Панядзелак, 12 Ліпень 2021 16:48

9 снежня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Барысавіча Токарава (1931–2015), акцёра, заслужанага артыста БССР

Генадзь Барысавіч Токараў нарадзіўся 9 снежня 1931 г. у г. Смаленску ў сям’і служачых. У родным горадзе скончыў тэатральную студыю (1955). Год працаваў у адным з тэатраў на Урале. У 1956 г. прыехаў у Маскву пацікавіцца магчымасцю перайсці ў іншы тэатр, быў запрошаны ў Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі.

 

Г. Б. Токараў — артыст шырокага дыяпазону, выконваў драматычныя, характарныя ролі, а потым і камедыйныя. Стварыў пераканаўчыя сцэнічныя партрэты маладых сучаснікаў: Міця, Андрэй, Алег («Няроўны бой», «У добры час!», «У пошуках радасці» В. Розава), Шурык Гараеў («Два колеры» А. Зака і І. Кузняцова), Барабаш («На вуліцы шчаслівай» Ю. Прынцава), Антон Шэлестаў («Жыццё і злачынства Антона Шэлестава» паводле Р. Мядынскага), Сеўка («Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева), Цімур Зямны («Лейтэнанты» А. Пінчука), Стас («Гросмайстарскі бал» паводле І. Штэмлера).

Адметнай характарнасцю, мяккім гумарам, пластычнай выразнасцю, сатырычнай завостранасцю пазначаны яго найбольш познія работы: Кукушкін і Рагулін («Брэсцкая крэпасць» і «Людзі і камяні» К. Губарэвіча), Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Скаромны («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Махно («Фінал» П. Строгава), Ермалай («Характары» паводле В. Шукшына), Янішэўскі («Бярозавая галінка» Ю. Візбара), Галкін («Я, вядома, чалавек маленькі» М. Гараевай), Вурм («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана), Дывана («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Раберта («Цыліндр» Э. Дэ Філіпа), Іваноў («Восень следчага» Г. Данаілава).

У сваёй рабоце Генадзь Барысавіч быў заўсёды сур’ёзны, рупліва і скрупулёзна падыходзіў да кожнай ролі. Яго героі былі шчырымі і лёгка застаўлялі гледачоў суперажываць. У 1967 г. Г. Б. Токараў быў удастоены ганаровага звання «Заслужаны артыст Беларускай ССР». Узнагароджаны медалём «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина» (1970).

Г. Б. Токараў выходзіў на сцэну да апошняга свайго дня. Памёр 1 кастрычніка 2015 г., пахаваны на Паўночных могiлках г. Брэста.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Токараў Генадзь Барысавіч / Р. М. Бакіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 482.
  2. Токарев Геннадий Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 408.
  3. Токарев Геннадий Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 233.
  4. Токараў Генадзь Барысавіч / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 408–409.
  5. Токараў Генадзь Барысавіч / Р. М. Бакіевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 259.
  6. Токараў Генадзь Барысавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 265.
  7. Заслужаныя артысты : Токараў Генадзь Барысавіч // Памяць. Брэст : гiст.-дакум. хронiка : у 2 кн. Мiнск, 2001. Кн. 2. С. 622.
  8. Перепелица, К. И. Галера святых и грешных : [воспоминания об актёрах Брестского драматического театра] / Константин Иванович Перепелица. – Минск : Четыре четверти, 2012. – 263, [3] с. Из содерж.: Г. Токарев. С. 198–202.
  9. Перепелица, К. И. Галера святых и грешных... : [воспоминания актёра Брестского областного театра драмы и музыки об актёрах и театре] / К. И. Перепелица. – Брест : С. Лавров, 2002. – 321 с. – Из содерж.: Г. Токарев. С. 236–241.
  10. Брэсцкі драматычны тэатр, 1944–1994 / [аўт.-склад. З. І. Дудзюк]. – [Брэст : б. м., 1994]. – 64 с. : іл. – Са зместу: Генадзь Токараў. С. 53.
  11. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі : [узгадваецца Г. Токараў] / А. Я. Саідзі // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2011. Т. 2. С. 69–70.
  12. Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі : [узгадваецца Г. Токараў] / Р. М. Бакіевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 489–493.
  13. Волчецкий, ЛП. Годы, спектакли, роли... : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Павлович Волчецкий. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. – 159 с. : [6] л. фот. – Из содерж.: Г. Токарев. С. 85, 87.
  14. Траццякоў, У. Аднойчы 37 гадоў таму... : [пра артыста Брэсцкага тэатра драмы i музыкi Г. Токарава (да 70-годдзя)] / Уладзімір Траццякоў // Культура. 2001.
    15–21 снежня (№ 49). С. 15.
  15. Бакіевіч, Р. Пачыналася як і ва ўсіх… : [пра артыста Брэсцкага драматычнага тэатра імя ЛКСМБ Г. Б. Токарава] / Рыгор Бакіевіч // Літаратура і мастацтва. 1970. 24 ліпеня (№ 43). С. 14.
  16. Гончарова, В. Мальчишки Токарева : [о творчестве заслуженного артиста БССР Г. Б. Токарева] / Вера Гончарова // Заря. 1967. 27 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 525 разоў