Серада, 12 Май 2021 16:29

23 ліпеня 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Юр’евіча Татарнікава (1971), кніжнага графіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010)

Павел Юр’евіч Татарнікаў нарадзіўся 23 ліпеня 1971 г. у г. Брэсце ў сям’і мастакоў Юрыя Іванавіча і Валянціны Аляксандраўны Татарнікавых. Бацькі дазвалялі яму і старэйшай сястры карыстацца сваімі фарбамі, пэндзлямі, алоўкамі і паперай. Вучыўся Павел у СШ № 20 г. Брэста, займаўся ў дзіцячай мастацкай школе, у 12-гадовым узросце быў прыняты ў Рэспубліканскую школу-iнтэрнат па музыцы i выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску.

 

У 1995 г. Павел Татарнікаў скончыў аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1997 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Працуе у жанры графікі і кніжнай ілюстрацыі. З 2001 г. сябра Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. У цяперашні час — дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Першую кнігу, а гэта былі казкі, ПавелТатарнікаў праілюстраваў у 13 гадоў. Сурёзна ілюстрацыямі кніг пачаў займацца ў 1989 г. Мастак узнавіў вобразы больш за 70 гістарычных асоб Беларусі, зрабіў дакладныя рэканструкцыі старажытных беларускіх гарадоў і праілюстраваў знакавую кнігу апошніх гадоў «Айчына».

Павел Татарнікаў стварыў графічны цыкл «Брама мiнулага» (2010) да серыі «Сем цудаў Беларусі», прысвечаны славутым беларусам, за які атрамаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Зборнік «Царэўна ў падземным царстве» з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава ўпершыню выйшаў на рускай мове ў Выдавецкім доме Мешчаракова ў 2012 г. Павел Татарнікаў шмат працуе на замежжа. Выконвае работы для італьянскіх, французскіх, кітайскіх, японскіх выдавецтваў. За ілюстрацыі да кнігі «Аповесць мінулых гадоў» узнагароджаны «Залатым пяром Белграда».

У 1998 г. на конкурсе «Мастак i кніга» Павел Татарнікаў быў узнагароджаны прэміяй «Залаты Дубль» асацыяцыі выдавецтваў Беларусі.З’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх міжнародных выстаў і пленэраў. Заваяваў мноства міжнародных узнагарод у галіне ілюстратарскага мастацтва: прызы расійскага нацыянальнага конкурсу кніжнай ілюстрацыі «Вобраз кнігі» (2013) у намінацыі «Лепшыя ілюстрацыі да твораў мастацкай літаратуры» за ілюстрацыі да кнігі «Слова пра паход Ігараў» і ў намінацыі «Лепшыя ілюстрацыі да твораў для дзяцей і юнацтва» (2012) за кнігу «Прынцэса ў падземным царстве». Лаўрэат прэмій «Лепшы ілюстратар года» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2007 г., «Лепшае выданне года» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2003 г.

П. Ю. Татарнікаў узнагароджаны дыпломамі I ступені Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2000, 2001, 2002). Уладальнік Гран-пры выставы «Мастак і кніга» (2000). З’яўляецца адзіным у Беларусі ўладальнікам вышэйшай еўрапейскай узнагароды для кніжных ілюстратараў — прэміі «Залаты яблык» Браціслаўскага біенале, якой удастойваўся двойчы. Першы «Залаты яблык» Павел Юр’евіч атрымаў за ілюстрацыі да зборніка беларускіх казак. Другі за заказ з Вялікабрытаніі на ілюстрацыі да эпасу пра караля Артура.

Павел Татарнікаў унікальны беларускі мастак, які стварае на паперы казачны свет, адраджае зніклыя гарады і замкі. Яго ілюстрацыі зачароўваюць празрыстай далікатнасцю, прыцягваюць погляд, але не адцягваюць ад тэксту, а надаюць яму дадатковы сэнс. Здаецца, людзі і пейзажы на гэтых карцінах сышлі са старажытных гравюр. Пад яго алоўкам і пэндзлем ажывалі Шэкспір і Стывенсан, Дзюма і Андэрсен, кітайскі эпас і рускія летапісныя казанні, беларускія казкі і легенды.

