Панядзелак, 31 Май 2021 12:34

5 ліпеня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Акінчыца (1941), рэлігіязнаўцы, доктара філасофскіх навук, грамадскага дзеяча

Іван Іванавіч Акінчыц нарадзіўся 5 ліпеня 1941 г. у вёсцы Багдановічы Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. У 1965 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Аналіз рэлігійнасці моладзі і некаторыя аспекты яе атэістычнага выхавання (па матэрыялах канкрэтна-сацыялагічных даследаванняў у заходніх раёнах БССР)».

 

У 1972–1986 гг. — старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1986–1989 гг. — загадчык кафедры Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў.

З 1989 г. І. І. Акінчыц працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. універсітэт): загадчык кафедры культуралогіі (1989–1994), дэкан гістарычнага факультэта (1994–2004). Доктар філасофскіх навук (1989), прафесар (1990). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі. Выдатнік адукацыі Беларусі (2001).

І. І. Акінчыц — аўтар 7 кніг і каля 500 навуковых артыкулаў па філасофіі, сацыяльнай псіхалогіі і рэлігіязнаўстве. Даследуе пытанні філасофіі культуры, рэлігіязнаўства, пратэстантызму, неаязычніцтва. Майстар рэлігійных даследаванняў, якія выкананы на стыку шэрага навук, адрозніваюцца неардынарнымі падыходамі, смелай пастаноўкай складаных праблем, відавочнай навуковай навізной.

Адзін з ініцыятараў аднаўлення камуністычнага руху ў Беларусі ў 1991 г. Дэлегат устаноўчага і ўсіх наступных з’ездаў Партыі камуністаў беларускай (ПКБ). З’яўляўся сакратаром Цэнтральнага камітэта ПКБ, а таксама распрацоўшчыкам другой рэдакцыі праграмы партыі. Пасля прыняцця трэцяй рэдакцыі праграмы ПКБ (2003), да распрацоўкі якой І. І. Акінчыца не дапусцілі, і яе перайменавання ў «Справедливый мир» (2009) выйшаў з партыі і стаў ініцыятарам стварэння Беларускай камуністычнай партыі працоўных. 16 студзеня 2010 г. у Мінску прайшло першае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта БКПП, старшынёй якога быў абраны І. І. Акінчыц.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы І. І. Акінчыца

