Пятніца, 22 Студзень 2021 08:57

4 лютага 2021 г. — 275 гадоў з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1746–1817), палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і беларускага шляхціца. 12 лютага ахрышчоны ў Косаўскім касцёле.

 

Да дзевяцігадовага ўзросту Тадэвуш выхоўваўся ў сваёй сям’і ў Мерачоўшчыне, вучыўся чытаць і пісаць на польскай і французскай мовах, авалодаў майстэрствам малявання. У дзевяць гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любяшова Пінскага павета, дзе вучыўся да 1760 г.

У 1766 г. Тадэвуш Касцюшка скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус. У 1769–1774 гг. вучыўся ў Парыжскай акадэміі жывапісу і скульптуры. У Францыі ўдасканальваў ваенныя веды і пазнаёміўся з прагрэсіўнымі тэорыямі французскіх матэрыялістаў, якія зрабілі значны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду.

У 1776 г. добраахвотнікам удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Дзякуючы ваеннаму і інжынернаму таленту Т. Касцюшкі, амерыканская армія атрымала адну з найважнейшых перамог у бітве пад Саратогай 17 кастрычніка 1777 г. На працягу сямі гадоў знаходзіўся на ваеннай службе ў ЗША.

У чыне брыгаднага генерала амерыканскай арміі Т. Касцюшка вярнуўся на радзіму ў 1784 г. Пасяліўся ў Сяхновічах (цяпер у Жабінкаўскім раёне), займаўся сельскай гаспадаркай. У 1789 г. атрымаў пасаду камандзіра брыгады ў арміі Рэчы Паспалітай. У 1792 г., абараняючы Канстытуцыю 3 мая 1791 г., удзельнічаў у вайне супраць Расіі і Таргавіцкай канфедэрацыі. Пасля капітуляцыі Рэчы Паспалітай эмігрыраваў.

У 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве выбухнула новае паўстанне супраць Расіі. 24 верасня Тадэвуша Касцюшку аб’яўляюць галоўнакамандуючым узброеных сіл і начальнікам паўстання. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцкая армія 4 красавіка 1794 г. пад Рацлавіцамі разграміла атрад генерала Тармасава.

10 кастрычніка 1794 г. у баі пад Мацяёвіцамі (50 км ад Варшавы) Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон, адвезены ў Санкт-Пецярбург, пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Праз два гады вызвалены новым імператарам Паўлам I, выехаў у ЗША, але летам 1798 г. вярнуўся ў Еўропу. Адмовіўся супрацоўнічаць з Напалеонам I і Аляксандрам I, якія хацелі выкарыстаць яго імя дзеля сваіх інтарэсаў.

Апошнія гады свайго жыцця Тадэвуш Касцюшка жыў у Францыі, Швейцарыі. Памёр 15 кастрычніка 1817 г. у Салюры (Швейцарыя). У наступным годзе перапахаваны ў Кракаве.

У студзені 2003 г. Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аднаўленні сядзібнага дома Т. Касцюшкі і стварэнні мемарыяльнага музея ў Івацэвіцкім раёне. Работы па археалагічных даследаваннях, па будаўніцтве дома на былым фундаменце праходзілі пад кіраўніцтвам галоўнага спецыяліста абласнога ўпраўлення культуры і старшыні Фонду імя Т. Косцюшкі Леаніда Міхайлавіча Несцерчука. 23 верасня 2004 г. у Мерачоўшчыне адкрыты музей-сядзіба Т. Касцюшкі, які стаў папулярным турыстычным аб’ектам. Штогод 4 лютага тут адбываецца ўрачыстасць, прысвечаная дню нараджэння Т. Касцюшкі.

