Панядзелак, 06 Люты 2017 09:38

19 чэрвеня 2016 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Кадачнікава (1911–1967), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

Іван Пятровіч Кадачнікаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Вядзернікі Пермскай губерні (цяпер Верашчагінскага раёна Пермскага края) у сялянскай сям’і. У 1935–1941 гадах працаваў электразваршчыкам у г. Каменску-Уральскім Свярдлоўскай вобласці.

 

У чэрвені 1941 года Іван Кадачнікаў прызваны ў Чырвоную армію. На фронце са студзеня 1943 года — гвардыі яфрэйтар, сапёр 86-га гвардзейскага асобнага сапёрнага батальёна (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт). Удзельнік баёў пад Сталінградам, Арлом, Чарнігавам.

Гераічны подзвіг І. П. Кадачнікаў здзейсніў 23–25 верасня 1943 года пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Трое сутак пад агнём праціўніка перапраўляў на правы бераг ракі артылерыю і пяхоту. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоена 15 студзеня 1944 года.

Іван Пятровіч удзельнічаў у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Завяршыў баявы шлях у Берліне. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

У жніўнi 1945 г. звольнены ў запас у званні лейтэнанта. Пасля вайны Іван Пятровіч працаваў на заводзе ў Каменску-Уральскім. У 1961 годзе пераехаў у Беларусь, працаваў электразваршчыкам на Баранавіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый.

І. П. Кадачнікаў памёр 25 жніўня 1967 года. Пахаваны на могілках па вул. Загараднай г. Баранавічы. Імем героя названа вуліца ў г. Каменску-Уральскім, на доме, дзе ён жыў (вул. Алюмініевая, 6) i на будынку «Уралэлектрамантаж», дзе ён працаваў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. 20 кастрычніка 2016 года адміністрацыя Каменска-Уральскага прыняла рашэнне ўстанавіць манумент у гонар І. П. Кадачнікава па вул. Алюмініевай.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Кадочников Иван Петрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 249.

  2. Кадочников Иван Петрович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 600.

  3. Кадочников Иван Петрович // Навечно в сердце народном : [биогр. справочник]. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 179.

  4. Дулебо, А. И. Могила Кадочникова Ивана Петровича : [Барановичи] / А. И. Дулебо// Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 86.

  5. Магіла Кадачнікава Івана Пятровіча : [Баранавічы] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 72.

  6. Зенкова, Л. В. Подвиг на Днепре (О Герое Советского Союза И. П. Кадочникове) / Л. В. Зенкова ; Краеведческий музей им. А. И. Стяжкина, Отдел краевед. лит. ЦГБ им. А. С. Пушкина. – Каменск-Уральский : МУ «ЦБС», 2006. – 27 с., [7] л. ил.

  7. Кадочников Иван Петрович // Золотые звезды свердловчан : сборник очерков и воспоминаний о свердловчанах — Героях Советского Союза / сост. С. Г. Александров, П. В. Яблонских, Л. С. Питерский ; лит. обраб. В. Н. Черных. – 2-е изд., испр. и доп. – Свердловск : Средне-Урал. кн. изд-во, 1970. – С. 393.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1233 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Чэрвень 2020 10:09