЕТА ПРАФСАЮЗАЎ (1969)

2 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МАЛАШЭВІЧА (1944, Пружанскі р-н), вучонага-біёлага, журналіста, кнігавыдаўца, аўтара-складальніка шэрага энцыклапедычных і даведачных выданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі, выдатніка друку Беларусі 

2 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА САРОКІ (1949, Камянецкі р-н), вучонага ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі, выдатніка друку Беларусі

2 – 65 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА (ДЗМІТРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА)  МАРОЗАВА (1954, Крупскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995), рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2006)

4 – 290 гадоў з дня нараджэння ІАХІМА ІГНАЦЫ ЮЗАФА ХРАПТОВІЧА (ЛІТАВОРА-ХРАПТОВІЧА; 1729, Баранавіцкі р-н – 1812), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка

4 – 150 гадоў з дня нараджэння ЯДВІГІНА Ш. (АНТОНА ІВАНАВІЧА ЛЯВІЦКАГА; 1869, Кіраўскі р-н – 1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы

4 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КІРЭЕВІЧА СЯРКОВА (1929, Гомельскі р-н – 1998), пісьменніка

4 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ВІКТАРАВІЧА) ШАБОВІЧА (1959, Мядзельскі р-н), паэта, на вершы якога напісана больш за 170 песень, педагога

5 – 220 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА СЯМАШКІ (1799 – 1868),  царкоўнага дзеяча, мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, адной з самых значных фігур у канфесійнай гісторыі Беларусі

5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

6 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

6 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА МАРУКА (1954, Ганцавіцкі р-н – 2010), паэта, перакладчыка, публіцыста

6 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) КАРЛЮКЕВІЧА (1964, Пухавіцкі р-н), публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), дзяржаўнага дзеяча

7 – 95 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА БУР’ЯНА (1924 – 2009), тэатральнага крытыка, празаіка, драматурга, сцэнарыста

7 – 95 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫЛОВІЧА (1924, г. Мінск), пісьменніка, аўтара аповесцей, апавяданняў, казак

7 – 70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ЧЫЖА (1949, Бярозаўскі р-н), расійскага вучонага ў галіне ваеннай медыцыны, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, генерал-палкоўніка, заслужанага ўрача Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) і Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2004)

8 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНУФРЫЕВІЧА) САВІЦКАГА (1924, г. Полацк - 2015), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2002), літаратурнай прэміі Расіі «Прохараўскае поле» (2010), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, кавалера ордэнаў «Знак Пашаны» і Францыска Скарыны

8 – 65 гадоў з часу ліквідацыі на падставе Загада Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР  БАРАНАВІЦКАЙ І ПІНСКАЙ ВОБЛАСЦЕЙ, тэрыторыя якіх  увайшла ў склад Брэсцкай вобласці (1954) 

9 – 165 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЭДУАРДАЎНЫ ЛІНЁВАЙ (дзявоч. ПАПРЫЦ; 1854, г. Брэст – 1919), расійскай фалькларысткі, спявачкі, харавога дырыжора, удзельніцы стварэння першай у Расіі народнай кансерваторыі (г. Масква; 1906) 

10 – 100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АНДРЭЕВІЧА ГЕЙНЭ (1919, г.п. Бешанковічы – 1942), паэта

10 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА) ЯРОША (1929, Клецкі р-н – 1987), літаратуразнаўца, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) 

10 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КАНДРАСЮКА  (1954, г. Брэст – 2013), кампазітара, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005), аўтара музыкі да больш за 70 спяктакляў, у т. л. гімна г. Брэста

12 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ХОМЧАНКІ (1919, Касцюковіцкі р-н – 1992), пісьменніка

12 – 90 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БУГАЁВА (1929, Крычаўскі р-н – 2017), крытыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1984)

13 – 120 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЗАХАРАВІЧА КАРЖА (1899, Салігорскі р-н – 1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

15 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА МАЙСЕЕВІЧА ФАМІНА (1909, Лёзненскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну

