Чацвер, 11 Студзень 2018 14:14

29 снежня 2017 г. — 35 гадоў з часу арганізацыі саўгаса-камбіната «Белавежскі», аднаго з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці мясапрадуктаў у Брэсцкай вобласці (зараз ААТ «Белавежскі»; 1982)

Гісторыя ААТ «Белавежскі» бярэ свой пачатак з 29 снежня 1982 года, калі пастановай Савета Міністраў БССР № 409 было зацверджана ўтварэнне ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці новага суб’екта аграпрамысловага комплексу — саўгаса-камбіната «Белавежскі». Будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу і пасёлка было абвешчана Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. На будаўніцтве працавалі не меней 1,5 тысяч чалавек.

 

3 студзеня 1983 года здадзены ў эксплуатацыю першы аб’ект — племянная ферма на 517 свінаматак. Аб’ект быў пабудаваны на 9 месяцаў раней тэрміну. Элітныя свінаматкі былі дастаўлены з лепшых племгадоўчых гаспадарак рэспублікі, а таксама Літвы і Эстоніі. Да канца года ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга комплексу, кацельня, санітарна-бытавы і адміністрацыйны карпусы.

У 1984 годзе для спецыялістаў і рабочых гаспадаркі здаюцца шматкватэрныя дамы катэджнага тыпу, усяго было здадзена 150 кватэр. Адначасова ўвайшлі ў строй збудаваныя па праекце маскоўскіх архітэктараў сярэдняя школа і дзіцячы сад — так з’явіўся пасёлак Белавежскі. Тады ж уведзены ў эксплуатацыю пускавы комплекс на 54 тыс. свіней. У 1985 годзе на праектную магутнасць выведзена племферма. Па выніках працы яна была ўдастоена ІІІ прэміі ВДНГ СССР. Прывагі на адкорме дасягалі 560–600 г/суткі, таварная прадукцыя складала звыш 4 200 т мяса. Працоўны калектыў налічваў 500 чалавек.

У 1988 годзе «Белавежскі» зрабіў першыя крокі па арганізацыі сучаснай малочнай вытворчасці. Падрыхтавана нетаварная ферма на 200 галоў. На комплексе пачынае дзейнічаць цэх па вытворчасці вэнджаніны. Газіфікацыя саўгаса-камбіната прайшла ў 1989 годзе. У пасёлку ўведзены ў эксплуатацыю Дом культуры. У 1994 годзе пачаў працу мясакамбінат. У 1996 годзе ў склад саўгаса-камбіната перайшоў камбікормавы завод, які быў пабудаваны ў 1972 годзе на базе прадпрыемства «Закупзерне».

Па распараджэнні дырэктыўных органаў у склад «Белавежскага» ў 1999 годзе ўключаны былы калгас «Ленінскі шлях». З’явіўся новы напрамак — развіццё малочна-таварнай вытворчасці. Рэканструяваны і пераабсталяваны шэраг ферм, якія перайшлі на баланс прадпрыемства. У 2001 годзе адбылося далейшае ўзбуйненне тэрыторыі гаспадаркі за кошт далучэння часткі зямель калгаса «Радзіма». 28 студзеня 2005 года РУСП «Белавежскі» быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) «Белавежскі». У 2007 годзе да «Белавежскага» далучаны калгас «Расія», у 2011 годзе — ААТ «Савецкая Беларусь».

Сёння ААТ «Белавежскі» размяшчаецца на плошчы ў 20 тысяч га. У гаспадарцы працуе 1 674 чалавекі, у тым ліку 310 спецыялістаў. Узяты курс на павелічэнне вытворчасці малака. Вытворчасць свініны з’яўляецца стабільна высокім паказчыкам дзейнасці гаспадаркі. Прыбытковасць прадпрыемства, у першую чаргу, залежыць ад таго, як спрацуе свінагадоўчы комплекс, з якога пачынаўся «Белавежскі». На сёння пагалоўе свіней складае каля 108 тыс. галоў.