  1. Полесские верования: генезис, эволюция, перспективы / И. И. Акинчиц, Т. И. Предко.  Брест : БрГТУ, 2012. – 183 с.
  2. Ярмох, Э. Религиозность войска Польского : социологический аспект / Э. Ярмох ; науч. ред. И. И. Акинчиц.  Минск, 2002. – 343 с.
  3. Современный верущий / И. И. Акинчиц. – Брест : Брестская областная типография, 1999. – 242 с.
  4. Брэсцкай царкоўнай уніі — 400 : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі [8–9 кастр. 1996 г.] / навук. рэд. І. І. Акінчыц. – Брэст, БрДУ, 1997. – 154 с.
  5. Знакамітая постаць : матэрыялы V грамад.-паліт. чытанняў, прысвеч. памяці К. Лышчынскага [27–28 мая 1997 г.] / навук. рэд. І. І. Акінчыц. – Брэст : [б. в.], 1997. – 122 с.
  6. Моладзь Берасцейшчыны. Вып. 2 : зборнік навуковых работ студэнтаў i аспiрантаў гiстарычнага факультэта / БрДУ ; рэд. І. І. Акінчыц. – Брэст : БрДУ, 1995. – 113 с.
  7. Эволюция сознания новых поколений верующих в советском обществе : (социал.-психол. анализ религиозности сектант. молодежи) : автореферат диссертации ... доктора философских наук : (09.00.06) / И. И. Акинчиц ; Акад. обществ. наук при ЦК КПСС. Москва, 1988. – 40 с.
  8. Проблемы повышения эффективности атеистического воспитания молодежи // И. И. Акинчиц. – Минск : Общество «Знание» БССР, 1987. – 22 с. – (Материал в помощь лектору).
  9. Поросль отрезанной ветви : (о религиозном сектанстве и молодежи) / И. И. Акинчиц. – Москва : Молодая гвардия, 1985. – 224 с.
  10. Атеистические беседы с учащимися / И. И. Акинчиц, Г. М. Филист. – Минск : Народная асвета, 1985. – 156, [2] с.
  11. Молодёжь и религия / И. И. Акинчиц. – Минск : Беларусь, 1975. – 94 с.
  12. Церковь в поисках «смены» / И. И. Акинчиц. – Минск : Общество «Знание» БССР, 1974. – 20 с. – (Материал в помощь лектору).
  13. Молодежь и религия / И. И. Акинчиц. Минск : [б. и.], 1970. – 24 с. – (Материал в помощь лектору).
  14. Национальная идея ядро национального самосознания / И. И. Акинчиц, Т. И. Предко // Из истории науки Беларуси : к 25-летию исторического факультета БрГУ имени А. С. Пушкина : в 2 ч. Брест, 2018. Ч. 1. С. 108–114.
  15. Процесс познания: научный и христианский подходы / И. И. Акинчиц // Христианские ценности и развитие системы образования в Республике Беларусь. Брест, 2012. С. 55–58.
  16. Влияние глобализации на трансформацию религиозности / И. И. Акинчиц // Системная трансформация общества: инновации и традиции : сб. науч. тр. / под общ. ред. И. И. Акинчица. Брест, 2012. Вып. 9. С. 6–10.
  17. Конфессиональная политика немецких оккупантов / И. И. Акинчиц // Июнь 1941 г.: трагедия и героизм : материалы регионального круглого стола. Брест, 2011. С. 3–6.
  18. Адносіны акупантаў да хрысціянскіх канфесій Беларусі / І. І. Акінчыц // 1941 год: трагедия, героизм, память : материалы междунар. науч. конф. Брест, 2007. С. 266–270.
  19. Религиозные организации Беларуси в условиях системной трансформации общества / И. И. Акинчиц // Славянские страны в условиях системной трансформации и европейской интеграции. Брест, 2005. С. 107–111.
  20. Социальное самочувствие верующих студентов / И. И. Акинчиц // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия «Гуманитарные науки». 2012. № 6. С. 2–4.
  21. О парадигме исследования общественного прогресса / И. И. Акинчиц // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия «Гуманитарные науки». 2011. № 6. С. 81–84.
  22. Становление христианской «мирологии» / И. И. Акинчиц // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия «Гуманитарные науки». 2010. № 6. С. 72–75.
  23. Проблема человека в философских концепциях протестантизма / И. И. Акинчиц // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия «Гуманитарные науки». 2009. № 6. С. 63–66.
  24. Феномен религиозной веры / И. И. Акинчиц // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия «Гуманитарные науки». 2007. № 6. С. 57–60.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. І. Акінчыца

  1. Акінчыц Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 331.
  2. Акинчиц Иван Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2012. Т. 3, кн. 1. С. 11.
  3. Акінчыц Іван Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2010. Т. 1. С. 88.
  4. Акинчиц Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 57.
  5. Акінчыц Іван Іванавіч // Памяць. Кармянскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 395.
  6. Акінчыц Іван Іванавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. Хрпоніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 645.
  7. Акинчиц, И. И. Иван Акинчиц: «Беларусь переживает очередной исторический зигзаг» : [беседа с инициатором создания Белорусской коммунистической партии трудящихся] / И. И. Акинчиц ; беседовал Борис Павловский // Вечерний Брест. 2011. 6 июля. С. 8.
  8. Акинчиц, И. И. Коммунисты «новые», идеи прежние / И. И. Акинчиц ; беседовал Виктор Чикин ; записала Полина Пашковская // 7 дней. 2010. 4 марта (№ 9). С. 5.
Чытаць 779 разоў