Серада, 19 Снежань 2012 15:14

ЛІПЕНЬ 2013

1 – 420 гадоў з дня нараджэння АЛЬБРЫХТА СТАНІСЛАВА РАДЗІВІЛА (мян. АБАРОНЦА ПРАВОЎ; 1593 – 1656), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, гісторыка, мемуарыста, аўтара і перакладчыка каталіцкіх рэлігійных твораў, заснавальніка Пінскага езуіцкага калегіума (1638)

1 – 25 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗІЦЯЧА-ЮНАЦКАГА КЛУБА ЮНЫХ МАРАКОЎ З ФЛАТЫЛІЯЙ (1988)

3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

3 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІЛЬІЧА МЯЛЫ (1918 – 1999), пісьменніка

3 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЮР’ЕВІЧА АЎРУЦІНА (1948, Мінск), паэта, крытыка, перакладчыка

3 – 55 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ МІРОНАВА (1958, Столінскі р-н), паэта

5 – 90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ПЯТРОВІЧА ДАВІДЗЮКА (1923, Кобрынскі р-н), вучонага-сацыёлага і філосафа, заснавальніка беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі

5 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧА МАШКОВА (1938 – 2000), пісьменніка

5 – 75 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІСТАРЫЧНАГА АРХІВА БЕЛАРУСІ (Мінск; 1938)

5 – 75 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ ГАЎРЫЛАЎНЫ БРАНАВЕЦ (1938, Слуцкі р-н), мастака, аўтара твораў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, графіцы

6 – 225 гадоў з дня нараджэння ДАМІНІКА МАНЮШКІ (1788,     Міншчына (?) – 1848), асветніка, філантропа

7 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГІПІУСА (1903 – 1985), расійскага музыказнаўца-фалькларыста, удзельніка фальклорных экспедыцый на Беларускім Палессі

7 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА РАВІНСКАГА (1943, Баранавічы), вучонага ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)

8 – 110 гадоў з дня нараджэння ЮЛІЯ ПЯТРОВІЧА ВАНАГА (1903 – 1986), латышскага пісьменніка, перакладчыка твораў беларускай літаратуры, заслужанага работніка культуры Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Латвіі

8 – 25 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ІНВАЛІДАЎ, грамадскага аб’яднання (Мінск; 1988)

10 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЯКАЎЛЕВІЧА САХАРЧУКА (1953, Бярозаўскі р-н – 2003), паэта, перакладчыка

11 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ІВАНАВІЧА КАВЕНЬКІ (1938, Брэсцкі р-н), паэта

12 – 480 гадоў з дня нараджэння АНТОНІА ПАСЕВІНЫ (ПАСЕВІНА; 1533 – 1611), дыпламата, тэолага, педагога, аднаго з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596 г.

12 – 120 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МАРТЫНАВІЧА ГУЛАВА (1893 – 1972), удзельніка Першай і Другой Сусветных войн, Пачэснага грамадзяніна г. Брэста

14 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ   (другая нядзеля ліпеня)

15 – ДЗЕНЬ МЕТАЛУРГА

15 – 105 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ШАБЛОЎСКАГА (1908, Слаўгарадскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 г. у Вялікую Айчынную вайну

15 – 75 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК (Мінск; 1938)

15 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА ШАБАЛІНА (1938, Пухавіцкі р-н), публіцыста, празаіка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

18 – 25 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ПАЛЕСКІ (1988)

24 – 115 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ЯКАЎЛЕВІЧА КОБЕЦА (МІХАІЛА МУСІЕВІЧА САНДЫГІ; 1898 – 1990), пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

24 – 20 гадоў з часу заснавання МУЗЕЯ-СЯДЗІБЫ “ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК” (Пружаны; 1993)

25 – ДЗЕНЬ  ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

25 – 160 гадоў з часу стварэння ПРАФЕСІЙНАЙ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ БЕЛАРУСІ (1853)

26 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ГРАМОВІЧА (1918, Мінскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

28 – ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ  г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)

28 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКА ГАНДЛЮ  (апошняя нядзеля ліпеня)

Чытаць 1731 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 16:03