Панядзелак, 03 Студзень 2022 12:39

6 снежня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Гарупа (1946–2016), грамадскага дзеяча, журналіста, ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)

Марыя Пятроўна Гарупа (дзявочае Піліпенка) нарадзілася 6 снежня 1946 г. у вёсцы Сувіды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля Чарнобыльскай катастрофы родная вёска перастала існаваць. Пасля заканчэння Савіцкай сярэдняй школы Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 г.

 

На працягу трынаццаці гадоў Марыя Гарупа працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Стрэльненскай школе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, СШ № 1 і 3 г. Іванава, была арганізатарам пазакласнай выхаваўчай работы.

З 1980 г. Марыя Пятроўна знаходзілася на партыйнай і савецкай рабоце, у 1987 г. закончыла Мінскую партыйную школу. Была лектарам, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром, другім сакратаром Іванаўскага райкама КПБ. Працавала намеснікам загадчыка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама, у 1993–2001 гг. — упраўляючым справамі райвыканкама.

Па ініцыятыве Марыі Пятроўны і яе дзейсным удзеле на мяжы Беларусі і Украіны ў в. Калена пачалі праводзіць Свята сяброўства, прысвечанае Дню вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрылiся грамадскія музеі і літаратурна-музычныя гасцёўні ў Опалі, Рудску, Сачыўках, Псышчаве, Моталі, Дастоеве, Іванаве, музей народнай медыцыны «Бабуліны вышкі» (цяпер «Дом траўніка») у в. Стрэльна, карцінная галерэя А. Кузьміча ў в. Махро. У 1980-я гг. Марыяй Пятроўнай быў створаны клуб жанчын «Октябрина», пазней перайменаваны ў «Предислава», які актыўна дзейнічае і цяпер. У 2014 г. пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стварыла майстэрню творчых ініцыятыў «Вдохновение».

З 2001 г. М. П. Гарупа працавала ў іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда», у 2002–2008 гг. — адказны сакратар. Друкавалася таксама ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар многіх артыкулаў, у якіх праслаўляецца чалавек працы і гістарычная спадчына Іванаўшчыны. «Падымала» гісторыка-культурныя пласты, вяла аўтарскія праекты «Под сенью семи муз», «Простые истины», «О чём рассказало старое фото».

Марыя Пятроўна працавала з захапленнем і натхняла калег на рэалізацыю новых праектаў, арганізоўвала сустрэчы з чытачамі, выязджала на палі і фермы, школы і музеі. Яе заўсёды адрознівалі незалежнасць, энтузіязм, неабыякавасць, творчае натхненне і адказнасць. Была ў складзе камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Іванаўскі раён» (2000). Член Беларускага саюза журналістаў (2004). Стаяла ў вытокаў стварэння ў Іванаўскім раёне аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», узначальвала гэту арганізацыю, была членам праўлення БСЖ. Па яе ініцыятыве і непасрэдным удзеле былі створаны фотаальбомы аб жыцці жанчын Іванаўшчыны.

Аўтар кніг пра гісторыю і культуру, працоўныя здзяйсненні, ветэранаў Іванаўскага раёна: «С селом породнённые» (2011; суаўтар В. І. Мітрафанаў), «Верность земле» (2012), «Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы» (2013; суаўтар М. Міховіч), «О подвигах, о доблести, о славе…» (2015), «Земли родной притяженье» (2016).

Рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 чэрвеня 2016 г. № 89 Марыі Пятроўне Гарупа было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна». На ўрачыстым мерапрыемстве ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Марыя Пятроўна была ўшанавана дыпломам, пасведчаннем і памятнай стужкай ганаровага грамадзяніна.

Марыя Пятроўна Гарупа памерла 24 верасня 2016 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, б
iблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Працы М. П. Гарупы

  1. Земли родной притяженье : из истории населенных пунктов Могильно и Снитово Ивановского района Брестской области /Мария Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2016. – 503 с., [16] л. цв. ил. : ил., табл., портр., карты.
  2. О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается :[из истории ветеранских организаций Ивановского района] / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [сост. М. П. Горупа]. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с., [16] л. ил.
  3. Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы : [гісторыя вёскі Варацэвічы Іванаўскага раёна] / Марыя Гарупа, Міхаіл Міховіч. – Іванава : Іванаўская раённая друкарня, 2013. – 240 с. : іл.
  4. Верность земле : (из истории СПК «Дружиловичи», правопреемника колхоза «Большевик»): [Ивановский район/ Мария Горупа. – Брест : Брестская типография, 2012. – 230 с., [16] л. цв. ил.
  5. С селом породнённые : (из истории Ивановской сельхозтехники: от МТС — до ОАО «Ивановский райагросервис») / М. П. Горупа, В. И. Митрофанов. – Брест : Брестская типография, 2011. – 196 с. : ил.
  6. Наша земля наша биография : материалы торжественного собрания, посвященного 60-летию образования Ивановского района /Ивановский райисполком ; сост. М. П. Горупа. – Иваново, 2000. – 52 с., [4] л. ил.

Аб жыцці і дзейнасці М. П. Гарупы

  1. Почетные граждане: Горупа Мария Петровна // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест, 2019. С. 14–15.
  2. Божко, Н. Ушла туда, откуда нет возврата : [воспоминания о Марии Петровне Горупа] / Надежда Божко // Янаўскі край. Іванава, 2021. 24 верасня (№ 38). С. 16.
  3. Кухарчук, К. Памятники Ивановщины рассказывают… : [идею создания сборника предложила так рано ушедшая Мария Петровна Горупа] / К. Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 2 кастрычніка. С. 4.
  4. Рубашевский, Ю. Новая книга краеведа : [в Доме культуры аг. Снитово прошла презентация книги краеведа Марии Горупы «Земли родной притяжение»] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2017. 27 июля. С. 2.
  5. Гетман, И. «Пашите землю, рожайте детей, молитесь Богу» : в Снитово прошла презентация книги Марии Горупы «Земли родной притяженье» / Игорь Гетман ; фото Валерия Михальчука // Янаўскі край. Іванава, 2017. 25 ліпеня. С. 1.
  6. Твой след в наших душах, дорогая Марийка / Народный женский клуб «Предислава» // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 снежня. С. 5.
  7. Дорогокупец, Н. Памяти Марии Петровны Горупа / Николай Дорогокупец // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 28 кастрычнiка. С. 15.
  8. Памяти Марии Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 14 кастрычнiка. С. 7.
  9. Мария Петровна Горупа : памяти коллеги : [некролог] / Бисун Ю. Ю. [и др.]. Угасла звезда, свет которой навечно останется с нами / Анатолий Денисейко. Любим… Скорбим… Помним… // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 30 верасня. С. 11.
  10. Ушла из жизни Мария Петровна Горупа : [некролог] / коллектив редакции газеты «Чырвоная звязда» // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 30 верасня. С. 15.
  11. Николаев, А. «О подвигах, о доблести, о славе...» : [о книге из истории ветеранских организаций Ивановского района, составитель М. П. Горупа] / Анатолий Николаев // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 12 чэрвеня. С. 3.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 504 разоў Апошняя змена Панядзелак, 03 Студзень 2022 14:15