У 1967 г. прызваны ў Савецкую армію, служыў у пагранічных войсках на савецка-іранскай граніцы ў Азербайджане. Скончыў школу сяржанцкага складу, быў камандзірам аддзялення на адной з застаў 43-га Прышыбскага пагранічнага атрада. Пасля тэрміновай службы вырашыў застацца ў арміі, служыць на граніцы. У 1969 г. Іван Барсукоў скончыў курсы малодшых лейтэнантаў пры Маскоўскім вышэйшым пагранічным камандным вучылішчы, быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў адзін з атрадаў Усходняй пагранічнай акругі на савецка-кітайскую граніцу ў Казахстане.
У 1981–1983 гг. маёр І. П. Барсукоў знаходзіўся ў складзе абмежаванага кантынгента савецкіх войск у Афганістане. Камандаваў дэсантна-штурмавой манеўровай групай, прымаў удзел у баявых аперацыях.
3 красавіка 1983 г. байцы яго групы ў колькасці 23 чалавек былі высаджаны на месца, дзе намячаўся прарыў душманаў. Пагранічнікам было даручана забяспечыць бяспеку руху калоны савецкіх грузавікоў па адной з горных дарог. Калі з’явіўся атрад маджахедаў, які накіроўваўся зрабіць засаду на шляху калоны, пагранічнікі прынялі бой. На працягу 8 гадзін яны адбілі 12 атак, у выніку савецкія салдаты разграмілі добра ўзброенную шматлікую банду маджахедаў.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, маёру І. П. Барсукову 11 жніўня 1983 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З 1984 г. служыў у штабе Усходняй пагранічнай акругі. У 1987 г. закончыў Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ, назначаны намеснікам начальніка, затым — начальнікам штаба, праз год — камандзірам Брэсцкага пагранічнага атрада. У 1988 і 1989 гг. Брэсцкі пагранічны атрад займаў першае месца ў сістэме пагранвойск.
Пасля распаду СССР, са снежня 1991 г. палкоўнік І. П. Барсукоў служыў у пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь, быў начальнікам Брэсцкага Чырвонасцяжнага пагранічнага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага. З лістапада 1993 г. знаходзіўся ў запасе. Праводзіў вялікую ваенна-патрыятычную работу з ваеннаслужачымі 86-га пагранічнага атрада. У 1993–1995 гг. узначальваў штаб грамадзянскай абароны на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, затым працаваў у фірме «Бела Трэйдзінг» — прыводзіў у парадак пагранічную лінію, устанаўліваў камп’ютары ў пунктах пропуску, клапаціўся аб шлагбаумах, будаваў склады.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, афганскім ордэнам «Зорка» ІІІ ступені, ордэнам Рэспублікі Беларусь «За службу Радзiме», медалямі «Залатая Зорка», «За отличие в охране Государственной границы СССР».
І. П. Барсукоў заўчасна памёр 18 мая 2001 г. Пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. У родным сяле Казгулак устаноўлены бюст Героя, яго імем названа вуліца. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2001 г. імя І. П. Барсукова прысвоена 5-й пагранічнай заставе (Пясчатка) 86-й Брэсцкай Чырвонасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага. На гэтай заставе ў 2002 г. устаноўлена мемарыяльная дошка Герою, ён навечна залічаны ў спіскі яе асабовага складу. У мікрараёне «Паўднёвы» г. Брэста ёсць вуліца яго імя. У мемарыяле «Героям — вартаўнікам граніц» на праспекце Машэрава г. Брэста 9 мая 2003 г. адкрыта стэла з гарэльефам І. П. Барсукова (скульптар Аляксей Паўлючук).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Барсуков Иван Петрович // Герои-пограничники : книга памяти / Л. В. Спаткай. Минск, 2012. С. 115.
-
Барсуков Иван Петрович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 123.
-
Кухарчук, Д. Настоящий мужик : [об акции памяти И. П. Барсукова в Бресте] / Дмитрий Кухарчук ; фото Алексея Ганчука // Брестский вестник. 2018. 24 мая (№ 21). С. 20.
-
Макарчук, Ю. Вечная память героям! : [в Бресте открыты бронзовые бюсты Героям Советского Союза Г. Гармаеву и И. Барсукову] / Юрий Макарчук ; фото автора // Брестский курьер. 2003. 15 мая (№ 20). С. 2.
-
Шапран, Ю. Пограничники чтят долг памяти : [об открытии горельефов Героев Советского Союза Гермажала Гармаева и Ивана Барсукова в мемориале «Героям — стражам границ»] / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2003. 14 мая. С. 8.
-
В честь героев пограничников : [об открытии горельефов Героев Советского Союза Гермажала Гармаева и Ивана Барсукова в мемориале «Героям — стражам границ»] // Брестская газета. 2003. 12 мая (№ 16). С. 2.
-
Героям посвящается : [в мемориале «Героям — стражам границ» открыты стелы с горельефами Героев Советского Союза Гермажала Гармаева и Ивана Барсукова] // Вечерний Брест. 2003. 9 мая. С. 1.
-
Курэц, А. Граніца — на замку. Для парушальнікаў : [аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі на 5-й заставе, якой Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысвоена імя Героя Савецкага Саюза палкоўніка Івана Барсукова] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2002. 6 красавiка.
-
Логвинович, А. У российских и белорусских пограничников общие рубежи : [об открытии мемориальной доски Герою Советского Союза И. Барсукову на пограничной заставе] / Александр Логвинович // Заря. 2002. 6 апреля. С. 1–2.
-
Шапран, Ю. На границе союза : [об открытии мемориальной доски Герою Советского Союза И. П. Барсукову (1947–2001) на пограничной заставе] / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2002. 5 апреля. С. 1–2.
-
Ерошенко, А. Застава имени отца : [Указом Президента Республики Беларусь от 4 декабря 2001 г. заставе Песчатка Краснознамённой пограничной группы присвоено имя И. Барсукова] / А. Ерошенко // Белорусская военная газета. 2002. 20 февраля.
-
Барсуков Иван Петрович : [некролог] // Вечерний Брест. 2001. 23 мая. С. 3.
-
Тиборовская, Т. Он живет с идеей и звездой : [о Герое Советского Союза И. П. Барсукове] / Тамара Тиборовская // Заря. 1998. 14 апреля. С. 2.