У ланцужку вытворчасці важнае месца займае камбікормавы завод. Уласнымі кармамі ААТ «Белавежскі» забяспечвае сябе на 70 % ад агульнай патрэбы. Як і іншыя падраздзяленні, камбікормавы завод падвяргаўся рэканструкцыі і перааснашчэнню. Уведзена новая лінія, прадукцыйнасць якой 20 т камбікорму ў суткі. Пастаянны кантроль сыравіны і вырабленага камбікорму ажыццяўляе вытворча-тэхнічная лабараторыя.

Паспяхова развіваецца раслінаводчая галіна. Рост у раслінаводстве на пачатак 2017 года склаў 140 %. Агульны збор збожжа — больш за 61 тыс. т, ураджайнасць — 61 ц/га. Надзейнасць раслінаводства, якое цалкам забяспечвае ўласны камбікормавы завод зернем, дазваляе нарошчваць эфектыўнасць жывёлагадоўлі, што асабліва бачна па прадуктыўнасці кароў. У сярэднім надоі ад кожнай каровы складаюць 8 160 л.

Мясакамбінат з’яўляецца паўнавартасным падраздзяленнем аграпрамысловага гіганта «Белавежскі». У 2007–2009 гадах праведзена яго рэканструкцыя і перааснашчэнне вытворчасці. Уся прадукцыя мясакамбіната выпускаецца пад гандлёвай маркай «Бел-Морыс». На мясакамбінаце дзейнічаюць сертыфікаваныя сістэмы менеджменту і кіравання якасцю харчовых прадуктаў. Асартымент мясных і каўбасных вырабаў складае каля 150 найменняў. Сетка фірменнага гандлю налічвае 14 магазінаў.

ААТ «Белавежскі» — адно з наймацнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. На пачатак 2017 года рэнтабельнасць у цэлым па прадпрыемстве — 17,3 %. На чале аграпрадпрыемства ў 1983–1996, 2002–2017 гадах стаяў генеральны дырэктар Юрый Дзмітрыевіч Мароз, кандыдат эканамічных навук, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны III і II ступеняў. Ю. Д. Мароза на пасадзе генеральнага дырэктара 18 сакавіка 2017 года змяніў Аляксандр Аляксеевіч Дуньковіч, які раней працаваў першым намеснікам.

Прадпрыемства рэгулярна пацвярджае якасць сваіх вырабаў на розных міжнародных і рэгіянальных выставах. Лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2015), прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці (2015). За высокую якасць выпускаемай прадукцыі на ХХIV Міжнароднай выставе «Прадэкспа-2017» атрымана высокая ўзнагарода «Лепшае прадпрыемства-2017».

 

