Аўторак, 18 Снежань 2012 16:06

МАЙ 2013

85 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ ЛЮБЕЛЬЧЫКА (1928)

45 гадоў з пачатку будаўніцтва МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСА “БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ – ГЕРОЙ” (1968)

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

3 – 95 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ЛЯВОНЦЬЕВІЧА ПАПОВА (1918 – 1995), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

5 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

6 – 80 гадоў з дня нараджэння ЮРАСЯ (ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА) СВІРКІ (1933, Докшыцкі р-н – 2004), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993)

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

7 – 250 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА АНТОНА ПАНЯТОЎСКАГА (1763 – 1813), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта польскай арміі, маршала Францыі, удзельніка паўстання    1794 г.

7 – 145 гадоў з дня нараджэння РАМАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА СКІРМУНТА (1868, Пінскі р-н – 1939), палітычнага і грамадскага дзеяча

8 – 130 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА МІХАЙЛАВІЧА НЕКРАШЭВІЧА (1883, Светлагорскі р-н – 1937), мовазнаўца, акадэміка НАН Беларусі

8 – 60 гадоў з часу стварэння МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1953)

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ІВАШЫНА (1913, Дзяржынскі р-н – 2009), літаратуразнаўца, педагога, акадэміка НАН Беларусі і АПН СССР, замежнага члена Расійскай акадэміі адукацыі

10 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ МАЎРА (ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ФЁДАРАВА; 1883 – 1971), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

10 – 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КАНАНОВІЧА (1938, Капыльскі р-н), пісьменніка

12 – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

12 – 65 гадоў з дня нараджэння АНТАНІНЫ ФЁДАРАЎНЫ ГУРШЧАНКОВАЙ (1948, Брэсцкая вобл.), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык)

14 – РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

14 – 105 гадоў з дня нараджэння НІНЫ БАРЫСАЎНЫ ВАТАЦЫ (1908 – 1997), бібліёграфа, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

14 – 65 гадоў з дня нараджэння ІГАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ШКІРЫ (1948, Масква), мастака

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

19 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ  І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

23 – 125 гадоў з дня нараджэння КАРОЛЯ РУМЕЛЯ (1888, Гродна – 1967), беларускага і польскага спартсмена, першага з ураджэнцаў Беларусі ўдзельніка Алімпійскіх гульняў (1912), бронзавага прызёра ІХ Алімпійскіх гульняў (1928), трохкратнага пераможца турніраў Кубка нацый, двухкратнага чэмпіёна Польшчы, трэнера

24 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ТРАФІМАВІЧА ПАНЧАНКІ (1928), пісьменніка

25 – 80 гадоў з часу адкрыцця НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ВЯЛІКАГА ТЭАТРА ОПЕРЫ І БАЛЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1933)

25 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА КАРЫЗНЫ (1938, Мінскі р-н), паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

25 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) ФЕДЗЮКОВІЧА (1943, Драгічынскі р-н – 1997), паэта, перакладчыка

25 – 65 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце І З’ЕЗДА КАЛГАСНІКАЎ-ПЕРАДАВІКОЎ Брэсцкай вобласці (1948)

26 – 55 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ГАЎРЫЛАВІЧА ХАРАШАЎЦАВА (1958, Баранавічы), мастака

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

29 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ РАМАНАВІЧА) ГАЙДУКА (1933, Беластоцкае ваяв. – 1998), беларускага пісьменніка, фалькларыста, краязнаўца, журналіста, педагога, заслужанага дзеяча культуры  Польшчы

31 – 65 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ АЛЕКСІЕВІЧ (1948, Івана-Франкоўск), празаіка, драматурга, публіцыста, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій

Чытаць 2035 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 09:51