Аўторак, 02 Лістапад 2021 08:51

27 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Людмілы Пятроўны Крапіўной (1951), мастака, галерыста

Людміла Пятроўна Крапіўная нарадзілася 27 студзеня 1951 г. у г. Гродне. Бацька быў афіцэрам, у час Вялікай Айчыннай вайны вызваляў Брэст, пасля вайны накіраваны ў Гродна. Маці закончыла Казанскі медыцынскі інстытут. Неўзабаве пасля нараджэння Людмілы бацьку перавялі ў Ленінград, у канцы 1952 г. яго перавялі ў Брэст, дзе сям’я засталася жыць, а горад стаў для Людмілы родным.

 

У дзяцінстве Людміла была вельмі падзвіжнай дзяўчынкай, добра вучылася ў СШ № 1, займалася мастацкай гімнастыкай, фехтаваннем, радыёспортам, спявала ў хоры і ансамблі. Зімой дзеці каталіся на лыжах з земляных валоў і фартоў крэпасці, хоць былі шыльды «Осторожно, мина!». Пасля заканчэння школы (1968) паступіла на архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Жывапіс там выкладаў выдатны мастак і педагог Мікалай Дзмітрыевіч Чураба, з якім пасябравала на ўсё жыццё.

Пасля заканчэння інстытута (1974) Людміла Крапіўная паехала за мужам, жылі ў г. Протвіна Маскоўскай вобласці. Працавала ў Інстытуце фізікі высокіх энергій, у групе мастацкага канструявання, дзе ў якасці дызайнера выканала шмат цікавых творчых заданняў. Але з мужам не склалася, з маленькім сынам Андрэем вярнулася ў Брэст.

Працавала мастаком-мадэльерам на Брэсцкай трыкатажнай фабрыцы, мастаком-канструктарам на заводзе «Мясамалмаш». У 1990-я гг. перайшла ў «Брэстрэстаўрацыю» архітэктарам, а потым — у абласны краязнаўчы музей, дзе наладзіла работу выставы-продажу работ мясцовых мастакоў.

У 1992 г. пад эгідай музея Л. П. Крапіўная адкрыла малое прадпрыемства «БелАрт». Памяшканне арандавалі ў кнігарні «Дружба». Там прайшлі персанальныя выстаўкі Івана Фяцісава, Міхаіла Талмачова, Леаніда Салаўёва, Тамары Дзянісавай, Дзмітрыя Маслія і іншых брэсцкіх мастакоў. Паступова прадпрыемства пераўтваралася ў сапраўдную мастацкую галерэю — месца прыцягнення мастакоў і гараджан, якія любяць мастацтва.

У 1996 г. галерэя «БелАрт» атрымала памяшканне былых кас «Аэрафлоту» на вул. Набярэжнай, 2. Сваімі сіламі і з удзелам энтузіястаў зрабілі касметычны рамонт і адкрыліся ў студзені 1997 г. Па новым адрасе актывізавалася асветніцкая і выхаваўчая дзейнасць Л. П. Крапіўной. Арганізоўваліся шматлікія мастацкія выставы — калектыўныя, тэматычныя, персанальныя. На вернісажы прыходзіла творчая інтэлігенцыя, аматары мастацтва, гучалі вершы і музычныя нумары.

Дырэктар галерэі падтрымлівала вядомых творчых асоб — Лявона Доўбуша, Наталлю Чорнагалову і інш., а таксама знаходзіла маладыя таленты, давала ім пляцоўку для дэманстрацыі сваіх твораў. Прайшлі выстаўкі маладых мастакоў Жанны Вараб’ёвай, Таццяны Патворавай, Ганны Чапурной-Алейнік, Ігара Раманчука, Андрэя Кандрацюка і інш. Вывела на новы ўзровень мастакоў прыкладнога мастацтва. Раней ім не прапаноўвалі персанальных выставак, у галерэі прайшлі выстаўкі керамістаў з Брэста, Мінска, Мазыра і іншых гарадоў, а таксама майстроў мастацкага кавальства Аляксандра Чумакова і Вадзіма Філатава.

У рамках адукацыйнай дзейнасці галерэі «БелАрт» адбыліся выстаўкі гісторыі культуры: рэпрадукцый ураджэнца Брэста, мастака пачатку ХХ ст. Якава Балглея, калекцыі фотаздымкаў мінчаніна Андрэя Далгоўскага «Брест-над-Бугом: мир и война. 1920–1939» і інш. На многія выстаўкі настаўнікі брэсцкіх школ прыводзілі вучняў на экскурсіі, для іх Людміла Пятроўна праводзіла ўрокі разумення выяўленчага мастацтва, а мастакі — майстар-класы па розных тэхніках: малюнак алоўкам і пастэллю, акварэль, жывапіс алейнымі фарбамі.

На працягу 25 гадоў дзейнасці галерэя «БелАрт» правяла 76 выставак, дэманстраваліся работы 120 мастакоў. Л. П. Крапіўная займалася нябачнай карпатлівай справай — адкрываць і падтрымліваць талент і адначасова выхоўваць густ людзей, якім патрэбна сапраўднае мастацтва. Большасць мастакоў не ўмее прадаваць свае работы, а Людміла Пятроўна прадавала з выставак па 80–95 % твораў. За гады дзейнасці галерэі была выхавана цэлая плеяда разумных інтэлігентных людзей, якія мелі магчымасць патраціцца на мастацтва. «БелАрт» стаў справай жыцця Л. П. Крапіўной, але праз 25 гадоў галерэя па эканамічных прычынах была закрыта.