Сёння П. Ю. Татарнікаў супрацоўнічае з беларускімі, расійскімі, англійскімі, італьянскімі, японскімі, тайваньскімі выдавецтвамі. Работы мастака знаходзяцца ў зборах музеяў Беларусі, Германіі, Іспаніі, Японіі, а кнігі з яго ілюстрацыямі перакладзены на многія мовы свету.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна,

заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Валасюк, Л. Залатыя яблыкі Паўла Татарнікава / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст, 2014. С. 110–111.
  2. Татарнікаў, П. War за графікаў : выстава кніжнай графікі ў Палацы мастацтваў : [гутарка з мастакамі] / Павел Татарнікаў, Раман Сустаў ; гутарыла Алеся Белявец // Мастацтва. 2019. № 3. С. 18–21.
  3. Дзвінская, Э. Цудоўны свет уяўленняў мастака адкрыты для чытачоў : [пра мастака ПТатарнікава] / Эла Дзвінская // Наша слова. 2018. 8 лістапада (№ 45). С. 4.
  4. Аскера, В. Гісторыя як цуд у ілюстрацыях Паўла Татарнікава / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 29 чэрвеня (№ 26). С. 12.
  5. Хілько, Ю. Працяг : «Маладзік і поўня» ў выставачнай зале Kodex / [Юрый Хілько, Павел Татарнікаў] ; гутарыла Алеся Белявец // Мастацтва. 2018. № 5. С. 14–17.
  6. Аскера, В. Дэталізацыя сэнсаў праз тэхнікі і светаўспрыманне розных пакаленняў айчынных графікаў : [у т. л. ПТатарнікаў] / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 13 красавіка (№ 14). С. 12.
  7. Татарнікаў, П. Акварэль. Ілюстрацыя / Павел Татарнікаў ; падрыхтавала Алеся Белявец // Мастацтва. 2018. № 3. С. 6–7.
  8. Татарнікаў, П. Праўда і міфы «Айчыны» / Павел Татарнікаў ; падрыхтаваў Пётра Васілеўскі // Культура. 2017. 8 ліпеня (№ 27). С. 8–9.
  9. Васілеўскі, П. Фантазіі паводле... : Татарнікаў] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2017. 3 чэрвеня (№ 22). С. 12.
  10. Васілеўскі, П. На прыгожую літару «А» : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»] / Пётра Васілеўскі // Культура. 2017. 15 красавіка (№ 15). С. 5.
  11. Гапеева, Т. 9 фактаў пра кнігу «Айчына. Маляўнічая гісторыя» / Таццяна Гапеева // Брестская газета. 2017. 14 апреля (№ 16). С. 8.
  12. Хакімава, А. «Дзякуй, дзеду, за Рагнеду!» : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»] / Антаніна Хакімава // Вечерний Брест.  2017. 14 апреля (№ 30). С. 10.
  13. Дзвінская, Э. Кніга Арлова — шчыт нашай Айчыны : [аб кнізе У. Арлова і П. Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»] / Э. Дзвінская // Наша слова. 2017. 29 сакавіка (№ 13). С. 2.
  14. Аскера, В. Больш чым ілюстрацыя : [П. Татарнікаў] / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2017. 3 лютага (№ 5). С. 12.
  15. Татарнікаў, П. Павел Татарнікаў: «Не павінна ўсё вырашацца на густ аднаго ці некалькіх чалавек» / Павел Татарнікаў ; цікавілася Антаніна Хакімава // Вечерний Брест. 2017. 27 января. С. 5.
  16. Аляшчэня, Ю. Ілюстраваная гісторыя Беларусі : [пра кнігу У. Арлова і П. Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»] / Юлія Аляшчэня // Заря. 2017. 26 января. С. 14.
  17. Войцік, М. Майстар дэталізацыі, ці Гісторыя буйным планам : [пра мастака ПТатарнікава] / Марыя Войцік // Літаратура і мастацтва. 2016. 22 студзеня (№ 3). С. 1, 13.
  18. Татарнікаў, П. Неба, птушкі : [успаміны] / Павел Татарнікаў ; запісалі Ганна Біжык і Алена Русакевіч // Полымя. 2015. № 9. С. 161–163.
  19. З «Дыярышаў» Акадэміі... / Дзмітрый Мохаў [і інш.] ; занатавала Ксенія Куніца [і інш.] // Культура. 2015. 29 жніўня (№ 35). С. 8–9.
  20. Катляроў, І. Каларыт у самой сутнасці : казачнае майстэрства Паўла Татарнікава / Ізяслаў Катляроў // Культура. 2015. 28 лютага (№ 9). С. 8–9.
