Серада, 30 Снежань 2020 16:50

МАЙ 2021

25 гадоў з пачатку выдання часопіса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «АРМИЯ» (Мінск; 1996)

1

СВЯТА ПРАЦЫ

1

125 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНТОНАВІЧА САКОЛЬЧЫКА (1896, Мінскі раён – 1983), бібліёграфа, бібліятэкара, педагога

1

90 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНТОНАВІЧА ЛОЙКІ(1931, г. Слонім – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1990)

2

ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфессіі)

3

250 гадоў з дня нараджэння АЎГУСТА БЕКЮ (1771, г. Гродна – 1824), беларускага ўрача, педагога, доктара і прафесара медыцыны, доктара філасофіі, які адным з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы

3

230 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫКА ЖАВУСКАГА (1791–1866), польскага пісьменніка, публіцыста, аўтара гістарычных твораў, прысвечаных ВКЛ, стваральніка мастацкіх вобразаў дзеячоў беларускай культуры

3

230 гадоў з часу прыняцця КАНСТЫТУЦЫІ 3 мая 1791 года, асноўнага закона Рэчы Паспалітай (1791–1793), першага ў Еўропе і другога ў свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўнага закона, зафіксаванага пісьмова

4

110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА РУНЦА (ПЯТРА МІКАЛАЕВІЧА; 1911, Пухавіцкі раён – 1997), пісьменніка, які склаў кнігу дзіцячых успамінаў пра вайну «Ніколі не забудзем» (разам з Я. Маўрам)

5

ДЗЕНЬ ДРУКУ

6

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ТРАФІМАВІЧА СІМУРАВА (1921, Гарадоцкі раён – 2007), журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1984)

7

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

7–13

100 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА УСЕБЕЛАРУСКАГА З’ЕЗДА ПРАФЕСІЙНЫХ САЮЗАЎ (1921)

8

140 гадоў з дня нараджэння ІААНА РЫЛЬСКАГА (свецкае імя Іван Дзмітрыевіч Пашын; 1881, Мазырскі павет – 1938), рэлігійнага дзеяча, святога, епіскапа

8

70 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА РАЦЬКО(1951, Мінская вобл.), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая апрацоўка металу), дызайнера, жывапісца

9

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 (другая нядзеля мая)

ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9

155 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА САМОЙЛАВІЧА БАКСТА (сапр. РОЗЕНБЕРГА; 1866, г. Гродна – 1924), тэатральнага мастака, графіка, кніжнага ілюстратара, жывапісца, адным з вучняў якога з’яўляўся М. Шагал

10

90 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ЗАХАРАВІЧА ГАЎРУСЁВА(1931, Дубровенскі р-н – 1988), паэта, крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987)

10

85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АДАМАВІЧА КРАЎЧУКА(1936, г. Брэст – 2014), мастака тэатра, педагога

10

55 гадоў з часу заснавання вопытнай гаспадаркі «ПУШЧАНСКАЕ» на тэрыторыі запаведніка «Белавежская пушча» (1966)

11

РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

11

70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛІТВІНА(1951, Баранавіцкі р-н), кампазітара

14

355 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА АЛЯКСАНДРА ПАЦЕЯ(1666–1728), дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага

15

ДЗЕНЬ СЯМ’І

15

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя субота мая)

15

85 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ(1936, Хойніцкі р-н – 1995), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1982), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1991), кавалера двух ордэнаў «Знак Пашаны», уладальніка медаля Ф. Скарыны

16

110 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВІТКІ (сапр. ЦІМОХА ВАСІЛЬЕВІЧА КРЫСЬКО;1911, Слуцкі р-н – 1996), паэта, пісьменніка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1970), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

17

135 гадоў з дня нараджэння СТАФАНА СТАФАНАВІЧА МАРКОЎСКАГА(1886–1949), музыканта, педагога, заснавальніка беларускай школы ігры на ўдарных інструментах

17

75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ГАДУЛЬКІ(1946, Жабінкаўскі р-н – 1993), паэта, педагога

18

75 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ВІКТАРАВІЧА ВОЎЧАКА (1946), рэжысёра-мультыплікатара, сцэнарыста, кампазітара, піяніста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

20

85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА СУЦЬКО(1936,  Пружанскі р-н – 2010), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі

22

70 гадоў з дня нараджэння АНАСТАСІІ ІВАНАЎНЫ ФЯЦІСАВАЙ(1951, г. Брэст), жывапісца, мастака афармленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (эмаль)

23

100 гадоў з часу заснавання ФУНДАМЕНТАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БДУ (г. Мінск; 1921)

24

85 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРОНЯ (1936, Пружанскі р-н), паэта

26

30 гадоў з часу стварэння МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСІСТАЎ (МАБ), грамадскага аб’яднання навуковага і культурна-асветніцкага напрамкаў дзейнасці (Мінск; 1991)

27

150 гадоў з дня нараджэння ІСАКА АБРАМАВІЧА СЕРБАВА (1871, Слаўгарадскі раён – 1943), этнографа, фалькларыста, археолага, які першы з беларускіх этнографаў стварыў фотатэку, правадзейны член Інбелкульта

27

90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПРАКОПАВІЧА ЖУРАЎЛЁВА (1931, Мсціслаўскі раён), крытыка і літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (2002)

27

70 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ АЛЯКСАНДРАЎНЫ РУДНЕВАЙ (1951), артысткі оперы, педагога, народнай артысткі Беларусі, лаурэата тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1997), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячоў «Крыштальная Паўлінка» (2012)

 28

ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

28

185 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА) КАРЛОВІЧА(1836, Літва – 1903), польскага лінгвіста, этнографа, фалькларыста, музыказнаўца, збіральніка мелодый беларускiх народных песень, складальніка кнiг з беларускiмi казкамi, легендамii паданнямi, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве

28

100 гадоў з дня нараджэння НУТЫ АЎРУМ-ЭЛЬЕВІЧА ШПІГЕЛЬМАНА (1921–1974), заслужана архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

28

75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ДЗЯМЧУКА (1946, Кобрынскі раён – 2016), вучонага ў галіне прыбора- і машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

28

65 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ МАРШАК(1956, Лунінецкі р-н), спявачкі, салісткі Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», заслужанай артысткі Беларусі

28

50 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ ЛОКТЫШ (СВЯТЛАНЫ АНУФРЫЕЎНЫ КУРЫЛІК; Ганцавіцкі р-н, 1971), паэта, публіцыста

30

125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА МІКАЛАЕВІЧА САННІКАВА (1896, г. Рагачоў – 1965), рэжысёра, акцёра, педагога, аднаго з заснавальнікаў БДТ, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, 1952)

30

70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СТАНІСЛАВАВІЧА ПАДАБЕДА (1951, г. Мінск), акцёра театра і кіно, народнага артыста Беларусі

30

70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ХВІСЕВІЧА(1951, Пінскі р-н), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцеля, жывапісца

31

275 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЛОЙКІ (1746, г. Слуцк – ?), танцоўшчык і балетмайстар, саліст прыдворнага тэатра Радзівілаў у Нясвіжы, аўтар шэрага пастановак балетаў

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 85 разоў Апошняя змена Серада, 30 Снежань 2020 16:53