Серада, 30 Снежань 2020 16:48

КРАСАВІК 2021

90 гадоў з пачатку дзейнасці БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ТЭАТРА ЮНАГА ГЛЕДАЧА, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1931)

75 гадоў з часу стварэння БАРАНАВІЦКАГА ЗАВОДА СТАНКАПРЫЛАД, ААТ, спецыялізаванага прадпрыемства па выпуску тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў (Баранавічы; 1946)

1

70 гадоў з часу заснавання «НАРОДНАЙ АСВЕТЫ», выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства (Мінск; 1951)

 

1

55 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭХНІЧНАГА УНІВЕРСІТЭТА, буйнога навукова-вучэбнага цэнтра Беларусі (Брэст; 1966)

1

120 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ПЯСЕЦКАГА(1901 ці 1899, г. Ляхавічы – 1964), пісьменніка ў эміграцыі (Англія)

2

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

4

125 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА АНДРЭЕВІЧА КРЭНЯ(1896, Баранавіцкі р-н – 1962), паэта, мемуарыста, публіцыста, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў

5

100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА УЛАДЗІМІРАВІЧА ЭРЫНА (1921, Расія – 2008), рэжысёра, які пэўны час быў галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Украіны (1984)

5

80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МАЙСЕЕВІЧА ЮДЗІЦКАГА (1941, г. Херсон, Украіна), пісьменніка

5

15 гадоў з часу стварэння ПАЛЕСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА ў выніку рэарганізацыі Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (Пінск; 2006)

6

85 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ПЯТРОВІЧА СЯНЬКО(1936, Баранавіцкі р-н), работніка сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна

6

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КОЎТУН (1946, Рэчыцкі р-н – 2011), пісьменніцы, крытыка, даследчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1986)

7

95 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ДРУЖБЫ І КУЛЬТУРНАЙ СУВЯЗІ З ЗАМЕЖНЫМІ КРАІНАМІ, грамадскага аб’яднання (1926)

8

30 гадоў з часу заснавання газеты «РЭСПУБЛІКА» (Мінск; 1991)

9

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНДРЭЕВІЧА ЦАРОВА (1921, Расія – 1978), беларускага і расійскага акцёра, заслужанага артыста Беларусі (1968)

10

90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЧЫГРЫНА (1931, Слонімскі р-н – 2006), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

10

55 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ІЛЬЮЧЫКА (1966, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл.), паэта

12

480 гадоў з дня нараджэння ІПАЦІЯ ПАЦЕЯ (свец. АДАМА ЛЬВОВІЧА; 1541, Камянецкі пав. – 1613), царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, пісьменніка-палеміста, філосафа, багаслова, аднаго з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкай уніі 1596 г.

14

70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ДЗМІТРЫЕВІЧА НІКІЦІНА (1951, г. Брэст), заслужанага архітэктара Беларусі

16

30 гадоў з часу стварэння штомесячнага навукова-метадычнага ілюстраванага часопіса «ПРАЛЕСКА (ДАШКОЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ)» (Мінск; 1991)

17

100 гадоў з дня нараджэння СОФІІ ПАЎЛАЎНЫ ІВАНОВАЙ (1921, Украіна), расійскай і беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

17

85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА) РУДКОЎСКАГА (1936, Ганцавіцкі р-н – 1991), паэта, перакладчыка

17

40 гадоў з часу адкрыцця ПЕРШАГА ТРАЛЕЙБУСНАГА МАРШРУТА ў г. Брэсце (1981)

19

140 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА МАКАРАВІЧА ІГНАТОЎСКАГА (1881, Камянецкі р-н – 1931), вучонага-гісторыка, акадэміка АН Беларусі і АН Украіны, першага прэзідэнта АН Беларусі, грамадскага і палітычнага дзеяча

20

140 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ВІКТАРАВІЧА ВОЛКАВА(1881, Расія – 1964), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі

21

100 гадоў з пачатку выдання газеты «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА» (Мінск; 1921)

22

60 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ БАРЫСАЎНЫ СПІРЫДОВІЧ (1961, г. Мінск), дыктара беларускага тэлебачання, заслужанай артысткі Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2016)

23

135 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (сапр. САМУІЛА ЯФІМАВІЧА ПЛАЎНІКА; 1886, Лагойскі р-н – 1941), пісьменніка

24

85 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ РЫЧ(1936–2009), англійскай паэтэсы, перакладчыцы, журналісткі, аўтара перакладаў літаратурных твораў беларускіх аўтараў

26

ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26

35 гадоў з часу здарэння ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ 1986 г., адной з найбуйнейшых у свеце тэхнагенных аварый ХХ ст. (Украіна; 1986)

27

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЗАХАРАВІЧА КЕРНОГІ(1941, г. Баранавічы – 2009), журналіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

29

100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ЕРМАЛОВІЧА(1921, Дзяржынскі р-н – 2000), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

30

140 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЖУРБЫ (сапр. ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ІВАШЫНА;1881, г. Чашнікі – 1964), паэта, перакладчыка

30

120 гадоў з дня нараджэння САЙМАНА СМІТА КУЗНЯЦА (сапр. СЯМЁНА АБРАМАВІЧА КУЗНЯЦА; 1901, г. Пінск – 1985), амерыканскага вучонага-эканаміста і статыстыка, аднаго з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканамічнай гісторыі, члена Нацыянальнай АН ЗША, лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1971)

30

70 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ СУСТАВАЙ (1951, Германія), кніжнага графіка, аўтара ілюстрацый да многіх дзіцячых кніг

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1047 разоў Апошняя змена Серада, 30 Снежань 2020 16:50