СТУДЗЕНЬ 2013

150 гадоў з пачатку НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧАГА ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг. супраць царызму за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.  у Польшчы, Беларусі і Літве

50 гадоў з часу пабудовы АЎТАВАКЗАЛА  ў г. Брэсце (1963)

30 гадоў з пачатку выдання аналітычна-асветніцкага часопіса “МАСТАЦТВА” (Мінск; 1983)

25 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага часопіса “РОДНАЕ СЛОВА” (Мінск; 1988)

20 гадоў з пачатку выдання навукова-метадычнага ілюстраванага “БЕЛАРУСКАГА ГІСТАРЫЧНАГА ЧАСОПІСА” (1993) 

1 – НОВЫ  ГОД

1 – 75 гадоў з дня нараджэння ДАНУТЫ ЯНАЎНЫ (ІВАНАЎНЫ) БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВАЙ (1938, Лідскі р-н), паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984)

1 – 65 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АНКАЛАГІЧНАГА ДЫСПАНСЕРА (Брэст; 1948)

1 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЮР’ЕВІЧА ТКАЧОВА (1948, Рагачоўскі р-н), пісьменніка, драматурга, публіцыста

2 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІЛЬІЧА БЕЛАГА (1953, Івацэвіцкі р-н), паэта

3 – 275 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА НАРБУТА (1738, Лідскі р-н – 1807), мысліцеля-асветніка, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве

4 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА) ВАДАНОСАВА (1923, Мінск – 2006), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

4 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ЗАЙЦА (1943, Брэсцкі р-н – 2004), вучонага-эканаміста, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага эканаміста Беларусі

5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

6 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

7 – РАЖСТВО ХРЫСТОВАЕ (праваслаўнае  Ражство)

8 – 70 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА РЫГОРАВІЧА МУЛЯРЧЫКА (1943, Івацэвіцкі р-н), вучонага-радыёфізіка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

9 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА УЛАДЗІМІРАВІЧА НІКОЛЬСКАГА  (1948, Іванаўскі р-н), спевака, заслужанага артыста Беларусі

9 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯЎГЕНАВІЧА СОЛТАНА (1953, Баранавічы – 1997), кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)

10 – 45 гадоў з часу ўвядзення ў строй дзеючых прадпрыемстваў БРЭСЦКАЙ ПАНЧОШНАЙ ФАБРЫКІ (1968)

11 – 125 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ПЯТРОВІЧА КАРАНЕЎСКАГА (1888, Заслаўе – 1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, педагога, правадзейнага члена Інбелкульта

14 – 120 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (КАНСТАНЦЫІ АНТОНАЎНЫ КАЛЕЧЫЦ; 1893, Вільня – 1986), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

14 – 65 гадоў з дня нараджэння НАВУМА ЯКАЎЛЕВІЧА ГАЛЬПЯРОВІЧА (1948, Полацк), паэта, публіцыста, радыёжурналіста

14 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА АЛЯХНОВІЧА (1953, Пінскі р-н), паэта

15 – 105 гадоў з дня нараджэння ЗАІРА ІСАКАВІЧА АЗГУРА (1908, Сенненскі р-н – 1995), скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, правадзейнага члена АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1948)

15 – 55 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧАРВАНЁВА (1958, Баранавічы), спартсмена, майстра спорту СССР міжнароднага класа

16 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) ЧАРНЯЎСКАГА (1943, Буда-Кашалёўскі р-н), пісьменніка, выдатніка народнай асветы Беларусі, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата Літаратурных прэмій імя Я. Маўра (1995), імя В. Віткі (2002), “Залаты Купідон” (2010), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001)

16 – 35 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ГАРАДСКОГА ДОМА КУЛЬТУРЫ (1978)

20 – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗЯМ’ЯНАВІЧА РУДЧЫКА   (1908, Польшча – 2000), жывапісца

21 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АРХІПАВІЧА АНОШКІНА   (1928, Чавускі р-н), пісьменніка

22 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ЛОСЬ (1933),  мастака ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі, лаўрэата рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў “Мастацтва кнігі”

26 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА РЫГОРАВІЧА НОВІКАВА (1918, Клімавіцкі р-н – 2001), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага (1968),  Дзяржаўнай прэміі Беларусі  (1974)

27 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

27 – 80 гадоў з пачатку выдання штомесячніка “OGNIWO BRZESKIE” (Брэст; 1933)

28 – 425 гадоў з часу зацвярджэння СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1588 г., зводу законаў феадальнага права

28 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА ПТАШУКА (1943, Ляхавіцкі р-н – 2002), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

31 – 85 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ФЁДАРАВІЧА ЮРЧАНКІ (1928, Мсціслаўскі р-н), пісьменніка, мовазнаўца, крытыка, збіральніка фальклору

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 665 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 10:57