Людміла Пятроўна актыўна займаецца мастацкай творчасцю, валодае рознымі тэхнікамі выяўленчага мастацтва: акварэль, чаканка, батык, габелен, макрамэ, мастацкая фатаграфія. Уваходзіла ў творчае таварыства мастакоў беларуска-польскага памежжа «Mostek», удзельнічала ў яго пленэрах у Польшчы і Беларусі. Да 70-годдзя мастака ў малой выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася выстаўка творчых работ, выкананых за апошнія пяць гадоў, «Творчы калейдаскоп».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Крапивная, Л. Людмила Крапивная: «Удовольствие прикоснуться к высокому» / Людмила Крапивная ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2021. 5 марта (№ 10). С. 1, 3.
  2. Шеламова, Т. На вернисаже как-то раз : [галерист и художник Л. П. Крапивная отметила 70-летие] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2021. 5 февраля (№ 6). С. 3.
  3. Гапеева, Т. Галерея «БелАрт» отметила 25-летие / Татьяна Гапеева ; фото: Вадим Якубенок // Брестская газета. 2017. 25 августа (№ 35). С. 24.
  4. Вертинская, С. Людмила Крапивная: «Мои 25 с БелАртом“» / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2017. 24 августа (№ 35). С. 24.
  5. Макарчук, Ю. Прощай, «БелАрт» / Юрий Макарчук // Брестский вестник. 2017. 24 августа (№ 34). С. 11.
  6. Глущенко, Т. Рамки возможного: на Набережной закрывается «БелАрт» / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2017. 23 августа. С. 16.
  7. Петроченко, А. Искусство выживать : [о проблемах галереи «БелАрт»г. Бреста] / Анна Петроченко // Рэспублiка. 2016. 13 жніўня.
  8. Павлова, Л. «БелАрт» загнан в банкротство. Есть ли выход из загона? / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 28 июля (№ 31). С. 11.
  9. Глущенко, Т. Галерея на душу населения : [о проблемах художественной галереи «БелАрт»] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2016. 2 марта. С. 5.
  10. Шатило, И. «Образы белорусско-польского приграничья» можно увидеть в Бресте : [о выставке товарищества «Mostek»в галерее «БелАрт»] / Ирина Шатило // Брестская газета. 2014. 24 октября (№ 43). С. 10.
  11. Павлова, Л. «Буг нас не разъединяет...» : [о выставке товарищества «Mostek» в галерее «БелАрт»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 23 октября (№ 43). С. 32.
  12. Тимошук, Е. На двух берегах Буга : [о выставке товарищества «Mostek» в галерее «БелАрт»] / Елена Тимошук // Брестский вестник. 2014. 23 октября (№ 43). С. 7.
  13. Синкевич, Д. Мост в технике акварели : [о выставке товарищества «Mostek»в галерее «БелАрт»] / Дарья Синкевич // Вечерний Брест. 2014. 22 октября. С. 9.
  14. Алейникова, Н. Фотографии не врут : мир и война в Бресте на исторических снимках : [о выставке коллекции фотографий минчанина Андрея Долговского «Брест-над-Бугом: мир и война. 1920–1939» в галерее «БелАрт»] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 11 сентября (№ 37). С. 3.
  15. Павлова, Л. «Мостэк»— семь «я» художников, или Когда в товарищах согласье есть : [о выставке«Весенний калейдоскоп» — работы товарищества художников «Mostek» в галерее «БелАрт»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 13 марта (№ 11). С. 10.
  16. Клімаў, А. Апекуны і спонсары: ці ёсць культурны «ўнісон»? : [аб праблемах мастацкай галерэі «БелАрт» г. Брэста] / Алег Клімаў // Культура. 2013. 7 снежня (№ 49). С. 3, 10.
  17. Гармель, Е. На встречу с творчеством Якова Балглея : [о выставке репродукций художника Я. Балглея (1891–1934), уроженца Бреста, в галерее «БелАрт»] / Елена Гармель // Заря. 2013. 8 июня. С. 10.
  18. 15 лет на службе искусству : [художественный салон «БелАрт» в г. Бресте] // Заря. 2007. 30 августа. С. 2.
  19. Солодун, А. Юбилейная палитра «БелАрта» / А. Солодун // Брестский вестник. 2007. 30 августа. С. 16.
  20. Бунеева, Л. Кому-то старт «БелАрт» : [о 15-летии галереи «БелАрт»] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 29 августа. С. 6.
  21. Павлова, Л. «БелАрт»: 15 лет «под сенью дружных муз» / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 23 августа (№ 34). С. 10.
  22. Карпинчик, В. Шелковый путь художника : [о выставке батика и керамики Натальи Кривецкой в салоне «БелАрт»] / Василь Карпинчик // Брестский вестник. 2007. 7 марта. С. 14.
  23. Викторов, С. Чудеса керамики : [о выставке керамики в галерее «БелАрт»] / С. Викторов // Заря. 1998. 13 октября.
  24. Некрасов, А. В «БелАрте» искусство не тонет : [о выставке керамики 11 художников из Бреста, Минска, Мозыря, Марьиной Горки] / А. Некрасов // Вечерний Брест. 1997. 14 ноября. С. 3.
  25. Крапивная, Л. Цветы для «БелАрта» : [директор салона-магазина о работе предприятия] / Людмила Крапивная ; беседовал А. Корсаков // Брестский курьер. 1997. 6 марта. С. 17.
  26. Бунеева, Л. Нет мира под крышей «Дружбы» : [о проблеме аренды помещения художественным салоном «БелАрт»] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 1996. 5 января. С. 2.
  27. Светова, Я. Будем строить свой дом искусств : [о художественном салоне «БелАрт» в г. Бресте] / Я. Светова // Заря. 1994. 28 апреля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 487 разоў