  21. Павел Татарнікаў — лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь // Вечерний Брест. 2011. 9 сентября.
  22. Премия : [П. Татарникову присуждена Государственная премия] // Советская Белоруссия. 2011. 2 сентября. С. 2.
  23. Татарнiкаў, П. Павел Татарнікаў: «Маё дзяцінства было шчаслівым» / П. Татарнікаў ; гутарыла В. Паўлючэнка // Лiтаратура і мастацтва. 2011. 2 верасня (№ 32). С. 16.
  24. Белявец, А. Павел Татарнікаў. Вобраз і яго слова / А. Белявец // Мастацтва. 2010. № 10. С. 34–37.
  25. Данилова, Е. Жили-были... волшебные книжки : [о художнике ПТатарникове] / Елена Данилова // Заря. 2010. 20 июля. С. 6.
  26. Кавалёў, В. Вобразнасць цэлага свету / В. Кавалёў // Літаратура і мастацтва. 2010. № 32. С. 1.
  27. Татарников, П. Павел Татарников: «Не запрещайте людям разрисовывать книги» / Павел Татарников ; беседовала А. Крючкова // Аргументы и факты в Белоруссии. 2010. 17 марта (№ 11). С. 16.
  28. Белявец, А. Кантакты, выставы, імпрэзы... : [П. Татарнікаў] // Мастацтва. 2010. № 1. С. 2–3.
  29. Татарнiкаў, П. Шэкспір з беларускім абліччам, або Рамантычны рэалізм Паўла Татарнікава / Павел Татарнікаў ; гутарыла М. Чэмер // Бярозка. 2009. № 7. С. 51–55.
  30. Татарнiкаў, П. Павел Татарнікаў: «Субектыўны мастак, ці абектыўны назіральнік?..» / Павел Татарнікаў : гутарылаА. Белявец // Мастацтва. 2009. № 6. С. 42–47.
  31. Дзічэнская, А. Не толькі партрэты, або Татарнікавы — гэта... : [аб выставе твораў Валянціны Татарнікавай і Паўла Татарнікава ў Брэсце] / Алена Дзічэнская // Культура. 2009. № 12. С. 7.
  32. Павлова, Л. Татарниковы это знак качества : [о совместной выставке Валентины и Павла Татарниковых] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 27 ноября (№ 48). С. 10.
  33. Бунеева, Л. «Золотое яблоко» на семейном древе : [о выставке графики Валентины и Павла Татарниковых] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 26 ноября. С. 16.
  34. Мальгіна, М. Бела-шэра-залатое : [П. Татарнікаў] / М. Мальгіна // Культура. 2008. № 14. С. 7.
  35. Кiрыковiч, А. Маляваныя казкі : [выстава ілюстрацый мастака Паўла Татарнікава «Казка пра песу і оперу»] / А. Кiрыковiч // Лiтаратура і мастацтва. 2007. 21 верасня. С. 11.
  36. Мастак Павел Татарнікаў, лепшы кніжны ілюстратар 2006 года па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» // Настаўніцкая газета. 2007. 4 верасня.
  37. Татарников, П. Сказки венского кресла / Павел Татарников ; [беседовала] Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 30 марта. С. 6.
  38. Бадак, А. Знаёмцеся: Павел Татарнікаў: «Гісторыя для мяне — гэта не навука, а мастацтва» / Алесь Бадак // Маладосць. 2005. № 10. С. 128–130.
  39. Прэстыжны дыплом з Браціславы : [узнагароджаны П. Татарнікаў] // Культура. 2005. 1–7 кастрычніка. С. 6.
  40. Татарнiкаў, П. Персанальны піетэт да кнігі / П. Татарнiкаў // Культура. 2005.
    3–9 верасня. С. 19.
  41. Карловіч, Я. Заснежаны краявід радзімы : [М. Селяшчук, Л. Алімаў, П. Татарнікаў] / Я. Карловіч // Мастацтва. 2005. № 3. С. 34–38.
  42. Татарников, П. Павел Татарников: «В подчинении у книг» / Павел Татарников ; [беседовали] Наталья Свинтилова, Татьяна Корнелюк // Вечерний Брест. 2004. 2 июня.
  43. Кряквин, А. Добрыми и яркими делает книги брестский художник / Алексей Кряквин // Брестский курьер. 2004. № 22. С. 8.
  44. Хокимова, А. Весной распахивают окна / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2002. 6 марта.
  45. Гришкевич, С. Картины пишут отец и сын : [художники Юрий и Павел Татарниковы] / Сергей Гришкевич // Заря. 2001. 4 сентября.
  46. Чеб, Е. Кирпичи и башни Татарниковых / Елена Чеб // Брестский курьер. 2001. № 34. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 720 разоў