Серада, 30 Снежань 2020 16:53

ЧЭРВЕНЬ 2021

1

185 гадоў з часу закладкі першага каменя БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ, комплексу абарончых збудаванняў XІX – пачатку XX ст.ст. (Брэст; 1836)

1

110 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА ГЕРАСІМАВІЧА МІСКО (1911, Слонімскі раён – 1981), пісьменніка, журналіста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

1

75 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫХА ВАЦЛАВАВІЧА ДАЛІДОВІЧА(1946, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1996)

3

125 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896, Жабінкаўскі р-н – 1940), паэта

4

245 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХАДКЕВІЧА(1776, Украіна – 1838), палітычнага і ваеннага дзеяча, генерал-маёра (брыгаднага генерала), удзельніка паўстання 1794 г. і вайны 1812 г., вучонага-хіміка, члена Пецярбургскай АН, літаратара, тэатральнага крытыка, калекцыянера

4

75 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ГЕНРЫХАЎНЫ БРЖАЗОЎСКАЙ (1946, г. Мінск), артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі

4

75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ШАВЯЛЕВІЧА (1946–2004), рэжысёра кіно і тэлебачання, сцэнарыста, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999)

5

ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

6

180 гадоў з дня нараджэння ЭЛІЗЫ АЖЭШКА (дзяв. ПАЎЛОЎСКАЙ; 1841, Гродзенскі р-н – 1910), польскамоўнай пісьменніцы, аўтара мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац

6

70 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА БАНДАРЭНКІ (1951, Кармянскі раён), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі

6

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ГАНЧАРУКА (1961), жывапісца, педагога, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014)

8

125 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МАЦВЕЕВІЧА ФІЛІПОВІЧА(1896, г. Мінск – 1947), жывапісца, графіка, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адным з першых айчынных мастакоў звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі, удзельніка грамадзянскай вайны

8

100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЦЯПАНАВІЧА КАМЕЛЬЧЫКА (1921, Талачынскі раён – 2006), удзельніка вызвалення Пінска ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1946), заслужанага работніка культуры Расіі

8

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛОЙКІ (1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка

9

140 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ЛУЦКЕВІЧА (1881, Ковенская губерня – 1919), грамадскага дзеяча, археолага, этнографа, публіцыста, кнігавыдаўца

11

75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА БАРЫСАВІЧА КАШПЕРАВА (1946, г. Мінск), акцёра тэатра і кіно, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012)

12

90 гадоў з часу пераўтварэння мястэчка ЛЯХАВІЧЫ Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў горад (1931)

12

80 гадоў з дня нараджэння ДОТА САМАТАВІЧА АБДУСАМАТАВА (1941, Таджыкістан), мастака ў галіне мэблёва-дэкаратыўных тканін, у станковым жывапісе і габелене

13

65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АРКАДЗЬЕВІЧА ТАРАНЕНКІ(1956, г. Маларыта), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёна свету (1980, 1991) і Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996), кавалера ордэна Дружбы народаў

14

100 гадоў з дня нараджэння ІСААКА ЯФІМАВІЧА МАСЛАНА (1921, г. Мінск – 1996), мастака-афарміцеля, графіка заслужанага работніка культуры Беларусі

14

90 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ДЗМІТРЫЕВІЧА САРОКІНА (1931), спевака, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі

14

30 гадоў з часу выдання грамадска-палітычнай газеты «РЭСПУБЛІКА» (Мінск; 1991)

15

200 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ЗАРЭМБЫ(1821, Віцебская губ. – 1879), музычнага тэарэтыка, педагога, кампазітара

15

120 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПРАКОПАВІЧА СІВАКОВА (1901–1944), военачальніка, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

15 ці 28

110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА КАЛЕСНІКА (1911–1943), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

15

85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГІЛЯ (сапр. МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА; 1936, Лагойскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, журналіста

15

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ТРАФІМАВІЧА КАБУША (1941, г. Дуброўна), вучонага ў галіне педагогікі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), выдатніка народнай асветы Беларусі

15

70 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ІВАНАЎНЫ РАБУШКА (1951, г. Мінск), артысткі балета, тэатразнаўца, заслужанай артысткі Беларусі

15

30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (Мінск; 1991)

16

110 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛУКАСА (1911–1979), кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

17

80 гадоў з дня нараджэння ФРАНІ МІХАЙЛАЎНЫ ЛІТВІНКА (1941, г. Барысаў), мовазнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі

17

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА СІРАТЫ (1941), баяніста, дырыжора, кампазітара, аранжыроўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

17

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА ГАПІЕНКІ(1946, Расія), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), сярод асноўных работ якога — генеральны план развіцця Брэста, Брэсцкі аэравакзал, Лядовы палац, універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя» і інш.

17

60 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА БАРЫСАВІЧА ШАПІРЫ(1961, Ляхавіцкі р-н), вучонага-эканаміста, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі

18

180 гадоў з дня нараджэння ЯГОРА ЯГОРАВІЧА ЗАМЫСЛОЎСКАГА (1841, г. Гродна – 1896), расійскага гісторыка, археографа, педагога, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН

20

110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ШЫДЛОЎСКАГА (1911, Смаргонскі раён – 2002), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

20 (трэцяя нядзеля чэрвеня)

ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ

21

280 гадоў з дня нараджэння ЖАНА ЭМАНУЭЛЯ ЖЫЛІБЕРА (1741, Францыя – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга і анатама, заснавальніка першай у Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гродне, акушэрскай і ветэрынарнай школ, батанічнага саду

21

75 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА МІХАЙЛАВІЧА ЛАБОВІЧА (1946, г. Гомель – 2020), дзеяча цыркавога мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015)

22

ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22

100 гадоў з пачатку выдання «БЕЛОРУССКОЙ ВОЕННОЙ ГАЗЕТЫ. ВО СЛАВУ РОДИНЫ», цэнтральнага друкаванага органа Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1921)

22

80 гадоў з пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, вызваленчай вайны народаў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшай састаўной часткі Другой сусветнай вайны (1941–1945)

22

90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА) ЯНЧАНКІ(1931, Магілёўскі р-н – 2000), пісьменніка, перакладчыка

22

70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ СЯРЫХ (1951, г. Бабруйск), кампазітара, аўтара апрацовак народных песен для хору, музычных перадач на радыё

23

85 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПЯТРОВІЧА ЯРАШЭВІЧА(1936, Драгічынскі р-н – 2000), вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі (1994)

23

60 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АНАТОЛЬЕВІЧА КУХАРЧУКА (1961, Казахстан), паэта

26

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

26 (апошняя субота чэрвеня)

ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА

26

80 гадоў з пачатку дзейнасці ПЕРШАГА НА БЕЛАРУСІ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941)

26

80 гадоў з часу заснавання ААТ «558 АВІЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі (Баранавічы; 1941)

26

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСЕЕВІЧА КУЛЯШОВА(1941, Расія – 1999), артыста тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі

26

80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ПАЎЛАВІЧА РЫБАРАВА (1941, Расія), кінарэжысёра, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), прэміі імя Ю. Тарыча (1987)

27 (апошняя нядзеля чэрвеня)

ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ

30

ДЗЕНЬ ЭКАНАМІСТА

30

90 гадоў з дня нараджэння РЫШАРДА ЗДЗІСЛАВАВІЧА ЯСІНСКАГА(1931, г. Баранавічы, – 2005), кінарэжысёра-дакументаліста, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і прэміі Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно (Францыя; 1973), уладальніка шматлікіх дыпломаў і прызоў усесаюзных і міжнародных кінафестываляў

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 103 разоў Апошняя змена Серада, 30 Снежань 2020 16:57