Панядзелак, 03 Студзень 2022 14:15

10 кастрычніка 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксандравіча Ражкаўца (1926–2014), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2012)

Сяргей Аляксандравіч Ражкавец нарадзіўся 10 кастрычніка 1926 г. у в. Вулька-Махроўская Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Махроўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Да вайны Сяргей скончыў 5 класаў польскай школы, а ў 1941 г. — 6 класаў савецкай школы. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі жыў у в. Вулька-Махроўская і хутарах в. Баландзічы, у 1943 г. родную вёску немцы спалілі (24 жылых і 35 гаспадарчых будынкаў, загубілі 5 чалавек).

 

Са студзеня 1943 па люты 1944 г. Сяргей Ражкавец актыўна супрацоўнічаў з партызанамі: стаяў на пастах, хадзіў у разведку, выконваў даручэнні камандзіраў партызанскіх атрадаў. Пасля вызвалення раёна ў жніўні 1944 г. быў прызваны ў Савецкую армію. Удзельнічаў у баях на фронце. Быў цяжка паранены, пасля працяглага лячэння ў шпіталях у ліпені 1947 г. дэмабілізаваўся як інвалід вайны.

Са снежня па верасень 1954 г. Сяргей Ражкавец працаваў сакратаром, старшынёй выканкама Махроўскага сельскага Савета народных дэпутатаў. З верасня 1954 па люты 1956 г. — інструктар Іванаўскага райкама КПБ па зоне Іванаўскай машынна-трактарнай станцыі (МТС). З лютага 1956 па сакавік 1982 г. — старшыня калгаса імя Леніна.

Сяргей Аляксандравіч імкнуўся да адукацыі. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча і агранамічны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскай рабоце. Абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 8-га склікання, тройчы — дэпутатам Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў. І па дасягненні пенсійнага ўзросту працягваў працаваць сакратаром Махроўскага сельскага Савета дэпутатаў (1984–1994). Чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй на працягу дваццаці гадоў узначальваў ветэранскую арганізацыю Махроўскага сельсавета.

Узнагароджаны ордэнамі «Айчыннай вайны» I ступені, «Знак Пашаны», медалямі: «20 гадоў Перамогі», «25 гадоў Перамогі», «30 гадоў Перамогі», «40 гадоў Перамогі», «50 гадоў Перамогі», «100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «50 гадоў Узброеных Сіл СССР», «60 гадоў Узброеных Сіл СССР», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «Ветэран працы», «Ветэран вайны», «За перамогу над Германіяй», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Званне «Ганаровы грамадзянін г. Іванава і Іванаўскага раёна» прысвоена рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў 9 жніўня 2012 г. № 93 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін г. Іванава і Іванаўскага раёна» Каштальяну В. М., Ражкаўцу С. А., Шыкалаю М. М.».

Знакавым для Махроўскай зямлі і ўсяго Іванаўскага раёна стаў 2011 г., калі быў прадстаўлены летапіс Махроўскага сельсавета «Мохро глазами очевидца», стваральнікам якога з’яўляецца С. А. Ражкавец. У дадзенай працы ўвекавечаны подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне, раскрыта матэрыяльная і духоўная культура махроўскай зямлі ад далёкіх мінулых і да нашых дзён. Сумесна з грамадскасцю сабраны багаты матэрыял пра ўдзельнікў вайны і партызанскага руху, перадавікоў вытворчасці і іншых заслужаных людзей.

С. А. Ражкавец памёр 17 ліпеня 2014 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

  1. Ражкавец Сяргей Аляксандравіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 275.
  2. Почетные граждане. Рожковец Сергей Александрович // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [А. М. Суворов и др.]. Брест, 2019. С. 9.
  3. Рожковец Сергей Александрович // Памятники Ивановщины рассказывают… / сост.: И. С. Шпак, Л. А. Добродей. Иваново, 2018. С. 287.
  4. Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общей редакцией А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. – 839 с., [24] л. ил.
  5. Сергей Александрович Рожковец (1926–2014) // О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. Иваново, 2015. С. 143145.
  6. Рожковец, С. А. Мохро глазами очевидца : летопись Мохровского сельсовета Ивановского района Брестской области / Сергей Рожковец. Брест : Полиграфика, 2011. – 207с. : ил., портр., табл.
  7. Жушма, В. Музей в Мохро: возвращение к истокам : [о летописи Мохровского сельсовета «Мохро глазами очевидца», автор Сергей Александрович Рожковец] / В. Жушма // Янаўскі край. Іванава, 2021. 18 чэрвеня. С. 13.
  8. Михновец, А. Мохро: от истории до дня сегодняшнего / А. Михновец // Янаўскі край. Іванава, 2020. 17 ліпеня. С. 89.
  9. Соломка, И. Их судьбы историей стали : [в районной библиотеке им. Ф. И. Панфёрова состоялся вечер памяти, на котором участники познакомились с жизнью и деятельностью почётных граждан г. Иванова и Ивановского района: Т. А. Стельмашука, Е. А. Александрова, А. Т. Кавко, С. А. Рожковца, С. Н. Маркевича] / Ирина Соломка ; фото Валерия Михальчука // Янаўскі край. Іванава, 2019. 24 мая. С. 14.
  10. Горупа, М. Край бедный на земли, но богатый на таланты : [из истории Мохровской ветеранской организации] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2015. 13 лютага. С. 7.
  11. Светлая память : [некролог С. А. Рожковцу] // Чырвоная звязда. Iванава, 2014. 25 ліпеня. С. 7.
  12. Озерный, В. История в фактах и лицах / В. Озерный // Чырвоная звязда. Iванава, 2011. 9 снежня. С. 6.
  13. Муха, Ф. Это наша с тобой биография : [презентация книги С. А. Рожковца «Мохро: глазами очевидца» в д. Мохро Ивановского района] / Федор Муха // Рэспубліка. 2011. 29 лістапада. С. 8.
  14. Рожковец, С. Честное имя А. П. Рубановича должно быть реабилитировано : [псаломщик Мохровской церкви до 1942 г.] / Сергей Рожковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 27 ліпеня. С. 5.

 

Чытаць 406 разоў Апошняя змена Панядзелак, 03 Студзень 2022 14:19