Серада, 17 Красавік 2019 09:12

КАСТРЫЧНІК 2019

90 гадоў з пачатку выдання газеты для дзяцей і падлеткаў «РАНІЦА» (г. Мінск; 1929)

90 гадоў з часу адкрыцця БАРАНАВІЦКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1929)

90 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ІНСТЫТУТА АДУКАЦЫІ, навукова-метадычнай установы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1929)

80 гадоў з часу стварэння ААТ «БАРАНАВІЦКАЯ АБУТКОВАЯ ФАБРЫКА» (1939)

80 гадоў з часу заснавання ААТ «КОБРЫНСКІ МАСЛАРОБЧА-СЫРАРОБЧЫ ЗАВОД» (1939)

80 гадоў з часу стварэння ПАДЛЕСКАГА НАРОДНАГА ХОРУ (Ляхавіцкі р-н; 1939)

80 гадоў з часу выдання ў г. Брэсце КАЛЕКТЫЎНАГА ЗБОРНІКА  «ФРОНТОВЫЕ СТИХИ» па ініцыятыве і з удзелам А. Т. Твардоўскага (1939)

75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце МЕДЫЦЫНСКАГА  КАЛЕДЖА, з пачатку заснавання – Брэсцкай фельчарска-акушэрскай школы, пазней – Брэсцкага медыцынскага вучылішча, з 2003 г. – Брэсцкага медыцынскага каледжа, сёння УА «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» (1944)

65 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНАГА ТЭХНІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (г. Мінск; 1954)

60 гадоў з пачатку выпуску першай прадукцыі ААТ  «ПІНСКІ ЗАВОД ШТУЧНЫХ СКУР» (1959)

55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА «МАЯК» (1964)

40 гадоў з пачатку выдання навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі «ВЕДЫ» (г. Мінск; 1979)

25 гадоў з пачатку дзейнасці музейнага комплексу старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «ДУДУТКІ» (Пухавіцкі р-н; 1994)

1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 – 75 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ імя ЛЕНІНСКАГА КАМСАМОЛА БЕЛАРУСІ, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь (г. Брэст; 1944)

1 – 60 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ ТАНЦА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1959)

2 – 200 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПРЭЦЛАВА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (1819 ці 1818, Нясвіжскі ці Навагрудскі р-н – 1849), польскага і беларускага пісьменніка, філосафа, гісторыка

2 – 145 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ЯЎСТАФІЯ БРЭНШТЭЙНА (1874 — 1938), бібліятэкара, бібліёграфа, гісторыка культуры, краязнаўца, аўтара прац па гісторыі культуры, пісьменнасці, бібліятэк Літвы, Польшчы і Беларусі

2 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЫ МІКАЛАЕЎНЫ КАВАЛЕНКА (1964, Драгічынскі р-н), спартсменкі (хакей на траве, індархакей), бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы (2004), чэмпіёнкі Беларусі (1997 — 2004)

3 – 60 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА «МІР» (1959)

4 – 275 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ФРАНЦІШКА КАРПОВІЧА  (1744, г. Камянец – 1803), палітычнага і царкоўнага дзеяча, багаслова-асветніка, удзельніка паўстання 1794 г.

5 – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА СЯРГЕЕВІЧА КРАХАЛЁВА (КРОХАЛЕВА; 1919 – 1997), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

6 – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА 

7 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ПАВЯДАЙЛЫ (1949, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

8 – 80 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АСОСКАВА (1939, Расія), мастака (станковы жывапіс і акварэль, палехская мініяцюра і габелен, жыхара г. Баранавічы

10 – 90 гадоў з дня нараджэння МАРАТА ІВАНАВІЧА КАЗЕЯ (1929, Дзяржынскі р-н – 1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1965)

10 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ВАРВАШЭВІЧА (1934,  Ганцавіцкі р-н – 2001), рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі

11 – 110 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ БАНДАРЫНАЙ (1909, г. Гродна – 1959), пісьменніка

13 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)

14 – ДЗЕНЬ МАЦІ

14 – 120 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНТОНАВІЧА БАБАРЭКІ (1899, Капыльскі р-н – 1938), пісьменніка, крытыка, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша»

15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

15 – 90 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ, дзяржаўнай навуковай установы (г. Мінск, 1929)

15 – 110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РАКІТЫ (СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ЗАКОННІКАВА; 1909, Дубровенскі р-н – 1942), паэта

15 – 75 гадоў з дня нараджэння ЗІНОВІЯ КІРЫЛАВІЧА ПРЫГОДЗІЧА (1944, Пінскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013)

15 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЯКІМОВІЧА (1949, Слонімскі р-н), празаіка, драматурга

18 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЯРГЕЕВІЧА БЛАГАВЕШЧАНСКАГА (1909, г. Брэст — 1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў у 1937 г., удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1938)

20 – 95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІЯ ДАНІЛАВІЧА МАХНОВІЧА (1924 — 2007), Героя Сацыялістычнай Працы,  ганаровага грамадзяніна  г. Брэста 

21 – 105 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СВЁНТАКА (1914 — 2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча Беларусі, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала

22 – 75 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, заснаванага 30 верасня 1943 г. (г. Мінск; 1944)

24 – 105 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА) ЖУКА (1914, Слуцкі р-н — 1995), паэта, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі

25 – 135 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА ДУБІНСКАГА (1884, Гродзенская губ. — 1937), вучонага-археолага, складальніка і выдаўца «Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933)

25 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА) ГРОДНЕВА (1929, Рагачоўскі р-н — 2011), пісьменніка

27 – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)

26 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА МІШЧАНЧУКА (1939 — 2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта, аўтара і суаўтара падручнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы

26 – 60 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЦІХАНАВІЧА СЫСА (1959, Рэчыцкі р-н – 2005), паэта, аўтара шэрага паэтычных зборнікаў

27 – 30 гадоў з пачатку выдання рэспубліканскай грамадска-палітычнай штотыднёвай газеты Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «БЕЛАРУСКІ ЧАС» (г. Мінск; 1989)

28 – 135 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА ПАЎЛАВІЧА ЖДАНОВІЧА (1884, г. Мінск — 1937), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра

29 – 90 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ІНСТЫТУТА АДУКАЦЫІ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, навукова-метадычнай установы (г. Мінск; 1929)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 233 разоў Апошняя змена Серада, 17 Красавік 2019 09:52