Матэрыял падрыхтаваны у 2017 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. «Беловежский» // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 253.
  2. «Беловежский» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 78.
  3. Белавежскі : [пасёлак Камянецкага раёна] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 19.
  4. Мороз Юрий Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 104.
  5. Мороз, Ю. Д. Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра / Ю. Д. Мороз, С. Л. Курылева. Минск : Ураджай, 1990. –248 с. : ил.
  6. Республиканское унитарное сельскохозяйственное предприятие «Беловежский». 20 лет. Брест : [б. и.], 2002. 15 с.
  7. Саўгас-камбінат «Белавежскі» // Памяць. Камянецкі раён : гіст-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 471–472.
  8. Высогроцкая, О. Полюбите его всей душой : [о традиционной встрече молодых специалистов в ОАО «Беловежский»] / Оксана Высогроцкая // Навіны Камянеччыны. 2017. 7 кастрычніка (№ 40). С. 20.
  9. Ковпанько, Н. Все дороги вели в Беловежский : [дожинки в аг. Беловежский] / Наталия Ковпанько // Навіны Камянеччыны. 2017. 23 верасня (№ 38). С. 3–4 : фот.
  10. Бойцов, Е. «Беловежский» встречает гостей : [о районных «Дожинках» в аг. Беловежский] / Егор Бойцов // Советская Беларусь. 2017. 22 сентября. С. 12.
  11. Ковпанько, Н. Беловежский принаряживается : [о подготовке к районным «Дожинкам» в аг. Беловежский] / Наталия Ковпанько // Навіны Камянеччыны. 2017. 19 жніўня (№ 33). С. 4 : фот.
  12. Красовский, И. Колосья под серпом твоим : [о ходе уборочной кампании в ОАО «Беловежский»] / Илья Красовский // Рэспубліка. 2017. 5 жніўня. С. 1, 3.
  13. Рабочая поездка Натальи Кочановой : [в ОАО «Беловежский» Каменецкого района] // Навіны Камянеччыны. 2017. 10 чэрвеня (№ 23). С. 2.
  14. Дунькович, А. А. Стройку нельзя остановить : [беседа с генеральным директором ОАО «Беловежский»] / Александр Алексеевич Дунькович ; [беседовал] Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2017. 7 июня (№ 11). С. 1.
  15. Новик, Г. «Экстра» в полевом режиме : [районный семинар о возможностях и способах заготовки кормов на базе ОАО «Беловежский»] / Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2017. 3 чэрвеня (№ 22). С. 4.
  16. Новик, Г. Прибыльный год опять обещает доход : [об итогах хозяйственной деятельности за 2016 год в ОАО «Беловежский»] / Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2017. 4 сакавіка (№ 9). С. 4.
  17. Веренич, В. Лучшие из лучших : [награды за высокое качество продукции на 24-й международной выставке «Продэкспо-2017» удостоено ОАО «Беловежский»] / Владимир Веренич // Навіны Камянеччыны. 2017. 18 лютага (№ 7). С. 4.
  18. Ковальчук, Ф. На пути к московским наградам : почетную награду за высокое качество выпускаемой продукции как «Лучшее предприятие года» на 24-й международной выставке «Продэкспо-2017» в Москве получило ОАО «Беловежский» Каменецкого района / Фёдор Ковальчук // Заря. 2017. 16 февраля. С. 4.
  19. Грицук, Н. Праздников много не бывает : [о результатах работы ОАО «Беловежский» за 2016 год] / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2016. 3 снежня (№ 49). С. 4.
  20. Грицук, Н. В «Беловежском» все в ажуре! : [о работе животноводческой отрасли ОАО «Беловежский»] / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2016. 19 лістапада (№ 47). С. 6.
  21. Новик, Г. Беловежский праздник хлеба : [итоги уборочной кампании в ОАО «Беловежский»] / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2016. 20 жніўня (№ 34). С. 13. Спецвыпуск «Вестник Беловежского».
  22. Мороз, Ю. «Удержать и превысить достигнутые показатели» : [беседа с директором ОАО «Беловежский» о достижениях хозяйства и планах на будущее] / [Юрий Мороз ; беседовал] Виктор Дулевич // Навіны Камянеччыны. 2016. 4 чэрвеня (№ 23). С. 13. Спецвыпуск «Вестник Беловежского».
  23. Грицук, Н. Карусель, карусель, кто успел... : [об открытии молочно-товарной фермы «Каролин» ОАО «Беловежский»] / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2016. 9 студзеня (№ 2). С. 5.
