Панядзелак, 26 Лістапад 2012 15:47

ЛЮТЫ 2013

85 гадоў з часу адкрыцця таварыствам “Русское национальное объединение”  БІБЛІЯТЭКІ ў м. Маларыта Брэсцкага павета (1928)

45 гадоў з часу заснавання ДЗЯРЖАЎНАГА КАМЕРНАГА АРКЕСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1968)

20 гадоў з пачатку выдання навуковага грамадска-вытворчага часопіса “ОХРАНА ТРУДА И СОЦИАЛЬНАЯ ЗАЩИТА” (Мінск; 1993)

1 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВОСІПАВІЧА ПРЫТЫЦКАГА (1913, Гродзенская губ. – 1971), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча БССР, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну

1 – 75 гадоў з дня нараджэння НЭЛІ ІВАНАЎНЫ ТУЛУПАВАЙ (ЛІСОЎСКАЙ; 1938, Рэчыцкі р-н – 2001), паэтэсы

2 – 175 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ВІКЕНЦІЯ СЯМЁНАВІЧА) КАЛІНОЎСКАГА (1838, Гродзенскі пав. – 1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., мысліцеля, публіцыста, паэта

3 – 55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА РАЗАНОВІЧА (1958, Столінскі р-н), пісьменніка, журналіста

4 – 205 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭНТА (ВІКЕНЦІЯ ІВАНАВІЧА) ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА (1808, Бабруйскі р-н – 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра, асветніка

6 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ПРЫМАКА (1948, Івацэвіцкі р-н), заслужанага трэнера Беларусі

6 – 50 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА ГАПЕЕВА (1963, Гомельская вобл.), пісьменніка

9 – 50 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі ААТ “НАФТАН”, першага і самага буйнога прадпрыемства па перапрацоўцы нафты на Беларусі (Наваполацк; 1963)

10 – 145 гадоў з дня нараджэння КАРУСЯ КАГАНЦА (КАЗІМІРА КАРЛАВІЧА КАСТРАВІЦКАГА; 1868 – 1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамадскага дзеяча

10 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА) ТЫЧЫНЫ (1943), літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка

12 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА НЕНАДАЎЦА (1958, Пінскі р-н), фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога

14 – 100 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЦВІРКІ (1913, Буда-Кашалёўскі р-н – 1993), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967)

15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

16 – 255 гадоў з дня нараджэння ЮЛЬЯНА УРСЫНА НЯМЦЭВІЧА (1758, Брэсцкі р-н – 1841), пісьменніка, гісторыка, публіцыста, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, удзельніка паўстанняў 1794, 1830-1831 гг.

17 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА ДАМАШЭВІЧА (1928, Ляхавіцкі р-н), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)

17 – 75 гадоў з пачатку творчай дзейнасці АКАДЭМІЧНАГА АНСАМБЛЯ ПЕСНІ І ТАНЦА УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1938), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)

18 – 120 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ІВАНАВІЧА ГАРЭЦКАГА (1893, Мсціслаўскі р-н – 1938), пісьменніка, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, лексікографа, фалькларыста, крытыка, грамадскага дзеяча

19 – 105 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПЯТРОВІЧА ШУШКЕВІЧА (1908, Дзяржынскі р-н – 1991), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

20 – 110 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА МІХАЙЛАВІЧА ДАВАТАРА (1903, Бешанковіцкі р-н – 1941), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1941)

23 – 135 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СЕВЯРЫНАВІЧА МАЛЕВІЧА (1878 – 1935), беларускага і расійскага мастака, аднаго з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва, заснавальніка супрэматызму

23 – 95 гадоў з часу заснавання УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1918);
ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ

24 – 75 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА УЛАДЗІМІРАВІЧА СКУРКО (1938, Мядзельскі р-н – 1989), паэта, кінадраматурга, перакладчыка

26 – 95 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА МІРОНАВІЧА МАШЭРАВА (1918, Сенненскі р-н – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

27 – 115 гадоў з дня нараджэння ЗАХАРА ФІЛІМОНАВІЧА ПАПЛАЎСКАГА (1898 – 1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

27 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ВАСІЛЬЕВІЧА ХОЦІМСКАГА (1903, г.п. Шарашова – 1986), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)

29 – 545 гадоў з часу выдання СУДЗЕБНІКА 1468 г. (СТАТУТА КАЗІМІРА IV ЯГЕЛОНЧЫКА), першага кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ  

29 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯДВІГІ  ІОСІФАЎНЫ БЯГАНСКАЙ (1908, Верхне-Удзінск (Улан-Удэ) – 1992), пісьменніцы

Чытаць 378 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Красавік 2019 16:37