Аўторак, 18 Снежань 2012 14:49

САКАВІК 2013

1 – 75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ПЯТРОВІЧА СЕРГІЕНКІ (1938,  Хойніцкі р-н), мастака

2 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) БАЧЫЛЫ (1918, Пухавіцкі р-н – 1983), паэта, драматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

2 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА ЦЫРКУНОВА (1953, г.п. Целяханы), вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб, выдатніка аховы здароўя Беларусі

3 – 95 гадоў з часу падпісання БРЭСЦКАГА МІРА (Брэст-Літоўск; 1918), мірнага дагавора Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4 – 270 гадоў з дня нараджэння ГЕРАНІМА ЯНУША САНГУШКІ (1743 – 1812), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра кароннага войска, генерал-паручніка войска ВКЛ, удзельніка паўстання 1794 г.

4 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ЗАХАРАВІЧА) ШАРАХОЎСКАГА (1908, г.п. Бялынічы – 1973), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка

5 – 20 гадоў з часу ўтварэння НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АВІЯКАМПАНІІ “БЕЛАВІЯ” (1993), РУП, лідара пасажырскіх перавозак у Рэспубліцы Беларусь

7 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЫ КАНСТАНЦІНАЎНЫ КАБАКОВІЧ (КАБАКОВІЧ-ТЫЧЫНА; 1943, Драгічынскі р-н – 1985), літаратуразнаўца, паэтэсы, перакладчыка

7 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КОЖУХА (1953, Драгічын), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1992)

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

8 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ГАЎРЫЛАВІЧА) ТКАЧОВА (1918, Краснапольскі р-н – 1979), пісьменніка

9 – 130 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КАРОЛЕВІЧА АЛЯХНОВІЧА (1883, Вільня – 1944), драматурга, публіцыста, празаіка, тэатральнага дзеяча

9 – 105 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО (1908, Давыд-Гарадок – 1986), спартсмена і трэнера, першага беларускага ўдзельніка ІХ Алімпійскіх гульняў (1928), першага заслужанага трэнера БССР па веласіпедным спорце

10 – 75 гадоў з дня нараджэння  РЫГОРА ІВАНАВІЧА КІРДЗЕЯ
(1938, Салігорскі р-н), мастака ў галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу

12 – 95 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СТАНІСЛАВАВІЧА ВАЛАСЕВІЧА (1918, Магілёў – 1997), паэта-байкапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

13 – 160 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА КАЧАНОЎСКАГА (1853, Драгічынскі р-н – 1901), вучонага-славіста, гісторыка

13-15 – 115 гадоў з часу правядзення І З’ЕЗДА РСДРП (Мінск; 1898)

14 – 90 гадоў з часу адкрыцця ДОМА-МУЗЕЯ І З’ЕЗДА РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1923)

15 – ДЗЕНЬ  КАНСТЫТУЦЫІ  РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ

15 – 145 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛЯЦКАГА (1868, Мінск – 1942), гісторыка рускай літаратуры, даследчыка беларускага фальклору і этнаграфіі

15 – 75 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ МІКАЛАЕЎНЫ МАЛАЖАЙ (1938, Брэсцкі р-н – 2005), мовазнаўца, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Беларусі

15 – 50 гадоў з пачатку будаўніцтва БРЭСЦКАГА ЗАВОДА ЭЛЕКТРАВЫМЯРАЛЬНЫХ ПРЫБОРАЎ І СТАНОЧНАГА АБСТАЛЯВАННЯ (суч. – ААТ “Брэсцкі электрамеханічны завод”; 1963)

16 – 20 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў ІВАЦЭВІЦКАГА ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1993)

17 – 115 гадоў з дня нараджэння ІЗІ (ІСАКА ДАВЫДАВІЧА) ХАРЫКА (1898, Барысаўскі р-н – 1937), яўрэйскага паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

17 – 65 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АНДРЭЕВІЧА ЛАБЫНЦАВА (1948), расійскага літаратуразнаўца, кнігазнаўца, гісторыка культуры, даследчыка гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі

18 – 95 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА (ПАЎЛА КУЗЬМІЧА) ПРАНУЗЫ (1918, Добрушскі р-н – 2007), паэта

18 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ІВАНАЎНЫ ЯНОВІЧ (1933, Гомель), мовазнаўца

19 ці 25 – 245 гадоў з дня нараджэння АДАМА ХРАПТОВІЧА (1768, Навагрудскі пав. – 1844), асветніка, мецэната, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка паўстання 1794 г.

20 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА БУТРАМЕЕВА (1953, Дрыбінскі р-н), пісьменніка, драматурга

21 – 75 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА НЕДЗЬВЕДЗЯ (1938, Пінск), вучонага ў галіне неўрапаталогіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

23 – 65 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ПЯТРОВІЧА ПАШКОВА (1948, Чашніцкі р-н), паэта, перакладчыка, публіцыста, члена-карэспандэнта Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

24 – 85 гадоў з часу заснавання ГОМЕЛЬСКАЙ АБЛАСНОЙ УНІВЕРСАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ імя У.І. ЛЕНІНА (1928)

25 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЛЬВОВІЧА МЕХАВА (НЯХАМКІНА; 1928, Рагачоў), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ЛЕАНОВІЧА (1938, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне клінічнай хірургіі, заслужанага ўрача Беларусі

28 – 55 гадоў з часу ўтварэння ПАСТАЯННАГА ПРАДСТАЎНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПРЫ ААН (1958), замежнага дыпламатычнага органа знешніх зносін беларускай дзяржавы, які прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у ААН

30 – 90 гадоў з часу заснавання ВЯРХОЎНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1923), вышэйшага судовага органа Рэспублікі Беларусь

31 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 527 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Красавік 2019 16:31