12 мая 2018 г. побач з музеем-сядзібай устаноўлены помнік Т. Касцюшку. Скульптура адліта паводле праекта беларускага скульптара Генадзя Станіслававіча Лойкі. У в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна ў 1988 г. пастаўлены помнік-бюст Т. Касцюшкі, які створаны ў 1936 г. польскім скульптарам Бальбінай Відацкай-Світыч (1901–1972); у 2011 г. тут адкрыты Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, дзе ёсць экспазіцыя аб героі. Імем Т. Касцюшкі названы вуліцы ў Брэсце, Івацэвічах, Косаве, Жабінцы, Баранавічах, Пінску і іншых гарадах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура / У. П. Емяльянчык // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 164165.
  2. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура / Уладзімір Емяльянчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 144–146.
  3. Костюшко Тадеуш // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 505.
  4. Костюшко Тадеуш // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 250.
  5. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Асветнікі зямлі Беларускай, X – пачатак XX ст. : энцыкл. даведнік. Мінск, 2001. С. 218–223.
  6. Коссовский усадебный дом // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 239.
  7. Юхо, Я. А. Нарадзіўся ў маёнтку Мерачоўшчына / Я. А. Юхо // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 38–46.
  8. Несцярчук, Л. М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка : вяртанне героя на радзiму / Леанід Міхайлавіч Несцярчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. – 295 с. : іл. – (Знакамiтыя людзi Беларусi).
  9. Емяльянчык, У. П. Паланез для касінераў : з падзей паўстання 1794 г. пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi на Беларусi / Уладзімір Емяльянчык. – Мінск : Беларусь, 1994. – 160 с. : іл.
  10. Юхо, Я. А. «Нарадзiўся я лiцьвiнам...» : Тадэвуш Касцюшка / Я. Юхо, У. Емяльянчык. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1994. – 68 с. : іл. – (Нашы славутыя землякi).
  11. Юхо, Я. А. За вольнасць нашу i вашу : Тадэвуш Касцюшка / Я. А. Юхо. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1990. – 52 с. : іл. – (Нашы славутыя землякi).
  12. Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, [Мінск, 22 чэрвеня 2017 г.]. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2018. – 160, [1] с.
  13. Тадэвуш Касцюшка i яго час : матэрыялы мiжнар. канф., прысвеч. 210-годдзю паўстання пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi, 2021 мая 2004 г. Брест : БрДУ, 2004.  114 с.
  14. Кажадуб, С. Р. Тадэвуш Касцюшка / Святаслаў Кажадуб // Славутыя землякі / Святаслаў Кажадуб. Брэст, 2020. С. 4–52.
  15. Гладышчук, А. А. Касцюшкаўскае паўстанне 1794 года вачыма Юльяна Урсын Нямцэвіча / Гладышчук А. А.  // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 мая 2018 года. Брэст, 2019. С. 425–513.
  16. Корнилович, Э. Генерал свободы, благородство которого чтил даже император Александр I / Э. А. Корнилович // Беларусы в Петропавловке / Э. А. Корнилович. Минск, 2014. С. 1523.
  17. Дудзюк, З. І. Нарадзіўся я ліцвінам : [пра Т. Касцюшку] ; Песня пра зубра : песы / Зінаіда Дудзюк. – Брэст : Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр, 2011. – 61 с.
  18. Ліхадзееў, У. А. Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы / Уладзімір Ліхадзееў. – Мінск : Тэхналогія, 2011. – 255 с. : іл. – (У пошуках страчанага).
  19. Бензярук, А. Р. Касцюшкі-Сяхновіцкія : гісторыя старадаўняга роду / Анатоль Бензярук. – Брэст : Академия, 2006. – 130 с. : іл.
  20. Конеў, Я. Ф. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : раман / Ягор Фёдаравіч Конеў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 302 с. – (Дэбют).
  21. 12 лютага — 275 гадоў з дня нараджэння Т. Касцюшкі (1746–1817), палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай / складальнікі: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага, Н. А. Шашэнька ; рэдактар: К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. 2020. № 10. С. 30–32 (дадатак: Даты беларускага календара).
  22. Скурко, А. Касцюшка — герой двух кантынентаў, але нешчаслівы чалавек / Андрэй Скурко // Наша гісторыя. 2019. № 3. С. 415.
  23. Гапееў, В. Касцюшка яднаў народы пры жыцці / Валерый Гапееў ; фота Валерыя Міскевіча // Івацэвіцкі веснік. 2019. 6 лютага. С. 3.