  24. Муха, Ф. Благодарности, премии и подарки : [о показателях и чествовании лучших работников в ОАО «Беловежский»] / Фёдор Муха ; фото Александра Шульгача // Заря. 2015. 14 ноября. С. 5.
  25. Строцкая, Г. Каменецкий феномен : [ОАО «Беловежский»] / Галина Строцкая ; фото Валерия Картуля // Беларускі час. 2015. 13–19 ноября (№ 45). С. 1, 3.
  26. Осипов, М. Мороз хорош и летом : [о рабочей поездке Президента Республики Беларусь в ОАО «Беловежский»] / Максим Осипов // Советская Белоруссия. 2015. 29 августа. С. 2.
  27. Ковальчук, Ф. Повод для гордости : [губернатор Брестской области А. Лис поздравил с окончанием уборки ОАО «Беловежский»] / Фёдор Ковальчук ; фото Валерия Короля // Заря. 2015. 13 августа. С. 3.
  28. Ярмошук, Н. За чашкой кофе : в агрогородке Беловежский Каменецкого района открылось фирменное кафе «Бел-Морис» / Николай Ярмошук ; фото Валерия Короля // Заря. 2015. 27 июня. С. 4.
  29. Павловский, Б. Лауреаты со знаком качества : десятки предприятий Брестчины отмечены наградами за качество продукции : [среди них ОАО «Беловежский»] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2015. 12 июня. С. 2.
  30. Тоболич, А. «Беловежский»: что стоит за миллиардами : [об итогах работы ОАО «Беловежский» за прошедший год] / Адам Тоболич // Заря. 2015. 5 марта. С. 17.
  31. Рэй, Г. Решение не отменили : [о создании буферной зоны вокруг свиноводческого комплекса ОАО «Беловежский»] / Галина Рэй // Навіны Камянеччыны. 2015. 17 студзеня. С. 4.
  32. Данусевич, Л. Пришли, чтобы остаться : [забота о молодых специалистах в ОАО «Беловежский»] / Людмила Данусевич // Знамя юности. 2014. 19–25 сентября. С. 13.
  33. Протасевич, И. На новый уровень развития : [о свиноводческом комплексе ОАО «Беловежский»] / Ирина Протасевич // Навіны Камянеччыны. 2014. 16 жніўня. С. 15.
  34. Мороз, Ю. Д. Весомый гектар: есть и 82 центнера! : [об итогах уборки в ОАО «Беловежский»] / [Юрий Мороз ; беседовала] Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2014. 16 жніўня. С. 13.
  35. Новик, Г. «Беловежский» держит марку : [об участии директора ОАО «Беловежский» Ю. Д. Мороза в Международном экономическом форуме в Москве] / Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2014. 14 чэрвеня. С. 3.
  36. Грицук, Н. «Беловежский»: есть на что посмотреть : [о визите министра сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Л. Зайца в ОАО «Беловежский»] / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2014. 5 красавіка. С. 4.
  37. Супринович, В. Основная забота — забота о людях : [о работе первичной профсоюзной организации ОАО «Беловежский»] / Валентин Супринович // Навіны Камянеччыны. 2014. 1 сакавіка. С. 16.
  38. Грицук, Н. Быстрыми темпами к отличному результату : [о строительстве молочнотоварного комплекса на 1000 голов в ОАО «Беловежский»] / Наталья Грицук // Навіны Камянеччыны. 2014. 1 сакавіка. С. 14.
  39. Муха, Ф. «Карусели» для буренок : в ОАО «Беловежский» начато строительство фермы, аналогов которой нет в Европе / Федор Муха // Заря. 2014. 6 февраля. С. 7.
  40. Муха, Ф. Выгоды удешевления : [о выездном заседании координационного совета при Министерстве сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь в ОАО «Беловежский»] / Фёдор Муха // Заря. 2013. 28 марта. С. 3.
  41. Орлова, И. Высокая марка «Беловежского» : [деятельность ОАО «Беловежский» освещает его руководитель Ю. Д. Мороз] / Ирина Орлова // Народная газета. 2013. 24 студзеня. С. 11.
  42. Трибулева, Е. Сверять часы по Морозу : [о предприятии ОАО «Беловежский» и его руководителе Юрии Дмитриевиче Морозе] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2012. 27 декабря. С. 3.
  43. Тридцатый декабрь : [о 30-й годовщине ОАО «Беловежский»] // Навіны Камянеччыны. 2012. 22 снежня. С. 11–14.
  44. Яковлев, В. Тридцать лет как один день : [аграрному комплексу ОАО «Беловежский» исполняется 30 лет] / Владимир Яковлев // Советская Беларуссия. 2012. 15 декабря. С. 6.
  45. Мощик, С. Фирменный стиль«Беловежского» : [аграрному комплексу ОАО «Беловежский» исполняется 30 лет] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2012. 14 декабря. С. 4.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1320 разоў Апошняя змена Чацвер, 02 Красавік 2020 11:33