15 – 70 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА СУМАРА (1949, Лунінецкі р-н), былога старшыні Брэсцкага аблвыканкама, дзяржаўнага дзеяча

15 – 90 гадоў з часу выдання  адной з першых раённых газет на Беларусі «УЗВЫШША»,  да сакавіка 2011 г. «Сцяг Кастрычніка» (г. Дзяржынск; 1929)

16 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА АЛОЎНІКАВА (1919, г. Бабруйск – 1996), кампазітара, грамадскага дзеяча, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, кавалера ордэна «Знак Пашаны»

17 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА) ЯКІМОВІЧА (1904, Уздзенскі р-н – 1979), пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

17 – 55 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІХАЙЛАВІЧА ФЕДАРЭНКІ (1964, Мазырскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя  І. Мележа (1995)

17 – 20 гадоў з часу адкрыцця музея народнай творчасці «БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК»,  лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 г. (Драгічынскі р-н; 1999)

18 – 30 гадоў з дня прысваення Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і Шанёўскай сярэдняй школе Пружанскага р-на імя МІКОЛЫ ЗАСІМА (1989)

20 – 30 гадоў з часу заснавання ААТ «ПРЫОРБАНК», буйнейшага прыватнага ўніверсальнага банка Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1989)

21 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АЛЯКСАНДРАВІЧА СТАХОВІЧА (1934, Мінскі р-н), архітэктара, сярод асноўных работ якога (у аўтарскім калектыве) – Курган Славы Савецкай Арміі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

21 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ФАЛЕЯ (1959, Баранавіцкі р-н), мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (г. Санкт-Пецярбург; 2004), члена Міжнароднай акадэміі графікі 

22 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА КЕБЕЦА (1949, г. Петрыкаў – 2005), мастака

24 – 80 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, буйнейшага ў краіне збору выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога беларускага і замежнага мастацтва (г. Мінск; 1939)

25 – 215 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЭДВАРДА АДЫНЦА (1804, Ашмянскі р-н – 1885), польскага паэта, перакладчыка, мемуарыста, выдаўца, удзельніка паўстання 1830 – 1831 гг.

25 – 95 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА МАРТЫНАВА (1924 – 2013), мовазнаўца, даследчыка ў галіне славістыкі, семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту, стваральніка Універсальнага семантычнага кода (УСК), заслужанага дзеяча навукі Беларусі

25 – 150 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГІЛЯРЫ КАЛІКСТАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1869, Мядзельскі р-н – 1894), паэта-дэмакрата, фалькларыста, рэвалюцыянера

27 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

28 – 190 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДАНІЛАВІЧА СПАСОВІЧА (1829, г. Рэчыца – 1906), юрыста, публіцыста, літаратуразнаўца, гісторыка, грамадскага дзеяча, аўтара аднаго з лепшых у свой час падручнікаў па рускім крымінальным праве

28 – 80 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА БАРАВІКА (1939), рэжысёра, педагога, тэатразнаўца, аўтара і суаўтара п’ес, тэатральных сцэнарыяў, інсцэніровак, тэатразнаўчых прац, вучэбна-метадычных выданняў

28 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КЛІМЕНЦЬЕВІЧА ВІНАГРАДАВА (1944, Чашнікаўскі р-н), архітэктара, асноўнымі работамі якога з’яўляюцца археалагічны музей «Бярэсце» (г. Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (г. Мінск), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008)

28 – 100 гадоў з часу заснавання ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА (1919 – 1941), мастацкай установы, заснаванай М. Шагалам, адзінай у Беларусі ў перадваенны час

28 – 100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА КАРМУНІНА (1919 – 2002), акцёра, народнага артыста Беларусі

31 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА АЙЗІКАВІЧА (АЛЯКСАНДРАВІЧА) ХЕЛЕМСКАГА (1914 – 2003), расійскага паэта, празаіка, перакладчыка твораў беларускіх пісьменнікаў, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя  Я. Коласа (1980)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1434 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 11:03