  24. Горбач, А. Помнік ад удзячных нашчадкаў / Аляксандр Горбач ; фота Валерыя Міскевіча // Івацэвіцкі веснік. 2018. 15 мая.
  25. Целеш, Л. Шляхамі Тадэвуша Касцюшкі / Лявон Целеш // Краязнаўчая газета. 2018. Сакавік (№ 9). С. 5.
  26. Иванова, Л. Памяти Тадеуша Костюшко / Людмила Иванова // Советская Белоруссия. 2016. 4 февраля. С. 9.
  27. Дыдышка, Н. Радасць і смутак Тадэвуша Касцюшкі : [пра каханых жанчын Т. Касцюшкі: Людвіку Сасноўскую, Тэклю Журоўскую, Ганну Замойскую, Анжэліку Цэлтнер, Вірдзіяну Радалінскую, Марыю Карыньян і Ганну Мыцельскую] / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 7 лютага (№ 6). С. 11.
  28. Гармель, Е. Путешествие в прошлое, или Дом, в котором жил Тадеуш… / Елена Гармель // Заря. 2014. 6 сентября. С. 10.
  29. Саламаха, А. Касцюшкава прысяга : паэма / Аляксей Саламаха // Дзеяслоў. 2014. № 5. С. 6163.
  30. Трафімчык, А. «Краіны гэтае герой…» : Касцюшка ў паэзіі Берасцейшчыны / Анатоль Трафімчык // Маладосць. 2011. № 8. С. 117–119.
  31. Карлюкевіч, А. Новы віток інтарэсу : [Т. Касцюшка на старых паштоўках] / Алесь Карлюкевіч // Беларусь. 2011. № 8. С. 40–41.
  32. Шаўчук, С. Ушанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі / Сяргей Шаўчук // Івацэвіцкі веснік. 2011. 8 лютага. С. 2.
  33. Рудніцкі, М. 4 лютага. Марачоўшчына / Міхаіл Рудніцкі // Івацэвіцкі веснік. 2010. 9 лютага.
  34. Трафімчык, А. Тадэвуш Касцюшка ў беларускім паэтычным слове канца XVIIIXIX ст. / Анатоль Трафімчык // Рэха Берасцейшчыны. 2010. № 1 (4). С. 9, 14–15.
  35. Гигин, В. Суворов vs Костюшко : «забытые» факты из истории восстания 1794 года в Беларуси / В. Гигин // Белорусская военная газета. 2009. 5 ноября.
    С. 3–4.
  36. Бервольд, Е.Две родины Тадеуша Костюшко / Елена Бервольд // Знамя юности. 2004. 15 октября. С. 6.
  37. Трафімчык, А. Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове / Анатоль Трафімчык // Роднае слова. 2004. № 10. С. 88–92.
  38. Казаков, В. Возвращение : [о реконструкции усадьбы в Меречёвщине, где родился Т. Костюшко] / Владимир Казаков // Архитектура и строительство. 2004. № 5. С. 79–81.
  39. Бензярук, А. Вакол бетоннага Касцюшкі : [пра помнік-бюст Т. Касцюшкі ў в. Малыя Сяхновічы] / Анатоль Бензярук // Гiстарычная брама. 2004. № 1. С. 22–25.
  40. Малиновский, С. Историки нашли винные погреба Тадеуша Костюшко : [раскопки в Меречёвщине] / Сергей Малиновский // Комсомольская правда в Белоруссии. 2003. 19 ноября. С. 10.
  41. Некрасов, А. Дом, в котором жил герой / Андрей Некрасов // Советская Белоруссия. 2003. 25 июня.
  42. Кейт-Станкевич, Т. Г. Идея прав человека в жизни и деятельности Тадеуша Костюшко / Т. Г. Кейт-Станкевич // Чалавек. Грамадства. Свет. 2003. № 4.
    С. 6379.
  43. Цішук, Г. Тэкля з Ратамскіх : [пра маці Т. Касцюшкі] / Глеб Цішук // Лёсы людскія. 2003. № 2. С. 45.
  44. Чаропка, В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў : Тадэвуш Касцюшка (1746–1817) / Вітаўт Чаропка // Настаўніцкая газета. 2003. 18 студзеня. С. 7.
  45. Козюренок, К. Л. «…О некоторых распоряжениях, что его отряда вообще касаются…» / К. Л. Козюренок // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 2–3.
  46. Михайленко, В. В. Екатерина II и Тадеуш Костюшко / В. В. Михайленко // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3 (9). С. 3–5.
  47. Бройстман, Л. И. Дом Штегельмана / Л. И. Бройстман // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 6.
  48. Лисецкая, Л. И. Мраморный дворец / Л. И. Лисецкая, И. Б. Ткачева // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 6–7.
  49. Казакова, С. В. Павел I и Тадеуш Костюшко / С. В. Казакова // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 8–11.
  50. Алянский, Ю. Дом молитвы / Ю. Алянский // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 12.
  51. Тадеуш Костюшко в поэзии // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 13–14.
  52. Игнатьева, Г. П. Польские узники Шлиссельбургской крепости / Г. П. Игнатьева // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 15.
  53. Пискорский, Л. Краткий биографический календарь : Анджей Тадеуш Бонавентуро Костюшко (4.2.1746–15.10.1817) / Л. Пискорский // САНКТ-ПЕТЕРБУРГ. 1994. № 3. С. 15–16.
Чытаць 57 разоў Апошняя змена Пятніца, 22 Студзень 2021 09:10